/ / Общественно-политические и в области права
17.05.2017

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу правялі сустрэчы і прамыя лініі з грамадзянамі

Апошнім часам члены Савета Рэспублікі правялі шэраг сустрэч з выбаршчыкамі. Традыцыйна грамадзян хвалявалі пытанні бытавога плану – ад цэн на бульбу да жыллёвых пытанняў.

Аксана Кавалькова, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар сярэдняй школы №16 Мазыра, правяла асабісты прыём грамадзян Мазырскага раёна. Выбаршчыкі звярталіся па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін, жыллёва-камунальных паслуг. Прамую лінію з жыхарамі Мастоўскага, Шчучынскага і Ваўкавыскага раёнаў правёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько. Людзей цікавілі пытанні добраўпарадкавання дваровых тэрыторый, дзіцячых пляцовак, грэйдзіравання дарог і вуліц, цэн на бульбу, малако і хлеб, працаўладкавання, жыллёвага заканадаўства, страхавога і працоўнага стажу, ачысткі вады.

Юрый Дзяркач, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, правёў прамую лінію з насельніцтвам рэгіёна, падчас якой уздымаліся пытанні ўдасканалення сацыяльнай інфраструктуры вобласці, медыцынскага абслугоўвання. Ірына Старавойтава, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, правяла асабісты прыём грамадзян, падчас якога былі ўзняты пытанні аб аўтарскім праве і сумежных правах.

Вераніка ПУСТАВІТ, «Звязда», 17 мая 2017 г.