/ / Общественно-политические
29.05.2017

Супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта правядуць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. На гэтым тыдні прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях па наступным графіку:

Мацельскі А.Ф.

31 мая з 10.00 да 13.00 (месца прыёму – Воранаўскі райвыканкам)

РАЎНЕЙКА Сяргей Васілевіч – памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці;

1 чэрвеня з 14.00 да 17.00 (месца прыёму – Кобрынскі райвыканкам)

ПОБАЛЬ Крысціна Габрыілаўна – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб – начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Адміністрацыі Прэзідэнта;

1 чэрвеня з 10.00 да 13.00 (месца прыёму – Пухавіцкі райвыканкам)

МАТЭЛЬСКІ Андрэй Францавіч – начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта.

2 чэрвеня з 10.00 да 13.00 (месца прыёму – Жабінкаўскі райвыканкам)

ПОБАЛЬ Крысціна Габрыілаўна – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб – начальнік упраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў. У чэрвені 2017 года выязныя прыёмы працягнуцца.

Па інфармацыі «Звязда», 28 мая 2017 г.
(фота - «Звязда»)