/ / / / / [II-я] Ўстаўная грамата Выканаўчага Камітэту Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду за 9.03.1918

[II-я] Ўстаўная грамата Выканаўчага Камітэту Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду за 9.03.1918

II-я Ўстаўная грамата Выканаўчага Камітэту Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду за 9.03.1918

УСТАУНАЯ ГРАМАТА ДА НАРОДАУ БЕЛАРУСІ.

У часе сусьветнай вайны, што бурыць адны моцные дзержавы і аслабаняе другіе, абудзілася Беларусь да дзержаунаго жьщця. Пасьля трох съ паловаю вякоу і няволі ізноу на увесь сьвет кажа беларускі народ аб тымъ, што ен жыве і будзе жыць. Вялікі Народны Збор — Усебеларускі Зьезд 5—7 сьнежня 1917 року, дбаючы аб долі Беларусі, зацьвердзіу на яе землях рэспубліканскі лад. Выпауняючы волю Зьезду і баронючы дзержауные правы народу, Спауняючы Камітэт Рады Зьезду гетак пастанауляе аб дзержауным устрою Беларусі і аб правох і вольнасьцях яе грамадзян і народау:

1. Беларусь у рубяжох разсялення і лічбеннай перавагі беларускаго народу абвешчаецца Народнаю Рэспублікай.

2. Осноуные законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноучы Сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнаго, роунаго, простаго, патаемнаго і прапорцыянальнаго выборчаго права, ні зважаючы на пол, народнасьць і рэлігію.

3. Да часу, пакуль зьбярэцца Устаноучы Сойм Беларусі, законодаучая улада у Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Усебеларускага Зьезду, дапоуненай предстаунікамі нацыянальных меньшасьцяу Беларусі. 

4. Спауняючая і адміністратыуная улада у Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сэкрэтарыяту Беларусі, які назначаецца Радаю Зьезду і перадъ ею трымае атвет.

5. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвешчаецца вольнасьць слова, друку, сходау, забастовак, хаурусау; безумоуная вольнасьць сумленьня, нізачэпнасьць асобы і памеш[к]ання.

6. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі усе народы маюць права на нацыянальна-пэрсональную аутаномію; абвешчаецца роунае права усіх мовау народау Беларусі.

7. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнае уласнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца бяз выкупу тымъ, хто самі на ей працуюць. Лясы, вазеры і нутро зямлі абвешчаюцца уласнасьцю Беларускай Народнай Рэспублікі.

8. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі устанауляецца найбольшы 8-і гадзіновы рабочы дзень.

Абвешчаючы усе гэтые правы і вольнасьці грамадзян і народау Беларускай Народнай Рэспублікі, мы, Спауняючы Камітэт Рады Зьезду, абавязуемся пільнаваць законнага парадку жыцця у Рэспубліцы, сьцерагчы інтарэсау усіх грамадзян і народау Рэспублікі і захаваць правы і вольнасьці працоунага люду. А так сама даложым усіх сілау, каб склікаць у найбліжэйшым часі Устаноучы Сойм Беларусі.

Усіх верных сыноу Беларускай зямлі клічам памагчы нам у цяжкой і атветнай нашай працы.

Спауняючы Камитэт Рады 1-го Усебеларускаго Зьезду.

Выдана у Мінску Беларускім 9 сакавіка 1918 року.
582.2.02:002а — д1 
582.2.10:001 — 002 — д1
582.2.10:003 — 004 — д1
582.2.10:005 — 006 — д1
582.2.19:002&r — мк2
582.2.12:004&r — мк2
582.2.12.-006&r — мк2
582.2.12:002&r — мк3 
582.2.19:006 — фк4 
582.2.19:007 — фк4 
582.2.33:095—096 — мк фра5

1 Улётка, друкаваная ў бабруйскай друкарні Вальфсона, сакавік 1918.

2 Копія, зробленая ў Міністэрстве Беларускіх Справаў Літвы, Коўна, 1920.

3 Копія, зробленая ў Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі й Эстоніі, Рыга, 1920.

4 Фатакопія з збораў Я. Варонкі.

5 Пераклад на французскую мову, беларуская дэлегацыя на Парыжскай мірнай канфэрэнцыі, 1919.

***

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: Фонд N 582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі») / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства «Наша ніва»; Уклад.: Сяргей Шупа (уклад., падрыхтоўка тэксту, камент., пер.).- Вільня, Нью-Ёрк, Менск, Прага, 1998.

Т.1, кн. 1.- 1998.- С. 52—53.