/ / Общественно-политические
24.02.2020

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае прыём грамадзян і юрыдычных асоб

На наступным тыдні можна будзе звярнуцца з праблемамі, якія не ўдаецца вырашыць з дапамогай мясцовых улад, да кіраўніцтва і службовых асоб Адміністрацыі Прэзідэнта:

у Полацку – у аўторак, 25 лютага, гатовы будзе выслухаць памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч;

у Лельчыцах – у той жа дзень грамадзян прыме памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Шулейка;

у Ветцы – таксама ў аўторак можна будзе звярнуцца да начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Вольгі Шпілеўскай;

у Круглым – у сераду, 26 лютага, ёсць магчымасць трапіць на прыём да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігара Сергеенкі;

у адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы – у сераду людзей з іх скаргамі і прапановамі будзе чакаць памочнік Прэзідэнта – інспектар па горадзе Мінску Віталь Прыма;

у Лунінцы – у чацвер, 27 лютага, прыём правядзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў;

ва Уздзе – у той жа дзень можна будзе звярнуцца да начальніка галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання Жанны Цішчанка;

у Рэчыцы – у апошні дзень рабочага тыдня, 28 лютага, выслухае людзей з іх праблемамі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі – начальнік упраўлення кіраўнічых кадраў і дзяржаўных узнагарод Генадзь Рашэцька.

Па інфармацыі «Звязда», 24 лютага 2020 г.