Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

26 верасня 2005 г. № 456

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 28 октября 2019 г. № 399 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 31.10.2019, 1/18635) – новая редакция <P31900399>

 

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства спорту і турызму пастанаўляю:

1. Заснаваць:

геральдычны знак – эмблему Міністэрства спорту і турызму;

флаг Міністэрства спорту і турызму;

нагрудны знак адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь».

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб геральдычным знаку – эмблеме Міністэрства спорту і турызму, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства спорту і турызму, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў і пасведчанняў да нагруднага знака адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства спорту і турызму, а таксама за кошт іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ПАЛАЖЭННЕ
аб геральдычным знаку – эмблеме Міністэрства спорту і турызму

1. Геральдычны знак – эмблема Міністэрства спорту і турызму (далей – эмблема) з’яўляецца адметным знакам Міністэрства спорту і турызму.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства спорту і турызму, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства спорту і турызму і падзяках Міністра спорту і турызму.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства спорту і турызму, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра спорту і турызму, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства спорту і турызму і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам спорту і турызму.

5. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

АПІСАННЕ
геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства спорту і турызму

1. Геральдычны знак – эмблема Міністэрства спорту і турызму ўяўляе сабой круг у выглядзе зямнога шара серабрыстага колеру з мацерыкамі, мерыдыянамі і паралелямі цёмна-шэрага колеру з аблямоўкай, якая складаецца з палосак чырвонага і зялёнага колераў з суадносінамі шырыні адпаведна 3:2 і абведзена кантамі жоўтага колеру.

2. Па цэнтры зямнога шара размешчаны абрыс Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру, на якім – выява факела залацістага колеру з выемкамі бардовага колеру і сімвалічным агнём чырвонага колеру з кантам і пражылкамі жоўтага колеру. Верхняя і ніжняя часткі факела знаходзяцца на ўзроўні контуру зямного шара. Верхняя частка агню ўздымаецца над аблямоўкай.

3. На аблямоўку нанесены надпіс «МІНІСТЭРСТВА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» белага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ВЫЯВА
геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства спорту і турызму (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ВЫЯВА
геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства спорту і турызму (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства спорту і турызму

1. Флаг Міністэрства спорту і турызму (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства спорту і турызму, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама ў службовых кабінетах Міністра спорту і турызму, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства спорту і турызму і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам спорту і турызму.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Міністэрства спорту і турызму і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства спорту і турызму, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят, святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, спартыўных, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца Міністэрствам спорту і турызму, арганізацыямі, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, а таксама ў іншых выпадках, якія вызначаюцца Міністрам спорту і турызму.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

АПІСАННЕ
флага Міністэрства спорту і турызму

Флаг Міністэрства спорту і турызму ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчаны геральдычны знак – эмблема Міністэрства спорту і турызму.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ВЫЯВА
флага Міністэрства спорту і турызму (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ВЫЯВА
флага Міністэрства спорту і турызму (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь»

1. Нагрудным знакам адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (далей – нагрудны знак) узнагароджваюцца работнікі дадзенага Міністэрства, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму, за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, шматгадовую плённую працу ў сістэме Міністэрства спорту і турызму.

Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы за значныя заслугі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму.

2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам і форма пасведчання да яго ўстанаўліваюцца Міністрам спорту і турызму.

Узнагароджанне нагрудным знакам ажыццяўляецца згодна з загадам Міністра спорту і турызму.

3. Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы Міністрам спорту і турызму або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў, кіраўнікамі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства спорту і турызму, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры, спорту і турызму.

4. Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і размяшчаецца пасля ордэнаў і медалёў, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы.

5. Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, якія здзейснілі наўмыснае злачынства або дапусцілі грубую дысцыплінарную правіннасць, загадам Міністра спорту і турызму могуць быць пазбаўлены нагруднага знака.

6. Запісы аб узнагароджанні нагрудным знакам і яго пазбаўленні заносяцца ў працоўную кніжку работніка.

7. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не ажыццяўляецца. Дублікаты нагруднага знака і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

АПІСАННЕ
нагруднага знака адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь»

1. Нагрудны знак адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (далей – нагрудны знак) уяўляе сабой круг залацістага колеру ў выглядзе зямнога шара з аблямоўкай, абведзенай кантамі. Дыяметр нагруднага знака – 30 мм.

2. Па цэнтры зямнога шара размешчаны абрыс Рэспублікі Беларусь, на якім – выява факела з сімвалічным агнём чырвонага колеру з кантам і пражылкамі залацістага колеру. Верхняя і ніжняя часткі факела знаходзяцца на ўзроўні контуру зямного шара. Верхняя частка агню ўздымаецца над аблямоўкай.

На аблямоўку нанесены рэльефны надпіс «ЗА РАЗВІЦЦЁ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ».

3. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню. На ім размешчаны рэльефны надпіс «МІНІСТЭРСТВА СПОРТУ І ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у тры радкі.

4. Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з калодкай залацістага колеру, на якой размешчана стужка чырвонага колеру.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

Памеры калодкі: вышыня – 23 мм, шырыня – 28 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ВЫЯВА
нагруднага знака адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (каляровая)

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ВЫЯВА
нагруднага знака адзнакі Міністэрства спорту і турызму «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (з перадачай колеру ўмоўнай шафіроўкай)