/ / Общественно-политические
23.11.2018

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч: Каментатары ў Сеціве будуць ідэнтыфікавацца па нумары тэлефона

Папраўкі ў заканадаўства аб СМІ, якія тычацца ідэнтыфікацыі інтэрнэт-карыстальнікаў, ўступаюць у Беларусі з 1 снежня бягучага года, заявіў у эфіры АНТ Міністр інфармацыі рэспублікі Аляксандр Карлюкевіч.

Соцсети

Паводле яго слоў, новая норма закона тычыцца таго, што ідэнтыфікацыя карыстальнікаў у інтэрнэце будзе прывязаная да нумара тэлефона. Міністр адзначыў, што інфармацыя аб чалавеку не будзе апублікаваная, нумар можа даведацца толькі адміністратар сайта, на якім карыстальнік пакідае каментар.

Карлюкевіч таксама падкрэсліў, што з прыняццем дадзеных паправак Беларусь ужо спазнілася, таму ў закон аб СМІ трэба ўнесці цэлы шэраг новых дапаўненняў і змен.

«У тым ліку і ў сувязі з агрэсіяй, якую праяўляюць інтэрнэт-карыстальнікі», – удакладніў ён.

Карлюкевіч распавёў, што ў цяперашні час у заканадаўстве трэба прадугледзець і адказнасць так званых інтэрнэт-троляў.

Кажучы пра неабходнасць карэкціроўкі закона аб сродках масавай інфармацыі, Міністр адзначыў, што інтэрнэт-рэсурсы ў Беларусі павінны падпарадкоўвацца тым патрабаванням, якімі кіруюцца СМІ.

Міністр таксама паведаміў, што ў найбліжэйшай будучыні ў Беларусі з'явяцца нормы, якія рэгулююць працу тэлебачання, у прыватнасці, будзе замацавана патрабаванне аб 30 % ўласнага кантэнту ў эфіры.

« Звязда», 23 лістапада 2018 г.