/ / Новости PRAVO.BY
19.01.2021

Вызначаны склад аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства – 2021

Пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2021 г. № 20 cтвораны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІІ Дня беларускага пісьменства ў г. Капылі Мінскай вобласці 5 верасня 2021 г.

Письменность

Старшынёй аргкамітэта прызначаны Намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Ігар Луцкі і старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Мінскага аблвыканкама і Капыльскага райвыканкама, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Згодна з дакументам фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Мінскага аблвыканкама, Капыльскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.

За афіцыйным апублікаваннем сачыце ў раздзеле «Официальное опубликование».

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».