/ / Общественно-политические и в области права
25.03.2015

«Дзейнічаць адэкватна часу» <em>(Аляксандр Філімонаў, «Звязда» ад 25 сакавіка 2015 г.)</em>

На­пя­рэ­дад­ні вяс­но­вай се­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі, якая ад­кры­ец­ца 2 кра­са­ві­ка, Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў Ула­дзі­мір АНД­РЭЙ­ЧАН­КА ад­ка­заў на пы­тан­ні «Звяз­ды».

ПРА СЕ­СІЙ­НЫЯ ПРЫ­ЯРЫ­ТЭ­ТЫ

Па сло­вах Ула­дзі­мі­ра Анд­рэй­чан­кі, се­сія бу­дзе да­во­лі на­сы­ча­най і пра­ца­ём­кай. У пар­ла­менц­кім парт­фе­лі ўжо больш за 60 за­ко­на­пра­ек­таў. Яны і скла­дуць асно­ву за­ка­нат­вор­чай пра­гра­мы.

— Дэ­пу­та­там трэ­ба бу­дзе пры­няць за­ка­на­даў­чыя ра­шэн­ні па шэ­ра­гу важ­ных пы­тан­няў, на­кі­ра­ва­ных най­перш на ма­дэр­ні­за­цыю эка­но­мі­кі і па­вы­шэн­не ўзроў­ню жыц­ця ў кра­і­не, — ад­зна­чыў Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

У пры­клад­ным па­рад­ку дня се­сіі ён вы­дзе­ліў пра­ект Ляс­но­га ко­дэк­са, за­ко­на­пра­ек­ты аб ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй, аб пра­мыс­ло­вай бяс­пе­цы, аб ідэн­ты­фі­ка­цыі і пра­сочванні сель­ска­гас­па­дар­чых жы­вёл і пра­дук­таў жы­вёль­на­га па­хо­джан­ня, па­праў­кі ў за­ка­на­даў­ства па пы­тан­нях аба­ро­ны дзя­цей ад шкод­най ін­фар­ма­цыі, аб якас­ці і бяс­пе­цы хар­чо­вай сы­ра­ві­ны і хар­чо­вых пра­дук­таў, ра­ты­фі­ка­цыю па­гад­нен­ня аб су­пра­цоў­ніц­тве кра­ін СНД у між­дзяр­жаў­ным аб­ме­не на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най ін­фар­ма­цы­яй. Ад­мет­нас­цю се­сіі ста­не пры­няц­це бло­ка но­вых за­ка­на­даў­чых ак­таў або ў но­вай рэ­дак­цыі, ся­род якіх не­ка­то­рыя на­зва­ныя, а так­са­ма не­каль­кі за­ко­на­пра­ек­таў аб су­да­вы­твор­час­ці і аб аль­тэр­на­тыў­най служ­бе.

ПРА ЭКА­НА­МІЧ­НЫ ВЕК­ТАР ЗА­КА­НА­ДАЎ­СТВА

— Ка­лі неш­та пе­ра­шка­джае эка­на­міч­на­му раз­віц­цю, са­ста­рэ­ла — трэ­ба пра­ва­вую ба­зу мя­няць, гэ­та ад­на­знач­на, — лі­чыць Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

За апош­нія га­ды, ска­заў ён, мно­гае зроб­ле­на па аб­наў­лен­ні гас­па­дар­ча­га, гра­ма­дзян­ска­га, пад­атко­ва­га, бан­каў­ска­га, фі­нан­са­ва­га і зя­мель­на­га за­ка­на­даў­ства ў на­прам­ку ап­ты­мі­за­цыі, па­збаў­лен­ня ад за­ліш­ніх бю­ра­кра­тыч­ных пра­цэ­дур. На вяс­но­вай се­сіі бу­дуць зроб­ле­ны чар­го­выя кро­кі. Дэ­пу­та­ты ўрэ­гу­лю­юць не­ка­то­рыя пы­тан­ні гас­па­дар­чых та­ва­рыст­ваў, ар­хі­тэк­тур­най і бу­даў­ні­чай дзей­нас­ці, пле­мян­ной спра­вы ў жы­вё­ла­га­доў­лі, бір­жа­ва­га ганд­лю і ін­шыя. Пра­доў­жыц­ца ўдас­ка­на­лен­не за­ко­наў, звя­за­ных з вы­ра­шэн­нем праб­лем пры­род­ных рэ­сур­саў, эка­ло­гіі і пры­ро­да­ка­ры­стан­ня.

— Сут­нас­цю пра­ва­вых но­ва­ўвя­дзен­няў з’яў­ля­ец­ца сты­му­ля­ван­не дзе­ла­вой ак­тыў­нас­ці, прад­пры­маль­ніц­тва ў яго шы­ро­кім сэн­се і кан­крэт­ных сег­мен­таў рэ­аль­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі, — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка.

ПРА МА­ТЫ­ВА­ЦЫЮ ЗМЯ­НЕН­НЯЎ

За­ка­на­даў­чая ба­за ўдас­ка­наль­ва­ец­ца ў асноў­ным шля­хам уня­сен­ня ў яе змя­нен­няў і да­паў­нен­няў, але ў гра­мад­скай дум­цы стаў­лен­не да гэ­та­га не­ад­на­знач­нае. Маў­ляў, пра якую ста­біль­насць рэ­гу­ля­тар­на­га по­ля вес­ці га­вор­ку, ка­лі столь­кі змя­нен­няў? Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка мяр­куе так:

— Я пе­ра­сця­рог бы ад за­над­та спро­шча­на­га ра­зу­мен­ня ста­біль­нас­ці пра­ва­вой ба­зы. Ін­тэн­сіў­нае раз­віц­цё кра­і­ны па­тра­буе апе­ра­тыў­на­га за­ка­на­даў­ча­га рэ­ага­ван­ня на ўзні­ка­ю­чыя праб­ле­мы дзе­ля іх вы­ра­шэн­ня. Ка­лі да гэ­та­га аб­грун­та­ва­ны, уз­ва­жа­ны, абач­лі­вы па­ды­ход, да ча­го мы і імк­нём­ся, то па­праў­ка­мі ў за­ко­ны ства­ра­юц­ца леп­шыя ўмо­вы для раз­віц­ця эка­но­мі­кі, са­цы­яль­най сфе­ры, па­ляп­шэн­ня аба­ро­не­нас­ці і якас­ці жыц­ця лю­дзей.

Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па­ве­да­міў, што Са­ве­там Мі­ніст­раў за­цвер­джа­ны план пад­рых­тоў­кі за­ко­на­пра­ек­таў рэс­пуб­лі­кан­скі­мі ор­га­на­мі дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня на 2015 год. Рэг­ла­мен­ту­ец­ца комп­лекс сур’­ёз­ных пы­тан­няў. «Но­выя за­ко­на­пра­ек­ты пры іх па­ступ­лен­ні ў Пар­ла­мент мы раз­гле­дзім без пра­ма­ру­джан­ня», — ска­заў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка.

ПРА БЯС­ПЕ­КУ

На вяс­но­вай се­сіі дэ­пу­та­ты раз­гле­дзяць шэ­раг за­ко­на­пра­ек­таў па пы­тан­нях на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі. Клю­ча­вая тэ­ма — ба­раць­ба з ка­руп­цы­яй. Ад­па­вед­ны да­ку­мент па іні­цы­я­ты­ве Прэ­зі­дэн­та прай­шоў гра­мад­скую экс­пер­ты­зу, аб­мяр­коў­ваў­ся і шы­ро­кім ко­лам спе­цы­я­ліс­таў. Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка лі­чыць, што пры­няц­це За­ко­на «Аб ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй» па­вы­сіць ад­каз­насць служ­бо­вых асоб і ство­рыць тры­ва­лыя бар’­е­ры су­праць ка­руп­цый­ных пра­яў­лен­няў. Ума­ца­ван­ню за­кон­на­сці бу­дзе са­дзей­ні­чаць так­са­ма ўдас­ка­на­лен­не пра­ва­во­га ме­ха­ніз­ма апе­ра­тыў­на-по­шу­ка­вай дзей­нас­ці. Ба­за­вы за­ко­на­пра­ект на эта­пе пад­рых­тоў­кі да дру­го­га чы­тан­ня. Пра­цяг­ва­ец­ца ра­бо­чы пра­цэс і па не­ка­то­рых ін­шых за­ко­на­пра­ек­тах.

Ад­зна­чыў­шы ма­ю­чую ад­быц­ца ра­ты­фі­ка­цыю Па­гад­нен­ня Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь з Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цы­яй аб па­вы­шэн­ні эфек­тыў­нас­ці ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў ба­раць­бе са зла­чын­нас­цю, Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў да­даў:

— Мы ака­за­лі­ся пе­рад сур’­ёз­ны­мі знеш­ні­мі па­гро­за­мі бяс­пе­цы і па­він­ны дзей­ні­чаць адэ­кват­на вы­клі­кам ча­су. На­ша дзяр­жа­ва бу­дзе ра­біць усё маг­чы­мае, у тым лі­ку на за­ка­на­даў­чым уз­роў­ні, каб жыц­цё і бяс­пе­ка гра­ма­дзян бы­лі на­дзей­на аба­ро­не­ны.

ПРА ЗНЕШ­НІЯ СУ­ВЯ­ЗІ

Па сло­вах Ула­дзі­мі­ра Анд­рэй­чан­кі, у се­сій­ны пе­ры­яд Пар­ла­мент пра­доў­жыць на­рошч­ваць да­га­вор­на-пра­ва­вую ба­зу між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва. Пла­ну­ец­ца ра­ты­фі­ка­цыя між­ура­да­вых па­гад­нен­няў: з Аў­стры­яй — аб су­пра­цоў­ніц­тве і ўза­ем­най да­па­мо­зе ў мыт­ных спра­вах, з Лат­ві­яй — па пы­тан­нях між­на­род­ных аў­та­ма­біль­ных зно­сін, з Ку­бай — аб уза­ем­ных па­стаў­ках, з Венг­ры­яй — аб су­пра­цоў­ніц­тве ў сфе­ры аду­ка­цыі і ін­шых.

Дэ­пу­та­таў ча­кае раз­на­стай­ная пра­ца па раз­віц­ці між­на­род­ных і між­пар­ла­менц­кіх су­вя­зяў і кан­так­таў, геа­гра­фія якіх за апош­нія га­ды знач­на па­шы­ры­ла­ся. Як ска­заў Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, га­лоў­ная мэ­та пар­ла­менц­кай дып­ла­ма­тыі — са­дзей­ні­чаць ства­рэн­ню мак­сі­маль­на спры­яль­ных умоў для ганд­лё­ва-эка­на­міч­на­га су­пра­цоў­ніц­тва на­шай кра­і­ны.

— Пры­яры­тэт­ным для нас бу­дзе пар­ла­менц­кае ўза­е­ма­дзе­ян­не ў рам­ках Са­юз­най дзяр­жа­вы, СНД, Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за і Ар­га­ні­за­цыі Да­га­во­ра аб ка­лек­тыў­най бяс­пе­цы, — кан­ста­та­ваў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка.

Га­во­ра­чы пра перс­пек­ты­вы бе­ла­рус­ка-еў­ра­пей­ска­га між­пар­ла­менц­ка­га парт­нёр­ства, кі­раў­нік Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў пад­крэс­ліў, што яно маг­чы­ма пры на­яў­нас­ці ў еў­ра­пей­скіх пар­ла­менц­кіх струк­тур доб­рай во­лі да раў­на­праў­ных ад­но­сін.

ПРА СА­ЮЗ­НУЮ ДЗЯР­ЖА­ВУ

— Ін­тэ­гра­цый­ны пра­ект Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі рэа­лі­зу­ец­ца пры ня­ўхіль­ным за­ха­ван­ні дзяр­жаў­на­га су­ве­рэ­ні­тэ­ту дзвюх кра­ін не ў ней­кіх кан’­юнк­тур­ных мэ­тах, а на ка­рысць на­шых на­ро­даў, на­су­пе­рак усім цяж­кас­цям, праб­ле­мам і знеш­нім пе­ра­шко­дам, — ска­заў Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

З са­юз­на­га бюд­жэ­ту фі­нан­су­юц­ца і вы­кон­ва­юц­ца су­мес­ныя пра­гра­мы і пра­ек­ты вы­твор­чай, іна­ва­цый­най, аба­рон­чай, са­цы­яль­най, пра­ва­ахоў­най, эка­ла­гіч­най і ін­шай на­кі­ра­ва­нас­ці. У іх да­сяг­нен­ні, ад­зна­чыў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка, вя­лі­кая ро­ля Пар­ла­менц­ка­га Схо­ду Са­ю­за Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі, які з’яў­ля­ец­ца эфек­тыў­най дыя­ло­га­вай пля­цоў­кай бе­ла­рус­кіх і ра­сій­скіх пар­ла­мен­та­ры­яў.

— Ва ўмо­вах жорст­кай су­свет­най кан­ку­рэн­цыі і ня­прос­тай эка­на­міч­най сі­ту­а­цыі, якая скла­ла­ся ў Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі пад уз­дзе­ян­нем знеш­ніх фак­та­раў, нам асаб­лі­ва важ­на па­глыб­ляць эка­на­міч­ны склад­нік на­шых ад­но­сін, — пад­крэс­ліў Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка. — Та­му я лі­чу вель­мі свое­ча­со­вым пад­пі­сан­не між­ура­да­ва­га пла­на ме­ра­пры­ем­стваў ан­ты­кры­зіс­най на­кі­ра­ва­нас­ці і вы­зна­чэн­не Вы­шэй­шым дзяр­жаў­ным са­ве­там Са­юз­най дзяр­жа­вы пры­яры­тэ­таў са­юз­на­га бу­даў­ніц­тва на ся­рэд­не­тэр­мі­но­вую перс­пек­ты­ву. Гэ­та ство­рыць яшчэ боль­шы за­пас тры­ва­лас­ці для ру­ху на­пе­рад.

На­пры­кан­цы ін­тэр­в’ю Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў звяр­нуў­ся да чы­та­чоў «Звяз­ды»:

2 кра­са­ві­ка дзяр­жаў­нае свя­та — Дзень яд­нан­ня на­ро­даў Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі. Шчы­ра він­шую вас і ад сэр­ца жа­даю ўся­го са­ма­га доб­ра­га. Ня­хай вам заў­сё­ды шан­цуе ў доб­рых спра­вах!

Аляксандр Філімонаў, «Звязда» ад 25 сакавіка 2015 г.