/ / Новости PRAVO.BY
22.11.2018

БДУ запрашае да ўдзелу ў Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіядзе

На юрыдычным факультэце БДУ штогод праходзіць Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда.

У падзеі могуць прыняць удзел студэнты 2-6 курсаў незалежна ад формы навучання ў індывідуальным і камандным заліках.

Алімпіяда будзе праходзіць у завочным і вочных турах. Заданні завочнага тура (індывідуальнага і каманднага заліку) размешчаны на афіцыйным сайце юрыдычнага факультэта БДУ.

Удзельнікі завочнага тура павінны даслаць свае заяўкі і работы да 30 лістапада на адрас Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь: Рэспубліка Беларусь, 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а (з пазнакай «Юрыдычная алімпіяда»).

По информации Национального правового Интернет-портала Республики Беларусь
При использовании материала ссылка на Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь обязательна!