/ / Общественно-политические
03.09.2018

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

Удзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з юбілейным, дваццаць пятым Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі.

Гэта свята – знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа.

Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з'яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.

Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова.

Продкі пакінулі нам неацэнны скарб – родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з'яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа.

Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы.

Жадаю вам здароўя, шчасця, згоды, поспехаў і творчага натхнення.

Аляксандр Лукашэнка

По сообщению официального Интернет-портала Президента Республики Беларусь
(фото – официальный Интернет-портал Президента Республики Беларусь)