Прывiлей вялiкага князя Лiтоўскага i караля Польскага Уладзiслава (Ягайлы) 1387 года

ПРЫВIЛЕЙ ВЯЛIКАГА КНЯЗЯ ЛIТОЎСКАГА I КАРАЛЯ ПОЛЬСКАГА ЎЛАДЗIСЛАВА (ЯГАЙЛЫ) 1387 года

20.02.1387 г.

Privilegium regis Vladislai super certis libertatibus concessis incolis magni ducatus Lithuaniae, ad instar libertatum regni Poloniae, ubi judices in disthctibus deputantur et conceduntur.

У iмя Бога, амінь! На вечную памяць аб справе.

Мы, Уладзiслаў, з ласкi Божай кароль Польскi, вялiкi князь Лiтоўскi i спадкаемец (дзедзiч) Pyci i г.д.

Да сведчання ўcix, каму патрэбна, жадаем, каб дайшло наступнае. 3 прычыны свайго рэлiгiйнага пачуцця, сумленна (у добрым розуме) ацэньваючы шчырае i свабоднае iмкненне, якое наш Лiтоўскi народ выказвае (выяўляе) ў прыняццi хрышчэння ў правую каталiцкую веру, мы жадаем як найлепш гэтае самае iмкненне павялiчыць гэтым нашым помнiкам векапомных правоў i вольнасцей, дабрачыннасцямi (добрымi справамi) i падарункамi (дараваннямi) ў мэтах пашырэння (распаўсюджвання) тае веры i для ўсталявання моцы (замацавання) каталiцкай рэлiгii ўciм наогул лiтоўцам (лiтвiнaм) i кожнаму паасобку (uniuersis et singulis Lithuanis), рыцарам або баярам, якiя знаходзяцца пад нашай уладай, iменна: яснейшаму князю пану Сюргайлу, князю Лiтвы i падданым трокскiм i полацкiм i iншым, якiя ўжо ахрышчоны цi жадаюць ахрысцiцца мы даем i уступаем вольнасцi i правы, якiя вызначаны нiжэй, маючыя сiлу на вечныя часы, а iменна:

Кожны рыцар або баярын, якi прыме каталiцкую веру, i яго наступнiкi, законныя нашчадкi, маюць i будуць мець поўную i усякую магчымасць валодаць, трымаць, карыстацца, прадаваць, адчужаць, абменьваць, даваць, ўдараваць, паводле сваей добрай волi i думкi (жадання) замкi, воласцi, вecкi i дамы i ўсе, чым уладаў бы па бацькоўскай спадчыне, як уладаюць, карыстаюцца i ўжываюць на падставе аднолькавых правоў нoбiлi ў iншых землях нашага каралеўства Польскага, каб не было рознасцi ў правах, паколькi адзiнства робiць (дае) тое, што яны падданыя адной Кароны.

Таксама жадаем, каб у кожнай кашталянii (замку) i павеце цi вобласцi быў уведзены (устаноўлены) i iснаваў адзiн суддзя (judex), якi слухае справы цяжбеннiкаў (суцяжнiкаў), наклад(в)ае судовыя спагнаннi, па звычаю i закону, паводле адной формы з iншымi суддзямi зямель i паветаў, маючых першае места па судах у нашым каралеўстве Польскiм, i адзiн юстыцыарый (justiciarius), якi прыводзiць у выкананне вызначаныя па суду судовыя пастановы.

Дазваляем i даруем гэтым рыцарам поўную i ўсебаковую ўладу свабодна выдаваць замуж свaix дачок i ўнучак, i жанчын, аб'яднаных з iмi кроўнасцю, i ўдоў, захоўваючы пры гэтым каталiцкi абрад.

Калi-ж здарыцца, што дачка, унучка, або сваячэнiца якога-небудзь рыцара застанецца пасля смерцi свайго мужа ўдавой, то яна застаецца на добрах, або ўладаннях свайго мужа да тае пары, пакуль застанецца на ўдоўiм ложку.

Калi ж яна пажадае выйсцi ў другi раз замуж, то сама выдаецца мужу, якога выбрала, без надзела Пасагам, добра-ж i пacecii застаўляюцца (пакiдаюцца) на дзяцей, калi яны былi, а калi не было ix, то тады на найбольш блiзкiх першага яе мужа, па прыкладу, як iншыя жанчыны-удовы выходзяць замуж у iншых землях каралеўства нашага.

Названыя рыцары не будуць прыцягвацца да якiх-небудзь нашых работ, або нашых наступнiкаў (нашчадкаў), за выключэннем пабудовы новага замка, калi заклiкаецца ўся зямля лiтоўская, i таксама для выканання працы па пабудове або рамонту старога замка.

Паводле старадаўняга звычая ваенны паход застаецца абавязкам, якi выконваецца ўласнымi стратамi (сродкамi) i расходамi. У тым-жа выпадку, калi давядзецца праследаваць ворагаў, непрыяцеляў нашых, якiя б уцякалi з нашай лiтоўскай зямлi, то для гэтага роду праследавання, якое па народнаму называема Пагоня (Pogonia), абавязваюцца адпраўляцца не толькi рыцары, але i кожны мужчына, якога б ён нi быў стану цi становiшча, толькi-б ён быў здольны насiць ваенную зброю.

Усякi, хто, прыняўшы святую каталiцкую веру, ганебна ад яе адыйдзе, або хто будзе адмаўляцца прымаць яе, не павiнен карыстацца нiякiмi вызначанымi правамi.

На пасведчанне гэтай граматы прывешана наша пячатка.

Адбывалася ў Вiльнi ў самы дзень попелаў 1387 г. (Actum Vilnae ipso die cinerum anno Domini M.CCC.LXXX.VII.)

Прысутнiчалi знатныя князi:

Скiргайла - Трокскi,

Biтaўт - Горадзенскi,

Карыбут - Hoвaгaрoдcкi,

Kaзiмip або Карыгайла - Амсцiслаўскi,

Аляксандр або Вiгунт (Вiтаўт) - Кернова Лiтоўскага,

Кадрат (Конрад) Алеснiцкi,

Ян i Земавiт князi Мазавецкiя.

Мужы:

Бартош з Вiсенбурга - ваявода Пазнанскi,

Крысцiн - кашталян Сандамiрскi,

Валодка - чашнiк (? падчашы) Кракаўскi,

Мiкалай кашталян Biслiнскi, маршал(ак) двара нашага, 

Спытка - падкаморый Кракаўскi,

Клемент - кашталян Радамскi...

Януш Медройдзь, харужы, i

Томка - чашнiк (? падчашы) Кракаўскi, i iншыя шматлiкiя верныя мужы, веры дастойныя.

Haпicaў Андрэй Янавiч. Дадзена праз рукi дастапачцiвага мужа божага... прэпазiта Сандамiрскага i канцлера Кляменцiя… з вышынi нашай княжацкай улады.) (et aliis multis viris fidelibus, fide dignis. Scriptum per Andream Joannis. Datum per manus honorabilis viri domini Zaklice praepositi sandomiriensis et cancellarii, Clementis de Moscorzow vicecancellarii aulae nostrae celsitudinis.)

***

Лiтоўская Метрыка (копiя), XLI, арк. 1.

Дакумент складзены на лацiнскай мове.

Цытуецца з некаторымi выпраўленнямi ў адпаведнасцi з тэкстам перакладу прывiлея на беларускую мову, змешчаным у выданнi: Гiсторыя Беларусi ў дакументах i матэрыялах (IX-XVIII ст.) / Склад.: В.К. Шчарбакоў, K.I. Кернажыцкi, Д.I. Даўгяла. Т.1. Менск: Выдавецтва АН БССР, 1936. С.210-211.

(Выпраўленнi пададзены курсiвам i дадзены ў адпаведнасцi з тэкстам прывiлея, змешчаным у выданнi: Zbior praw litewskich od roku 1389 do roku 1529. Tudziez rozprawy sejmowe о tychze prawach od roku 1544 do roku 1563 / [Wydal L.Dzialynski], Poznah, 1841. S. 1-2.).

Вiшнеўскi А.Ф., Юхо А.Я. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi: У дакументах i матэрыялах (са старажытных часоў да нашых дзён). - Мн., 1998. - С. 40-42.