/ / Общественно-политические
18.09.2018

Партнёры чакаюць перамен: Абноўлены закон пра дзяржаўна-прыватнае партнёрства пашырае і замацоўвае гарантыі прыватным інвестарам

Улетку гэтага года ў Закон «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве» ўнеслі змены. Яны ўступяць у сілу з 1 лютага 2019 года. Абноўлены дакумент пашырае сферу прымянення ДПП на ўсю інфраструктуру, у тым ліку якая знаходзіцца ва ўласнасці прыватнага бізнесу, удакладняе і пашырае функцыі дзяржаўнага партнёра, замацоўвае гарантыі прыватнаму бізнесу. Акрамя таго, распрацоўшчыкі дакумента запэўніваюць: выкарыстанне механізмаў ДПП куды больш прывабнае, чым крэдыты.

Инвестиции

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па эканамічнай палітыцы Уладзіслаў Шчэпаў перакананы: рэалізоўваць некаторыя інфраструктурныя праекты на прынцыпах ДПП больш эфектыўна, чым браць крэдыты ад міжнародных фінансавых арганізацый і банкаў:

– Па-першае, зніжаецца даўгавы ціск на бюджэт: крэдыты мы бяром на 5–10 гадоў на буйныя праекты, а вось інвестыцыі, укладзеныя ў праекты дзяржаўна-прыватнага партнёрства, могуць вяртацца ад 20 да 100 гадоў. Другі момант: прыватныя партнёры могуць больш эфектыўна рэалізаваць праекты, чым структурныя падраздзяленні міністэрстваў і ведамстваў. І, мабыць, самае важнае ў інстытуце ДПП: дзяржаўны партнёр з’яўляецца ініцыятарам інфраструктурных праектаў. Гэта значыць, дзяржорганы, улічваючы меркаванне насельніцтва, абавязаны правесці комплексны аналіз на сваёй тэрыторыі і ініцыяваць праект ДПП. Я ў гэтым бачу адзін з найважнейшых напрамкаў ва ўдасканаленні сістэмы дзяржкіравання.

Дапаўненні і змяненні ў закон аб ДПП, на думку дэпутата, накіраваныя на павышэнне празрыстасці працэдур пагаднення паміж дзяржавай і прыватным партнёрам і іх паскарэнне, на павышэнне ўстойлівасці той фінансавай мадэлі, якая замацавана ў пагадненні аб ДПП. Гэта вядзе да зніжэння працэнтных ставак і павялічвае прыбытак інвестара, а таксама падаўжае патэнцыяльныя тэрміны рэалізацыі праекта. Пры гэтым зніжаецца сістэмная рызыка, якая тармазіла прыток інвестыцый. Яшчэ адзін важны момант – пашыраюцца правы і гарантыі прыватнаму партнёру, асабліва ў пункце выканання сваіх абавязкаў з боку дзяржавы. Акрамя таго, інвестар можа самастойна выбіраць пастаўшчыкоў тавараў, выканаўцу работ і паслуг пры рэалізацыі праекта ДПП.

Нагадаем, у краіне дзейнічае Нацыянальная інфраструктурная стратэгія да 2030 года, якая штогод актуалізуецца. Згодна з ёй вызначаны топ-100 інфраструктурных праектаў, у тым ліку для магчымай рэалізацыі на прынцыпах ДПП. Акрамя таго, Цэнтр ДПП адбірае новыя праектныя прапановы для магчымай іх рэалізацыі на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Полина Конога, «Рэспублiка», 18 сентября 2018 г.