/ / Общественно-политические и в области права
06.06.2017

Адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягвае выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах

Адміністрацыя Прэзідэнта працягвае ажыццяўляць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах.

На гэтым тыдні прыёмы пройдуць у Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях па наступным графіку:

7 чэрвеня 2017 г.

Герасімаў Васіль Мікалаевіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Брэсцкай вобласці – г. Белаазёрск (11.00 – 14.00).

Крывашэеў Юрый Васільевіч – начальнік галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта – Светлагорскі райвыканкам (11.00 – 14.00).

8 чэрвеня 2017 г.

Бабіцкі Аляксей Уладзіміравіч – намеснік начальніка ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта – Чэрыкаўскі райвыканкам (11.00 – 14.00).

9 чэрвеня 2017 г.

Ісачэнка Анатоль Міхайлавіч – памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Мінскай вобласці – Любанскі райвыканкам (10.00 – 12.00).

Запісацца на прыём можна па тэлефонах аддзелаў па рабоце са зваротамі грамадзян адпаведных выканаўчых камітэтаў.

Па інфармацыі «Звязда»