/ / Общественно-политические и в области права
10.05.2017

Законапраект, які датычыцца якасці пітной вады, будзе істотна дапрацаваны

На мінулым тыдні пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова прайшла нарада па абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы па пытаннях пітнога водазабеспячэння».

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Юрый Дарагакупец, Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Аляксандр Церахаў, намеснік Міністра аховы здароўя Беларусі – Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Наталля Жукава.

Удзельнікі нарады абмеркавалі палажэнні законапраекта, якія датычацца забеспячэння насельніцтва пітной вадой, пытанні эксплуатацыі і ўтрымання ў належным стане сістэм пітнога водазабеспячэння, узмацнення ролі органаў дзяржаўнага кіравання па кантролі за якасцю вады, фарміравання фондаў для будаўніцтва, рамонту і эксплуатацыі існуючых сістэм водазабеспячэння, санітарна-эпідэміялагічнай бяспекі. Па выніках мерапрыемства прынята рашэнне аб істотнай дапрацоўцы законапраекта.

Вераніка Пуставіт, «Звязда», 10 мая 2017 г.