/ / Общественно-политические
13.07.2018

МУС Беларусі апублікавала абноўлены спіс кампаній, якія могуць працаўладкоўваць за мяжой

МУС Беларусі апублікавала абноўлены спіс юрыдычных асоб і прадпрымальнікаў, якія маюць ліцэнзіі на працаўладкаванне беларусаў за мяжой. У яго ўвайшлі 216 фірмаў і арганізацый.

У асноўным прапануецца праца ў Расійскай Федэрацыі, найбольш запатрабаваныя там рабочыя будаўнічых спецыяльнасцяў і кіроўцы-міжнароднікі. Таксама ў беларусаў ёсць магчымасць знайсці працу ў Польшчы, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Аўстрыі, Даніі і іншых краінах. Некалькі агенцтваў прапаноўваюць мадэлям працу ў Канадзе, Кітаі, Карэі, Японіі і Італіі. Праграмісты могуць паспрабаваць свае сілы ў ЗША, Германіі і Каралеўстве Нідэрланды.

Цікава, што за два з паловай месяцы так і не зачыненая вакансія дырэктара, які патрабуецца ў Бразіліі (у мінулы раз яе таксама прапаноўвала Беларуская калійная кормпания).

Нагадаем, што спіс створаны ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў па супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

Яго можна паглядзець тут.

«Звязда», 12 ліпеня 2018 г.