/ / Новости PRAVO.BY
14.01.2021

Вываз культурных каштоўнасцяў і іншыя змяненні ў Кодэкс аб культуры можна абмеркаваць на Прававым форуме Беларусі

На грамадскае абмеркаванне вынесены праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры і Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры

Распрацоўка праекта Закона выклікана неабходнасцю ўдасканалення парадку надання культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурных каштоўнасцяў і пазбаўлення іх такога статусу, а таксама ўнясення іншых змен, абумоўленых практыкай прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ў частцы рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з дзейнасцю творчых саюзаў, увозам і вывазам культурных каштоўнасцяў, бібліятэчнай справай, музейнай справай, народнымі мастацкімі рамёствамі, арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў, дзейнасцю клубных фарміраванняў.

У мэтах забеспячэння паўнаты прававога рэгулявання па пытаннях ўвозу і вывазу культурных каштоўнасцяў, арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў адначасова змены ўносяцца і ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Арганізатар грамадскага абмеркавання – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Свае меркаванні і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 14 да 24 студзеня 2021 г. уключна на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by.

Іншыя навіны Pravo.by.

Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».