Агульназемскi прывiлей вялiкага князя Літоўскага Жыгімонта Казіміравіча 1506 года

АГУЛЬНАЗЕМСКI ПРЫВIЛЕЙ ВЯЛIКАГА КНЯЗЯ ЛIТОЎСКАГА ЖЫГIМОНТА КАЗIМIРАВIЧА 1506 года 

Privilegium terrestre Magni Ducatus Uthuaniae confirma-tionis iurium per Sigismundum. magnum ducem, datum

07.12.1506 г.

У iмя святой i непадзельнай Троіцы, амiнь.

На вечную памяць аб справе.

Toe, што ўхвалена ўладай вяльможных князёў, варта каб было замацована ў пiсаных граматах i падтрымана сведчаннем вартых веры людзей.

Таму мы, Жыгiмонт, з Божай ласкi, вялiкi князь Лiтoўcкi, Жамойцкi, гаспадар i спадкаемец (дзедзiч) зямель Русi i г.д. падаем да ведама ўciм, каму належыць, цяперашнiм i будучым, аб тым, як абмяркоўвалi i з якiм настроем шчырасцi i з якой згодай бездакорнай сумленнасцi ўшанавалi i аблюбiлi як духоўныя пралаты, таксама свецкiя князi, бароны, нoбiлi, рыцары, вельможы, дарадцы (паны-рада) i iншыя падданыя i жыхары земляў нашага Вялiкага княства Лiтоўскага i, нарэшце, пасля смерцi блажэннай (добрай) памяцi найяснейшага князя i гаспадара Аляксандра, караля Польскага, вялiкага князя Лiтоўскага, нашага роднага брата i дарагога папярэджка, нас, як сапраўднага наступіла (спадкаемца) i гаспадара, згодна жаданням i волi прынялi, пад кiраўнiцтвам найстарэйшага, абралi i ўзвялi на трон1 дзедаўскi, бацькоўскi (айцоўскi) i братнi жаданнем духоўных пралатаў i свецкiх дарадцаў (паноў-рады) i насельнiкау Вялiкага княства нашага Лiтоўскага, у якiм славутым княстве мы нарадзiлiся.

Пасля гэтага тыя-ж пралаты, дарадцы (паны-рада), насельнiкi i падданыя нашы, быўшыя пры шчаслiвым узвышэннi нашым, пpaciлi нас, каб зацвердзіць правы, вольнасцi i пpывiлei, якiя даны i зацверджаны нашымi папярэджкамi вялiкiмi князямi Лiтвы. I мы згадзiлiся ратыфiкаваць i адобрыць нiжэйпiсаныя артыкулы, змест якiх наступны:

1. Па(-)першае абяцаем, што мы не паменшым у годнасцi пралатаў, князёў, паноў-рады нашых Вялiкага княства Лiтвы, Жамойцi, Pyci i iншых, баронаў, нобiляў лiтоўскiх i pycкix у ix пасадах i саноўнiцтвах (дыгнiтацыях), але будзем пасоўваць ix уперад i ўзвышаць пры найменшай зручнасцi, паводле заслуг.

2. Усе правы, вольнасцi, прывiлеi i граматы, лацiнскiя i рускiя, i палёгкi (iмунiтэты) вялiкага княства Лiтоўскага царкоўныя i свецкiя: царквам катэдральным, саборным, манастырскiм, парафiяльным i ўсякiм святым i пабожным месцам вялiкага княства, пралатам, князям, баронам, нобiлям, гарадам, мяшчанам, жыхарам i наогул асобам усякага стану i становiшча праз боскiх папярэднiкаў нашых каралёў, вялiкiх князёў i ўcix гаспадароў i наступнiкаў (спадкаемцаў) вялiкага княства Лiтвы, асаблiва-ж праз караля Уладзiслава iнакш Ягайлу, нашага дзеда, Вiтаўта, Жыгiмонта, караля Kaзiмipa, бацьку нашага, i брата нашага караля Аляксандра справядлiва дазволеныя i законна дараваныя, а таксама на добры нерухомыя, спадчыны, якiя яны мелi ва ўладаннi да гэтага часу i маюць фактычна i цяпер i перад yciмi галоўны (генеральны) земскi прывiлей князя Аляксандра, выда(дзе)ны iм пры ўзвядзеннi на вялiкае княства, мы захоўваем, абараняем i будзем мець на ўвазе ва ўcix ix артыкулах i пунктах.

3. Княскiх добраў гэтага-ж вялiкага княства мы не будзем раздрабляць, а несправядлiва адчужаныя, незаконна адцягнутыя i аднятыя падлiзваннем мы звернем уласнiкам i будзем iмкнуцца звярнуць.

4. Калi пан Бог даруе нам шчасце дасягнуць дамiнiмума каралеўства Польскага i iншых зямель, з таго часу нашу дамiнiю Вялiкага княства Лiтоўскага i добры паноў-рады нi ў чым не паменшым, але цалкам захаваем ад усякага парушэння законаў, беспадстаўнасцi i абцяжарвання, як зpaбiў наш бацька ў час свайго шчаслiвага гаспадарання (панавання).

5. Калi хто-небудзь з нашых падданых у названых землях Вялiкага княства Лiтоўскага не меў бы на свае нерухомыя спадчынныя добры граматы цi зацверджання, аднак падмацуе гэта дастатковым сведчаннем вартых веры людзей, што спакойна ўладаў гэтымi добрамi ў часы вялiкiх князёў лiтоўскiх - Вiтаўта, цi Жыгiмонта, або боскага Kaзiмipa бацькi нашага ён сам або яго законныя бацькi цi пасрэднiкi, то будзе заставацца пры ix датуль, пакуль атрымае на ix пэўныя граматы цi цвёрдасцi (умацаваннi).

6. Калi хто-небудзь агаворам абвiнавацiць каго-небудзь на ганьбу (знявагу годнасцi, бясслаўе), цi пазбаўленне галавы, але не дасведчыць гэтага, то пaвiнeн пацярпець у адплату адпаведную кару.

7. Мы не iнакш будзем тлумачыць i дапасоўваць статуты i зацверджаныя i ўхваленыя да выканання старадаўнiя звычаi або ўноў укладзеныя i абвешчаныя i тыя, якiя будуць упарадкаваны для агульнай выгады Рэчы Паспалiтай (pэcпyблiкi) нашай, як пасля грунтоўнага разважання i з ведама, нарады i згоды паноў рады нашых Вялiкага княства Лiтоўскага.

8. Мы, Жыгiмонт вялiкi князь, ласкава даем згоду i лiчым за каштоўнае, каб адкрыць да нас доступ законных петыцый названых пралатаў i дарадцаў (паноў-рады) абоега стану i нашых падданых, а менавiта для тых, якiя сваей дзейнасцю i працай былi вернымi змагарамi за нас i ix шчырасць i сталасць укампенсаваць нашай падзякай.

Таму з пэўнай нашай свядомасцi, злучанай з дастатковым разважаннем, мы прыхiльнай душой i па добрай волi гэтым самым пралатам, баронам, саноўнiкам (дыгнiтарыям), рыцарам, вяльможам, нобiлям, мяшчанам i грамадствам i iншым падданым i насельнiкам зямель нашага Вялiкага княства Лiтоўскага, якога-б там становiшча яны не былi, зацвярджаем усе ix правы i прывiлеi, царкоўныя i свецкiя, якiя ад блажэннай памяцi каралёў i вялiкiх князёў i ад бацькi нашага Kaзiмipa i брата нашага Аляксандра, папярэднiкаў нашых, на ўсякiя добры i вольнасцi, якiя паводле росшукаў яны мелi i маюць з усякiмi датамi, пiсаныя лiтарамi, лацiнскiмi i pycкiмi, наданыя пры ix жыццi, змяшчаючыя ў сабе вольнасцi справядлiвыя, дазволеныя i законна выданыя. Наданыя, або якiя дагэтуль iснуюць, мы застауляем (пакiдаем) у сiле як-бы ў гэтай нашай грамаце слова ў слова былi уключаны. I вышэй паданыя артыкулы, якiя на наша княскае слова i пад цялеснай прысягай на стаячым прад нaмi святым Божым евангелii, мы абяцалi трымаць i захоўваць i гэтым абяцаннем i падмацоўваем ва ўcix ix пунктах, пазiцыях, раздзелах, кандыцыях i артыкулах, у сiлу ласкi, добрасцi i шчодрасцi нашай мы зацвердзiлi, адобрылi i ўмацавалi i цяпер зацвярджаем, адабраем i ўмацоўваем гэтым пiсаным прывiлеем i ўхваляем, што яны маюць сiлу вечнай моцнасцi праз гэта.

У пасведчанне вышэй адзначанага падвешана да гэтага наша пячатка (In cuius rei testimonium sigillum nostrum praesentibus est subappensum).

Адбывалася i дано ў Гораднi ў панядзелак, напярэдаднi зачацця блажэннай дзевы Марыi, 1506 года (Actum et datum in Grodno, feria secunda in vigilia Conceptionis beatissimae (Beatae) Virginis Mariae, anno Domini millesimo quingentesimo sexto (1506).

Прысутныя: Пачэсны айцец i вяльможныя высакародныя нoбiлi (Praesenttibus ibidem reuerendo patre et magnificis, generosis ac nobilibus):

Альберт Бicкyn Вiленскi,

Мiкалай Мiкалаевiч Радзiвiлавiч - ваявода Трокскi,

князь Аляксандр Юр'евiч (Гальшанскi, - Polski sfownik biograficzny (далей - PSB), IX. 586-587; Urzednicy dawnej Rzeczypospolitej XII-XVIII wieku. Spisy. Pod redakcja Antoniego Gqsiorowskiego. Tom XI. Urzednicy centralni i dygnitarze WKL XIV-XVIII wieku Spisy Opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba Kornik, 1994, s210, далей- Urzednicy...), - кашталян Вiленскi,

Ян (Юр'евiч) Забярэзiнскi (Urzednicy... s 252), найвышшы (земскi) маршалак Вялiкага княства Лiтоўскага,

Станiслаў Янавiч (Кежгайла) - кашталян Трокскi i староста зямлi Жамойцкай (PSB. XII, 446-447; Urzednicy… s 214), (i г.д.),

Iван Львовiч, князь Глiнскi, ваявода Kieўcкi, (PSB, VIII, 62, Urzednicy., s 210),

Станiслаў Янавiч Забярэзiнскi, дзяржаўца на Мерэчы, (маршалак гаспадарскi, (Urzednicy.., s 86,252),

Альберт Нарбутовiч - дзяржўца на Ясвойнi (i)

Юры (Iванавiч) Iльiнiч - наш маршалак (Urzednicy..., s.86,211), i iншыя вельмi многiя нашы дарадцы (паны-рада), годныя i верныя любезныя сведкi вышэй адзначанага (...fidelibus dilectis, testibus circa praemissa)

Пiсана рукой пачцiвага Мiкалая Жукава, пробашча (прэпазiта) Серадскага i канонiка Вiленскага, нашага сакратара, якi ад нас прысутнiчаў на сойме (...qui praesentia a nobis habuit in commissis).

***

Лiтоўская Метрыка. VIII. арк. [152 адв. (135 адв. -137) - 154]:

Тэкст прывiлея складзены на латынi. Асноўныя публiкацыi:

1. Acta Tomiciana / Collegit S.Gorski. Poznan, 1852. T.I (Appendix). S. 364-367;

2. Codex Diplomatic us Poloniae, Studio et opera. Leonis Rzyszczewski et Antonii Muczkowski. Varsaviae, 1847. T. I. S. 364-367;

3. Scarbiec diplomatow. Zetorai i w trzesci opisai Ignacy DanHowicz. Wilno, 1862. Т.Н. S. 273-274;

4. Zbiorpraw litewskich od roku 1389 do roku 1529. Tudziez rozprawy sejmowe о tychze prawach od roku 1544 do roku 1563/ [Wydal T. Dziaryriski], Poznan, 1841. S. 95-99;

5. Zbior pamietnikow do dziejow polskich. Wydai Wlodzimien Stanistaw hr., de Broel-Plater. Warszawa, 1858. T. I. S. 35-40;

6. Любавский М.К. Очеркъ истopiи Литовско-Русскаго государства до Люблинской унiи включительно. М., 1910. С.312-314. (Изд.2-е.М.,1915. С.334-336).

7. Литовская Метрика. Книга Записей, 8 арк. [152 аде. (135 аде. -137) - 154]: Вильнюс, 1995. С.178-180.

Цытуецца з некаторымi выпраўленнямi ў адпаведнасцi з тэкстам перакладу прывiлея на беларускую мову, надрукаваным у выданнi: Гiсторыя Беларусi ў дакументах i матэрыялах. Т.1. (IX-XVIII ст.) / Склад.: В.К. Шчарбакоў, K.I. Кернажыцкi, Д.I. Даўгяла. Т.1. Менск: Выдавецтва АН БССР, 1936. С.227-229. Лicт вялiкага князя Жыгiмонта.

_________________________________

1 Азначаецца факт абрання Жыгiмонта вялiкiм князем Лiтоўскiм 20.10.1506 г.