/ / Общественно-политические
28.05.2014

«Зброя па­тра­буе рэ­гіст­ра­цыі» <em>(Cяргей Расолька, «Звязда» ад 27 мая 2014 г.)</em>

Да 1 лі­пе­ня гра­ма­дзя­нам, якія ма­юць не ўлі­ча­ную ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку зброю, трэ­ба звяр­нуц­ца — для яе рэ­гіст­ра­цыі ці зда­чы — у ор­га­ны ўнут­ра­ных спраў па мес­цы жы­хар­ства.

Для рэ­гіст­ра­цыі трэ­ба на­пі­саць за­яву, дзе ўка­заць від, тып, ма­дэль, ка­лібр, се­рыю, ну­мар зброі, якая не зна­хо­дзіц­ца на ўлі­ку, і прад’­явіць да­ку­мент, што свед­чыць асо­бу. Ка­лі гра­ма­дзя­не жа­да­юць здаць та­кую зброю без да­лей­шай рэ­гіст­ра­цыі, пі­шац­ца за­ява аб яе доб­ра­ах­вот­най зда­чы. У абод­вух вы­пад­ках ра­зам з за­ява­мі ў ор­ган унут­ра­ных спраў прад­стаў­ля­ец­ца і са­ма зброя. Усё афарм­ля­ец­ца ак­там у трох эк­зэмп­ля­рах, адзін з якіх — ра­зам са збро­яй — на пра­ця­гу ме­ся­ца на­кі­роў­ва­ец­ца ў Дзяр­жаў­ны ка­мі­тэт су­до­вых экс­пер­тыз. Гэ­ты ор­ган зай­ма­ец­ца сер­ты­фі­ка­цы­яй зброі — аба­вяз­ко­ва­му па­цвяр­джэн­ню ад­па­вед­нас­ці па­тра­ба­ван­ням тэх­ніч­ных нар­ма­тыў­ных пра­ва­вых ак­таў у га­лі­не тэх­ніч­на­га нар­мі­ра­ван­ня і стан­дар­ты­за­цыі.

Сер­ты­фі­ка­цыя зброі, уклю­ча­ю­чы яе вы­пра­ба­ван­не, пра­во­дзіц­ца на бяс­плат­най асно­ве, у тым лі­ку без упла­ты дзяр­жаў­най пош­лі­ны за вы­да­чу сер­ты­фі­ка­та ад­па­вед­нас­ці, на пра­ця­гу двух ме­ся­цаў са дня па­ступ­лен­ня зброі ў ор­ган сер­ты­фі­ка­цыі. Пры гэ­тым пра­во­дзіц­ца кант­роль­ны ад­стрэл аг­ня­стрэль­най зброі з на­раз­ным ства­лом (у тым лі­ку кам­бі­на­ва­ным), а так­са­ма пра­вер­ка куль і гільз па кры­мі­на­ліс­тыч­ных улі­ках. Па вы­ні­ках сер­ты­фі­ка­цыі на зброю вы­да­ец­ца або сер­ты­фі­кат ад­па­вед­нас­ці, або ра­шэн­не аб ад­мо­ве ў вы­да­чы та­ко­га да­ку­мен­та. Ад­мо­ва мо­жа быць і па пры­чы­не ад­сут­нас­ці бо­еп­ры­па­саў і не­маг­чы­мас­ці іх на­быц­ця ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь.

Атры­маў­шы ад ор­га­на па сер­ты­фі­ка­цыі або сер­ты­фі­кат ад­па­вед­нас­ці, або ад­мо­ву аб вы­да­чы та­ко­га да­ку­мен­та, тэ­ры­та­ры­яль­ны ор­ган унут­ра­ных спраў на пра­ця­гу пя­ці дзён па­ве­дам­ляе пра тое гра­ма­дзя­ні­ну. Пры гэ­тым у вы­пад­ку пры­няц­ця ра­шэн­ня аб маг­чы­мас­ці рэ­гіст­ра­цыі зброі, якая не зна­хо­дзіц­ца на ўлі­ку, гра­ма­дзя­нін па­ві­нен за­бяс­пе­чыць па мес­цы пра­жы­ван­ня ўмо­вы для яе за­хоў­ван­ня. На пра­ця­гу ме­ся­ца ён па­ві­нен пра­да­ста­віць у тэ­ры­та­ры­яль­ны ор­ган унут­ра­ных спраў: дзве фа­та­гра­фіі па­ме­рам 30х40 мм; да­ку­мент аб упла­це дзяр­жаў­най пош­лі­ны ў па­ме­ры дзвюх ба­за­вых ве­лі­чынь за вы­да­чу да­зво­лу на за­хоў­ван­не і на­шэн­не зброі (за кож­ную адзін­ку); ме­ды­цын­скую да­вед­ку пра стан зда­роўя; дзяр­жаў­нае па­свед­чан­не на пра­ва па­ля­ван­ня — для рэ­гіст­ра­цыі па­ляў­ні­чай зброі; член­скі бі­лет спар­тыў­най ар­га­ні­за­цыі па ку­ля­вой страль­бе, які па­цвяр­джае за­ня­так пра­фе­сій­най ці ама­тар­скай дзей­нас­цю, звя­за­най з гэ­тым ві­дам спор­ту, не менш за пяць га­доў, — для рэ­гіст­ра­цыі спар­тыў­най зброі.

Ка­лі гра­ма­дзя­нін не пра­да­ста­віць на пра­ця­гу ме­ся­ца па­трэб­ных да­ку­мен­таў або не здо­лее за­бяс­пе­чыць па мес­цы пра­жы­ван­ня ўста­ноў­ле­ных за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі ўмоў для за­хоў­ван­ня зброі, яна пад­ля­гае зні­шчэн­ню ва ўста­ноў­ле­ным па­рад­ку ці пе­ра­да­чы ў ка­лек­цыі дзяр­жаў­ных во­ін­скіх фар­мі­ра­ван­няў і ва­е­ні­за­ва­ных ар­га­ні­за­цый, мыт­ных ор­га­наў ці ор­га­наў пра­ку­ра­ту­ры.

Пры рэ­гіст­ра­цыі зброі, што не зна­хо­дзіц­ца не ўлі­ку, гра­ма­дзя­ні­ну, на яко­га яна рэ­гіст­ру­ец­ца, вы­да­ец­ца да­звол на за­хоў­ван­не і на­шэн­не тэр­мі­нам на тры га­ды, які по­тым мо­жа пад­аў­жац­ца.

Cяргей Расолька, «Звязда» ад 27 мая 2014 г.