Працавита бедната ўсих краіоў злучайся! Нарыс програму Беларуской Соціалістычной Громады

Працавита бедната ўсих краіоў злучайся!
Нарыс програму Беларуской Соціалістычной Громады
*

Беларуска Соціалистычна Громада іосць организация соціально-палітычная беларускаго працавитаго народу, хочэ раскинуць цяперешни капиталистычны парадок и аддаць у руки усяго народу зямлю, снасьци рабочые и ўсе способы комуникаціи для супольнаго владання. У гэтой рабоци найбольша завада — цяперэшняя палітычная няволя, про то Б. С. Г. за найближшу палитычну цэль мае скинуць самодзержавіе у Росеи разом з пролетаріатом ўсих народоў Расейскаго Государства. Цяперь трудно сказаць, як зложацца палитычные стасунки ў Расеи, а толькі мы з усякаго здарэння будзем карыстаць для таго, каб усе народы мели як найбольшу свабоду, уважаючы за найбольшэе жаданне ў часи капитализму незалежную рэспублику демократычную на фундамэнци:

3 палитычной стараны:

1) правтое, агульное, роўное, тайное госолованне; станаўленне законоў праз народ, як иниціатыва и як санкція.

2) Роўные права для ўсих народносцей, жывущих на одной зямли.

3) Роўносць ўсих людзей у краю, як мущын, так і кабет, не гледзячы з якого яны народу и якой веры.

4) Самоўправленне грамадзкое и уселякое; выборные чыноўники да адмнинстраціи и споўняне найвысшей ўласьцы праз констытуцыйны сход.

5) Дармовый суд; выборные судзи; падсудносць чыноўникоў.

6) Поўная свабода слова, друку, сходаў, сябровств — товарыств, забастовок; поўная свабода народнасьци и веры.

7) Безпечэнство асобы и дому кожнаго чаловека.

8) Дармовая, канешная, поўная наўка для ўси на кошт краю.

9) Скасаванне салдацкой службы; заместо салдацкой службы агульное апалчэнне народу.

10) Растущы падаток ад даходу и ад наслецтва; скасаванне ўсих косвенных падаткоў.

11) Адзеленне цэрквы ад государства и школы ад церквы.

3 палитычно-соціальной стараны:

I. У справи зямельной Б. С. Г. хочэ скасаваць право асабистой земской ўласносцы и даць кожнаму чаловеку право выбраць зямлю своими руками без карыстання з чужой працы, расшыраючы адночасьне, каб перэйсьци да соціалистычной гаспадарки, идэи ўсестаронняго сябровання и товарыств.

II. У справи працавитаго народу:

1) 8 гадзин работы ў дзень (можно даўжэй у жниво и другие незвычайны часы

2) Устанаўленне minimum платы за работы.

3) Роўная заплаты для мущын. кабет и дзецей пры роўной працы.

4) Забараненне начной працы апроча незвычайной патрэбы.

5) Аздараўленне варункаў працы.

6) Страхоўка краіовая ад нещаснаго прыпадку, недастатку працы, хваробы и старосьци

7) Инспекція фабрычная і инспекція сельской гаспадаркі.

8) Биржы працы и сэкрэтаріат работнікаў.

9) Свабода змоў и забастовок работникаў.

10) Дармовая помоч дохторская.

11) Выплаты у гадзинах работы.

12) Апека над адходными работниками.

13) Краёвая страхоўка ад граду и заразы.

14) Перэход на ўласносць краю лесопашы и водзяной силы.

* Набросок программы Б. С. Г. печатается с оригинала, сохранившегося у белорусского деятеля Бр. Эпимах-Шипилло. Более подробная программа Б. С. Г., составленная на основании пограммы, принятой с’ездом 1903 года и резолюции II с’езда 1906 г., была издана I Краевым Комитетом Б. С. Г. в октябре 1906 года в количестве 700 экземпляров.

***

Турук, Ф. Ф. Белорусское движение: очерк истории национального и революционного движения белоруссов: с приложением образцов белорусской нелегальной литературы, важнейших документов белорусских политических партий и национальных организаций и этнографической карты белорусского племени, составленной акад. Е. Ф. Карским / Федор Федорович Турук.- Репринтное издание.- {Минск}: Минская картографическая фабрика Белгеодезии, 1994.- Выходные данные оригинала: М.: Гос. изд-во, 1921.-С. 86—87.