/ / Общественно-политические
21.12.2018

Фармiраванне заканадаўчай базы для ўстойлiвага развiцця – галоўная задача Парламента

Выступленне старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіла Мясніковіча на закрыцці пятай сесіі Савета шостага склікання.

Михаил Мясникович

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Паважаныя запрошаныя!

Сёння завяршаецца пятая сесiя Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь шостага склiкання. У ходзе пасяджэнняў сесii Савет Рэспублiкi адобрыў 42 законапраекты.

Законапраекты, якiя былi падтрыманы на гэтай сесii, ствараюць дадатковыя прававыя ўмовы для ўстойлiвага развiцця краiны. Напрыклад, важныя папраўкi для iнвестара замацаваны ў законапраекце «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi i пераўтварэннi дзяржаўных унiтарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы», якi мы адобрылi ўчора.

Бюджэт на 2019 год i новая рэдакцыя Падатковага кодэкса, якiя прыняты Парламентам, з’яўляюцца вельмi адказнымi нарматыўнымi актамi, гэта, па сутнасцi, эканамiчныя iнструменты развiцця краiны ў наступным годзе i на перспектыву.

У праекце бюджэту на 2019 год пашырана аўтаномiя рэгiёнаў i прадугледжана яшчэ большая самастойнасць мясцовых бюджэтаў. Прапановы Савета Рэспублiкi як палаты рэгiянальнага прадстаўнiцтва па гэтых пытаннях у асноўным падтрыманы.

На гэтай сесii Савет Рэспублiкi адобрыў законапраект, якi прадугледжвае ўнясенне змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны i Крымiнальна-выканаўчы кодэксы, Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Такi падыход адпавядае Дэкрэту № 7 i ўстаноўкам Кiраўнiка дзяржавы, накiраваным на больш лiберальныя рынкавыя ўмовы для бiзнес-супольнасцi. Лiчу, што супрацоўнiкi Сакратарыята Савета Рэспублiкi сумесна з прадстаўнiкамi навукi i бiзнесу добра папрацавалi над папраўкамi ў Грамадзянскi кодэкс у мэтах павышэння iнвестыцыйнай прывабнасцi краiны. Мяркуем, што гэты праект у наступным годзе Урад унясе ў Палату прадстаўнiкоў.

Паважаныя калегi!

Працягвалася актыўная мiжнародная дзейнасць Савета Рэспублiкi.

29 лiстапада парламенцкая дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь пад маiм кiраўнiцтвам прымала ўдзел у планавых восеньскiх мерапрыемствах МПА СНД.

Паступальна развiваецца дыялог Савета Рэспублiкi са структурамi Савета Еўропы. У Мiнску ў вераснi прайшоў шэраг мерапрыемстваў па пытаннях развiцця мясцовага кiравання i самакiравання. Пастаянная камiсiя па рэгiянальнай палiтыцы i мясцовым самакiраваннi пад кiраўнiцтвам А.А.Папкова зрабiла ўсё магчымае, каб мясцовыя ўлады папоўнiлi свае веды.

Станоўчы рэзананс меў вiзiт старшынi сената парламента Рэспублiкi Казахстан К.-Ж.К.Такаева. Падпiсана пагадненне, створана падкамiсiя па супрацоўнiцтве ў iнавацыйнай сферы.

11 лiстапада ўпершыню за ўсю гiсторыю беларуска-французскiх стасункаў адбыўся вiзiт старшынi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у сенат Французскай Рэспублiкi. Да гэтага мерапрыемства бакi рыхтавалiся – створаны сенацкiя камiсii па супрацоўнiцтве, зацверджаны iх персанальныя саставы.

У мэтах развiцця пастаянных сувязей памiж парламентамi ў рамках вiзiтаў дэлегацый Iрана, Турцыi, Егiпта падпiсаны пагадненнi аб супрацоўнiцтве.

Паважаныя члены Савета Рэспублiкi!

Традыцыйна снежань – час для пастаноўкi мэтавых задач на наступны год i на перспектыву.

У 2019 годзе Савету Рэспублiкi трэба вельмi адказна папрацаваць над праектам асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь да 2025 года i над заканадаўчай базай па iх выкананнi. Вельмi шмат даручэнняў i iншых вострых праблем, вырашэнне якiх нельга аднесцi, як кажуць, на заўтра.

Улiчваючы неабходнасць безумоўнага выканання мэтавых задач i ўстановак Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкi, неабходна завяршыць разгляд Парламентам законапраектаў, неабходных для рэалiзацыi Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiстапада 2017 г. № 7 «Аб развiццi прадпрымальнiцтва». Вы ведаеце, што гэта даручэнне знаходзiцца на асаблiвым кантролi Кiраўнiка дзяржавы.

Лiчу, што для гэтага неабходна больш актыўна задзейнiчаць патэнцыял навукоўцаў i экспертаў. У нас створаны i працуе навукова-кансультатыўны савет пры прэзiдыуме Савета Рэспублiкi. Пажаданне – патрэбна зрабiць яго дзейнасць больш эфектыўнай. Буду ўдзячны, калi вырашэнне гэтай няпростай задачы ўзначалiць шаноўная Мар»яна Акiндзiнаўна Шчоткiна.

У 2019 годзе мы павiнны з мясцовымi Саветамi i Палатай прадстаўнiкоў завяршыць арганiзацыйную работу па стварэннi беларускага маладзёжнага парламента.

Звяртаюся ў першую чаргу да Брэсцкага, Гомельскага i Магiлёўскага абласных Саветаў дэпутатаў. Неабходна ў блiжэйшы час сфармiраваць абласныя маладзёжныя парламенты, каб на роўных умовах вылучаць сваiх прадстаўнiкоў у рэспублiканскую структуру.

Шаноўнае спадарства!

Парламенцкаму сходу Саюза Беларусi i Расii мэтазгодна працягваць наступальную дзейнасць па рэалiзацыi iнiцыятыў Савета Рэспублiкi па манiторынгу Дагавора аб Саюзнай дзяржаве, распрацоўцы Канцэпцыi зблiжэння заканадаўства Беларусi i Расii, унiфiкацыi нацыянальнага заканадаўства i ўзмацненнi ролi Пастаяннага камiтэта Саюзнай дзяржавы ў гэтым напрамку. Ала Мiкалаеўна Бодак выпрацавала шмат iнiцыятыў, лiчу, зможа спрыяць прыняццю прынцыповых рашэнняў.

« СБ. Беларусь сегодня», 20 снежня 2018 г.