/ / Общественно-политические и в области права
30.05.2017

З 31 мая ў большасці абласцей Беларусі ўводзіцца забарона на вылаў звычайнага сома

Як нагадалі ў Дзяржінспекцыі, гаворка ідзе пра Міншчыну, Віцебшчыну, Гродзеншчыну і Магілёўшчыну. Забарона тут будзе дзейнічаць да першага ліпеня. У Гомельскай і Брэсцкай абласцях нельга вылоўліваць сома з 19 мая, забарона распаўсюджваецца на тэрмін да 20 чэрвеня.

Вылаў сома

Незаконная здабыча адной асобіны звычайнага сома падчас дзеяння забароны будзе каштаваць парушальнікам 12 базавых велічынь. Яшчэ на браканьераў будзе накладзены адміністрацыйны штраф да 50 базавых. Калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА, «Звязда», 30 мая 2017 г.
(фота - «Звязда»)