/ / Новости PRAVO.BY
19.01.2021

Афіцыйныя геральдычныя сімвалы. Што змянілася ў адпаведным Законе Рэспублікі Беларусь?

Законам Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 г. № 86-З унесены змены ў Закон аб афіцыйных геральдычных сімвалах.

Сярод асноўных змяненняў:

  • пашырэнне спіса арганізацый, якія могуць мець поўны геральдычны комплекс – герб, сцяг, нагрудныя знакі адрознення і адзнакі;
  • дапаўненне пераліку афіцыйных геральдычных сімвалаў (да іх аднесены у тым ліку штандарт (флаг) Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, знакі адрознення на форменным адзенні, знакі ранення);
  • удакладненне асобных норм, якія тычацца парадку ўстанаўлення афіцыйных геральдычных сімвалаў, правядзення іх абавязковай геральдычный экспертызы, вызначэння мер па ахове афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Законам устаноўлена недапушчальнасць выкарыстання грамадзянамі або арганізацыямі сімволікі:

  • ідэнтычнай або падобнай да ступені змяшэння з афіцыйнымі геральдычнымі сімваламі дзяржаўных органаў, іншых арганізацый;
  • накіраванай па сваім змесце на прычыненне шкоды нацыянальный бяспецы.

Акрамя таго, забараняецца нашэнне форменнага адзення грамадзянамі, якія не ўключаны ў пералік асоб, якія маюць права на яе нашэнне, у тым ліку са знакамі адрознення.

Геральдычны савет пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь працягне каардынаваць правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы афіцыйных геральдычных сімвалаў.

Асноўныя палажэнні Закона ўступаюць у дзеянне праз 6 месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».