/ / Общественно-политические и в области права
19.11.2015

Усё пра нерухомасць. 26 лістапада адбудзецца прамая лінія са Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэем Гаевым

26 лістапада, у чацвер, у рэдакцыі газеты «Звязда» адбудзецца прамая лінія са Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэем Анатольевічам Гаевым.

Пытанні, якія тычацца правілаў і новых тэрмінаў дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, нюансаў ацэнкі дамоў і зямельных участкаў, а таксама ўсяго іншага, што звязана з зямельнымі надзеламі фізічных асоб, можна будзе задаць з 15 да 16 гадзін па тэлефоне (8-017) 287-18-31.

Папярэдне свае пытанні магчыма пакінуць па нумары (8-017) 287-17-51 альбо даслаць на электронную пошту kurkасh@zvіаzdа.bу з пазнакай «Прамая лінія».

«Звязда» ад 17 лістапада 2015 г.