/ / Общественно-политические
04.10.2018

Якія змены рыхтуюць для ўладальнікаў падарункавых сертыфікатаў?

Не ў нашай звычцы масава абіваць парогі інстанцый і скардзіцца на няякасна аказаныя паслугі, дрэнныя пакупкі або сэрвіс. На жаль, разводзяць рукамі эксперты. Адны спісваюць гэта на менталітэт. Іншыя – на недастатковае веданне сваіх правоў. І заклікаюць быць смялей. Што ж, здаецца, сітуацыя пачынае мяняцца. Колькасць скаргаў ад спажыўцоў за першыя паўгода 2018-га вырасла амаль на чвэрць.

Покупатели

Так, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разам з мясцовымі выканкамамі разгледзела больш за 6,5 тысячы пісьмовых зваротаў. На што наракаюць грамадзяне? У чатырох з дзесяці выпадкаў на якасць і кошт паслуг ЖКГ. Прыкладна траціна заяў тычыцца гандлю. Яшчэ кожная дзясятая – на бытавыя паслугі, кожная дваццатая – на платныя. Як вынік, не лічачы складзеных пратаколаў і выдадзеных прадпісанняў, спажыўцам пакрылі матэрыяльную шкоду больш чым на 144 тысячы рублёў. У сярэднім жа толькі ў МАРГ і яго рэгіянальныя падраздзяленні паступае каля 11 тысяч зваротаў па пытаннях абароны правоў спажыўцоў. У першым паўгоддзі іх было ўжо 8 тысяч.

Далей, верагодна, будзе яшчэ больш. З 23 снежня запрацуе шмат лаяльных змен у Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». Пра іх мы пісалі раней.

Але ж пытанне, як вырашаць спрэчкі вакол падарункавых сертыфікатаў, пакуль усё яшчэ застаецца адкрытым. Зрэшты, да 23 снежня, да моманту ўступлення абноўленага спажывецкага закона, МАРГ распрацуе спецыяльнае палажэнне. Тычыцца яно будзе рэалізацыі тавараў, работ і паслуг па падарункавых сертыфікатах або падобных дакументах. Іх усё часцей дораць замест грошай, але часам не заўсёды паспявалі імі скарыстацца. Напрыклад, бывала, што «абанемент» на фотасесію для цяжарных не паспявалі «абнаявіць», таму што дзіця нараджалася нечакана рана. Або дарагі скачок з парашутам «накрываўся», бо імяніннік раптам зламаў нагу. Грошы выдаткаваныя, а падарунак так і не адбыўся... «Цяпер сертыфікаты разглядаюцца як нейкая кабала. Гэта значыць ты яго набыў і павінен абавязкова выкарыстоўваць», – разводзіць рукамі намеснік начальніка ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай МАРГ Ірына Барышнікава.

Паводле яе слоў, у міністэрства ў мінулым годзе паступіла каля дзясятка скаргаў з боку грамадзян на парушэнне іх правоў пры куплі па падораных сертыфікатах. Суразмоўца лічыць, што гэта даволі шмат. Маўляў, МАРГ – апошняя інстанцыя, куды ідуць незадаволеныя спажыўцы. Яшчэ адна галачка на карысць неабходнасці ўрэгулявання пытання – невялікі канфлікт па скарзе. Падчас дасудовага разгляду прадпрыемству выдалі прадпісанне, якое яно не выканала. Дайшло да суда, які падтрымаў пазіцыю міністэрства. Тым часам спецыялісты ўважліва вывучылі дагавор продажу сертыфіката і знайшлі нормы, якія ўшчамляюць нашы з вамі правы. Такія выпадкі, на жаль, не адзінкавыя. Выправіць недахопы і павінен агучаны дакумент.

Чаго ад яго чакаць? Раз заканадаўства дазваляе нам скасаваць дагавор куплі-продажу, платнага аказання паслуг, то павінна быць магчымасць вяртання сертыфіката, лічаць у МАРГ. Акрамя таго, сума, якая змешчана ў сертыфікаце, па сутнасці, тыя ж грошы. А значыць, пакупнік або кліент мае права атрымаць рэшту. Зараз альбо ты «дорыш» частку сумы магазiну або салону, або выбіраеш прадмет або паслугу даражэй і дакладваеш розніцу са свайго кашалька. Больш за тое, плануецца, што сертыфікат можна будзе вярнуць на працягу тэрмiну яго дзеяння i запатрабаваць назад належны рублёвы эквівалент. Зрэшты, прадавец зможа сам усталёўваць парадак і ўмовы продажу сертыфікатаў і іх выкарыстання. Праўда, пункты аб тым, што тэрмін дзеяння дакумента можа быць паменшаны або спынены без здзяйснення якой-небудзь аперацыі, прыдзецца прыбраць. Прадаў сертыфікат – будзь ласкавы, дачакайся кліента.

Мария Друк, «Рэспублiка», 4 октября 2018 г.