/ / / / / 3-я Устаўная грамата Рады Беларускае Народнае Рэспублікі

3-я Устаўная грамата Рады Беларускае Народнае Рэспублікі

3-я УСТАЎНАЯ ГРАМАТА
Рады Беларускае Народнае Рэспублікі.

Год назад народы Беларуси разам з народамі Расеі скінулі ярмо Расейскаго царызму, які найцяжей прыціснуу быу Беларусь, ніпытаючыся народу укінуу наш край у пожар вайны, якая чыста зруйнавала гарады і вескі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Республікі, скідаем з роднаго краю апошнее ярмо дзержаунай залежнасьці, якое гвалтам накінулі расейскіе цары на наш вольны і нізалежны край. Ад гэтаго часу Беларуская Народная Рэспубліка абвешчаецца нізалежнаю і вольнаю дзержавай. Самі народы Беларусі у асобі свайго Устаноучаго Сойму пастановиць аб будучых дзержауных зьвязах Беларусі.

На моцы гэтаго трацяць сілу усе старыя дзержауныя зьвязі, якія дали, магчмасьці чужому ураду падпісаць і за Беларусь трактат у Берэсьці, што забівае на сьмерць беларускі народ, дзелючы зямлю яго на частки. На моцы гэтаго урад Беларускай Народнай Рэспублікі мае увайсьці у адносіны к зацікауленымі старонамі, прапануючы ім перагледзіць тую часьціну Берэсьцейскаго трактату, акая датычыць Беларусі, і падпісаць міравую умову з усімі ваеваушымі дзержавамі.

Беларуская Народная Рэспублика павінна абняць усе землі, две жыве і ма лічбенную перевагу беларускі народ, а ласьне: Магілеушчыну, беларускія часьці Міншчыны, Гродненшчыны (з Гроднай, Беластокам і інш), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чернігаушчыны і сумежныя часьці суседніх губэрняу, заселеныя беларусамі.

Беларуская Народная Рэспубліка падцьверджывае усе тыя правы і вольнась грамадзян і народау Беларусі, якія абвешчаны Устауной Граматай ад 9 сакавіка 1918 руку.

Абвешчаючы аб нізалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што усе любячые волю народы дапомогуць беларускому народу у поунай меры зьдзейсьніць яго палітычна-дзяржауные ідэалы.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дана у Меску-Беларускім
24 сакавіка (марта) 1918 року.
***

Турук, Ф. Ф. Белорусское движение: очерк истории национального и революционного движения белоруссов: с приложением образцов белорусской нелегальной литературы, важнейших документов белорусских политических партий и национальных организаций и этнографической карты белорусского племени, составленной акад. Е. Ф. Карским / Федор Федорович Турук. — Репринтное издание. — {Минск}: Минская картографическая фабрика Белгеодезии, 1994. — Выходные данные оригинала: М.: Гос. изд-во, 1921.-С. 116—117.