/ / / / / [I-я] Ўстаўная грамата да народаў Беларусі Выканаўчага Камітэту Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду за 21.02.1918

[I-я] Ўстаўная грамата да народаў Беларусі Выканаўчага Камітэту Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду за 21.02.1918

[I-я] Ўстаўная грамата да народаў Беларусі Выканаўчага Камітэту Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду за 21.02.1918

УСТАУНАЯ ГРАМАТА
да Народау Беларусі.

Радзімая старонка наша апынілася у новым цяжкім становішчы. Дзе цяпер уласьць, што тут была, німа ведама. Мы стаімо перад тым, што край наш можа бьщь заняты нямецкімі вайскамі.

Вы павінны узяць сваю долю у свае уласныя рукі.

Беларускі Народ павінен зьдзейсьніць свае право на поунае самавызначэньне, а нацыянальные меньшасьці на нацыянальна-персанальную аутаномію.

Право нацыяу павінно знайсьці свае зьдзейсьненьне шляхам скліканьня на дэмакратычных пачатках Устаноучаго Сойму.

Але і да скліканьня Сойму уся улада на Беларусі павінна належацъ тым народам, якіе на ей жывуць.

Выканаучы Камітэт Рады Першаго Усебеларускаго Зьезду, даданы прэдстаунікамі рэвалюцыйнай дэмакратыі нацыянальных менъшасьцеу, зьдзейсьняючы задання Зьезду, абвешчае сябе тымчасоваю Уладаю на Беларусі, паходзячаю да кіраваньня краям і да найхутчэйшаго скліканьня Усебеларускаго Устаноучаго Сойму, на аснові агульнаго, простаго, роунаго, таемнаго і прапарцыянальнаго выбарнаго права, дзеля усяго дарослаго насялення, ні рухаючыся з нацыянальнасьцю, рэлігіяй і полам.

Тымчасовую народную уладу краю якая паставіць сабе заданьня аба-роны і зацьверджаньня здабыткоу рэвалюцыі, будзе зьдзейсьняць створаны намі Народны Сэкрэтарыят, які з гэтаго дня пачау выпоуняць свае абавязкі. Асабісты склад Сэкрэтарыяту будзе апублікованы потым.

Дана у Менску-Беларускім 21 (8) лютаго 1918 року.
Выканаучы Камітэт Рады Усебеларускаго Зьезду.
582.2.12:003 -мк 
582.2.12:005 -мк

 

Копія, зробленая дзелаводам Ваенна-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі й Эстоніі Э. Станевічам.

Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: Фонд N 582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі») / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства «Наша ніва»; Уклад.: Сяргей Шупа (уклад., падрыхтоўка тэксту, камент., пер.). — Вільня, Нью-Ёрк, Менск, Прага, 1998.

Т.1, кн. 1. — 1998. — С. 46—47.