/ / Общественно-политические и в области права
05.04.2017

Кіраўнікі пастаянных камісій Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі дзеляцца планамі работы

На адкрыцці другой сесіі Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня верхняй палаты беларускага парламента, дакладна акрэсліў для кожнай пастаяннай камісіі кірункі будучай работы. Пра тое, якім чынам яна будзе выбудоўвацца, расказалі кіраўнікі камісій. Сёння мы пачынаем публікацыю гэтых меркаванняў.

Уладзімір ПАНЦЮХОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах:

Уладзімір ПАНЦЮХОЎ

– Прэзідыумам Савета Рэспублікі ўжо прынятыя пастановы, накіраваныя на выкананне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады, але час прыспешвае і жыццё ідзе далей. Нам неабходна падкарэктаваць сваю дзейнасць з улікам прынятых кіраўніком дзяржавы і ўрадам нарматыўных прававых актаў.

У гэтых мэтах падрыхтаваны праект Пастановы Прэзідыума Савета Рэспублікі «Аб садзейнічанні фарміраванню заканадаўчай базы, якая забяспечвае выкананне Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады і комплексу мер па яе рэалізацыі». Пастанова прадугледжвае зацвярджэнне Плана мерапрыемстваў па ўдзеле Савета Рэспублікі ў падрыхтоўцы законапраектаў, прадугледжаных комплексам мер па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гады. У яго аснову пакладзена 31 мерапрыемства з 380 пазіцый комплексу мер па рэалізацыі Праграмы.

На маю думку, пастаянным камісіям і Сакратарыяту Савета Рэспублікі трэба перш за ўсё аказваць садзейнічанне (у межах кампетэнцыі) дзяржаўным органам у падрыхтоўцы законапраектаў, пералічаных у плане, а таксама ў выкананні мерапрыемстваў, прадугледжаных комплексам мер. Да таго ж варта кіравацца планам пры выбары аб'ектаў маніторынгу практыкі прымянення законаў Рэспублікі Беларусь, тэм для разгляду ў ходзе круглых сталоў, семінараў і іншых мерапрыемстваў, пры выпрацоўцы прапаноў па фарміраванні праекта плана падрыхтоўкі законапраектаў на чарговы год. Інакш кажучы, план павінен стаць арыенцірам для арганізацыі нашай заканатворчай дзейнасці да 2020 года.

Ірына СТАРАВОЙТАВА, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці:

Ірына СТАРАВОЙТАВА

– Зараз Кодэкс аб адукацыі вельмі актыўна абмяркоўваецца на розных узроўнях, праводзіцца яго экспертыза, аналіз. Гэты дакумент, у адрозненне ад Кодэкса аб культуры, ужо дзейнічае. Зараз у яго ўносіцца новая норма, якая адпавядае развіццю сістэмы адукацыі, датычыцца фарміравання інфармацыйнай супольнасці, у якой мы непасрэдна знаходзімся. У Кодэксе ёсць прагрэсіўныя кірункі развіцця адукацыі: дыстанцыйная адукацыя, сеткавая форма арганізацыі работы. Мы стаім на тых пазіцыях, каб Кодэкс з'яўляўся больш канцэптуальным дакументам, які б перш за ўсё змяшчаў стратэгію развіцця сістэмы адукацыі ў цэлым, а ўжо канкрэтыка павінна закладвацца ў іншых палажэннях, указах, звязаных з ім.

Вераніка ПУСТАВІТ, «Звязда», 5 красавіка 2017 г.

(фота – «Звязда»)