/ / Общественно-политические и в области права
21.01.2015

Выбары для краіны

У 2015 го­дзе ў кра­і­не ад­бу­дуц­ца чар­го­выя прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры. Рас­ка­заць аб тым, якой бу­дзе вы­бар­чая кам­па­нія ў гэ­тым го­дзе, агля­даль­нік «Бе­ла­рус­кай дум­кі» па­пра­сіў стар­шы­ню Цэнт­раль­най ка­мі­сіі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па вы­ба­рах і пра­вя­дзен­ні рэс­пуб­лі­кан­скіх рэ­фе­рэн­ду­маў Лі­дзію Яр­мо­шы­ну.

Лідзія Ярмошына

— Лі­дзія Мі­хай­лаў­на, у Бе­ла­ру­сі бы­лі пры­кла­ды ўдач­ных прэ­зі­дэнц­кіх кам­па­ній у лет­ні час, на­прык­лад, у 1994 і 2001 га­дах. Мо­жа, не вар­та ча­каць во­се­ні?

— Ка­лі па­гля­дзець ка­лян­дар вы­ба­раў у ін­шых дзяр­жа­вах, то, як пра­ві­ла, час­цей за ўсё су­стра­ка­юц­ца два ме­ся­цы — са­ка­вік і ліс­та­пад. Су­свет­ная прак­ты­ка вы­зна­чы­ла: ме­на­ві­та яны з’яў­ля­юц­ца най­больш спры­яль­ны­мі для пра­вя­дзен­ня вы­бар­чых кам­па­ній. Ча­му? Па-пер­шае, гэ­тыя ме­ся­цы не звя­за­ны з асноў­ны­мі свя­та­мі як рэ­лі­гій­ны­мі, так і свец­кі­мі, якія ад­зна­ча­юць на­ро­ды. Па-дру­гое, яны не су­па­да­юць з се­зо­нам ад­па­чын­каў, ка­ні­кул і гэ­так да­лей. У гэ­ты пе­ры­яд зна­хо­дзяц­ца ў ра­бо­чым ста­не ўста­но­вы аду­ка­цыі, дзе па агуль­на­пры­ня­тай прак­ты­цы раз­мя­шча­юц­ца ўчаст­кі для га­ла­са­ван­ня. Ідзе на­ву­чаль­ны год, там за­вер­ша­ны ра­мон­ты, та­кім чы­нам, ёсць дзе раз­мяс­ціць участ­кі і ка­го пры­цяг­нуць для ра­бо­ты ў вы­бар­чых ка­мі­сі­ях, па­коль­кі на­стаў­ні­кі тра­ды­цый­на скла­да­юць іх асноў­ны кас­цяк. Ва ўсім све­це пры на­зна­чэн­ні вы­ба­раў кі­ру­юц­ца перш за ўсё праг­ма­тыч­ны­мі мер­ка­ван­ня­мі. На­прык­лад, у Ін­дыі іх да­ты вы­зна­ча­юць се­зо­ны даж­джоў, у не­спры­яль­ны па­год­ны пе­ры­яд там участ­кі не ад­кры­ва­юць.

Што да та­го, што ў нас двой­чы па­спя­хо­ва прай­шлі прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры ў лет­ні пе­ры­яд у 1994 і 2001 га­дах (у апош­нім га­ла­са­ва­лі ў ве­рас­ні, але вы­бар­чая кам­па­нія вы­па­ла на лет­нія ме­ся­цы), то ма­гу ска­заць: та­ды ін­ша­га вый­сця не бы­ло. 1994 год — гэ­та пер­шыя вы­ба­ры прэ­зі­дэн­та. У той час на­род ча­каў яго як ме­сію, ме­на­ві­та з ім звяз­ваў над­зеі на ста­наў­лен­не дзяр­жа­вы і па­ляп­шэн­не жыц­ця. Та­му стаў­лен­не да вы­ба­раў бы­ло як да не­ча­га лё­са­вы­зна­чаль­на­га. Ця­пер мы гля­дзім на гэ­та спа­кай­ней. І ка­лі пе­рад вы­бар­шчы­кам па­ўста­не пы­тан­не: пай­сці га­ла­са­ваць або ад­пра­віц­ца, ска­жам, яга­ды збі­раць, то част­ка лю­дзей вы­бе­ра яга­ды. Да та­го ж у 1994 го­дзе на­сель­ніц­тва жы­ло бед­на, ні аб якіх ад­па­чын­ках за ме­жа­мі кра­і­ны раз­мо­вы не іш­ло. Да­лей су­сед­няй вёс­кі не ез­дзі­лі: гро­шай не бы­ло. Сён­ня, ка­лі мы га­во­рым аб лет­нім пе­ры­я­дзе, то вы­му­ша­ны ўліч­ваць — у гэ­ты час іс­тот­ная част­ка на­сель­ніц­тва прос­та ад­сут­ні­чае ў кра­і­не, па­коль­кі ад­па­чы­вае за мя­жой і не мо­жа ўдзель­ні­чаць у вы­ба­рах. Жыц­цё змя­ні­ла­ся ра­ды­каль­на, та­му па­раў­на­нне з 1994 го­дам не­ка­рэкт­нае.

У 2001 го­дзе ў пэў­ным сэн­се так­са­ма бы­ла асаб­лі­вая сі­ту­а­цыя. У вы­ні­ку рэс­пуб­лі­кан­ска­га рэ­фе­рэн­ду­му ў 1996 го­дзе тэр­мін паў­на­моц­тваў як кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, так і пар­ла­мен­та быў «аб­ну­ле­ны» і па­чаў іс­ці на­на­ва. У Прэ­зі­дэн­та ён за­вяр­шаў­ся 21 ліс­та­па­да 2001 го­да, та­му пе­ра­нес­ці вы­ба­ры на больш поз­ні час бы­ло нель­га. На той мо­мант я ўзна­чаль­ва­ла Цэнт­раль­ную вы­бар­чую ка­мі­сію і ма­гу ска­заць: пра­во­дзіць ле­там вы­ба­ры вель­мі ня­зруч­на і цяж­ка. Ад­пуск­ны пе­ры­яд, спё­ка, ра­монт школ, праб­ле­мы з фар­мі­ра­ван­нем участ­ко­вых вы­бар­чых ка­мі­сій — на­стаў­ні­кі ў ад­па­чын­ках… У 2001 го­дзе вы­ба­ры прай­шлі нар­маль­на, але гэ­та каш­та­ва­ла та­кіх на­ма­ган­няў, што паў­та­раць не хо­чац­ца. Ды і не трэ­ба.

— Прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры 2015 го­да прой­дуць у ад­па­вед­нас­ці з аб­ноў­ле­ным вы­бар­чым за­ка­на­даў­ствам. Што з пра­ва­во­га пунк­ту гле­джан­ня рэ­аль­на зме­ніц­ца, і як паў­плы­ва­лі па­праў­кі ў Вы­бар­чы ко­дэкс на пра­ве­дзе­ныя ўжо кам­па­ніі па вы­ба­рах дэ­пу­та­таў?

— Са­праў­ды, у па­раў­на­нні з 2010 го­дам за­кон змя­ніў­ся. У поў­най ме­ры гэ­та вы­яві­ла­ся ў 2013 го­дзе, хоць не­ка­то­рыя на­ве­лы ў Вы­бар­чым ко­дэк­се бы­лі ўне­се­ны і ра­ней. У 2010 го­дзе пры­мя­ня­ла­ся ўжо та­кая нор­ма, як пры­ват­ныя фі­нан­са­выя фон­ды кан­ды­да­таў у прэ­зі­дэн­ты, але ця­пер мы пай­шлі да­лей. Па-пер­шае, фонд, які мо­жа ства­рац­ца кан­ды­да­там, па­вя­лі­чыў­ся да 9000 ба­за­вых ве­лі­чынь, гэ­та зна­чыць у тры ра­зы ў па­раў­на­нні з 2010 го­дам. Па-дру­гое, і гэ­та пра­па­но­ва, на якой я на­стой­ва­ла і ра­да, што яна прай­шла, — пра­ва на ства­рэн­не фон­ду з’я­ві­ла­ся не толь­кі ў кан­ды­да­та ў прэ­зі­дэн­ты, але і ў са­іс­каль­ні­ка гэ­та­га ста­ту­су — тых, хто толь­кі рэ­гіст­руе сваю іні­цы­я­тыў­ную гру­пу і мае на­мер збі­раць под­пі­сы па вы­лу­чэн­ні яго кан­ды­да­там у прэ­зі­дэн­ты. Гэ­та з’яў­ля­ец­ца са­мым прын­цы­по­вым змя­нен­нем за­ка­на­даў­ства ад­нос­на прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­раў. Ча­му яно з’я­ві­ла­ся? Усім зра­зу­ме­ла, што для та­го, каб аб­за­вес­ці­ся 100 ты­ся­ча­мі под­пі­саў для вы­лу­чэн­ня кан­ды­да­там у прэ­зі­дэн­ты, па­тра­бу­ец­ца за­тра­ціць не толь­кі фі­зіч­ныя на­ма­ган­ні, але і ма­тэ­ры­яль­ныя срод­кі. Под­пі­сы трэ­ба збі­раць на тэ­ры­то­рыі ўсёй кра­і­ны, што пра­ду­гледж­вае раз’­ез­ды, апла­ту транс­парт­ных рас­хо­даў, та­го ж бен­зі­ну, на­прык­лад, і гэ­так да­лей.

І ў ра­ней­шыя кам­па­ніі гро­шы на гэ­та вы­ка­рыс­тоў­ва­лі, але яны за­ста­ва­лі­ся ў це­ні. Ні­хто не ве­даў, коль­кі срод­каў за­тра­ціў той ці ін­шы кан­ды­дат. Па ўмаў­чан­ні лі­чы­ла­ся, што пры­ват­ныя гро­шы на вы­ба­рах не вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца. Ёсць та­кі ста­ры, яшчэ да­рэ­ва­лю­цый­ны па­сту­лат: праз­мер­ная стро­гасць за­ко­ну кам­пен­су­ец­ца не­аба­вяз­ко­вас­цю яго вы­ка­нан­ня. Атрым­лі­ва­ла­ся, што пры­ват­ныя срод­кі ў вы­бар­чую кам­па­нію не ўклад­ва­юць, хоць усе ра­зу­ме­лі, што гэ­та не так. У ад­ва­рот­ным вы­пад­ку под­пі­сы са­браць не­маг­чы­ма. Усе гэ­та ба­чы­лі, але да­лі­кат­на маў­ча­лі. Ця­пер асо­ба, якая за­рэ­гіст­ра­ва­ла сваю іні­цы­я­тыў­ную гру­пу, але яшчэ не ста­ла кан­ды­да­там у прэ­зі­дэн­ты, мо­жа ўжо на на­ступ­ны дзень пас­ля рэ­гіст­ра­цыі ства­раць свой фонд. На­прык­лад, за кошт аса­біс­тых срод­каў, ка­лі не хо­ча пра­сіць гро­шы ў ін­шых. Ча­му б і не, ка­лі ба­га­ты ча­ла­век? З гэ­тых срод­каў са­іс­каль­нік мо­жа аплач­ваць рас­хо­ды па сва­ім вы­лу­чэн­ні.

Яшчэ мы ады­шлі ад дзяр­жаў­на­га фі­нан­са­ван­ня рас­хо­даў на пе­рад­вы­бар­ныя ма­тэ­ры­я­лы. Ра­ней кож­на­му кан­ды­да­ту ў прэ­зі­дэн­ты або дэ­пу­та­ты вы­дзя­ля­ла­ся пэў­ная су­ма, вы­ка­рыс­тоў­ва­ю­чы якую, ён мог за­ка­заць ліс­тоў­кі і пла­ка­ты. Ця­пер, ка­лі мы да­зва­ля­ем пры­ват­нае фі­нан­са­ван­не, дзяр­жа­ва не бу­дзе за гэ­та пла­ціць. Усе рас­хо­ды — за кошт аса­біс­та­га фон­ду кан­ды­да­та. Як яго па­поў­ніць — яго праб­ле­ма. Для гэ­та­га да­зва­ля­ец­ца пры­цяг­ваць срод­кі па­лі­тыч­ных пар­тый, гра­ма­дзян і гэ­так да­лей. Адзі­нае, што дзяр­жа­ва пра­да­ста­віць бяс­плат­на, — гэ­та эфір­ны час на тэ­ле­ба­чан­ні і ра­дыё, які мож­на вы­ка­рыс­тоў­ваць як для пе­рад­вы­бар­ных вы­ступ­лен­няў, так і для тэ­ле­дэ­ба­таў. Плюс — маг­чы­масць апуб­лі­ка­ваць сваю пе­рад­вы­бар­ную пра­гра­му ў дру­ка­ва­ных СМІ, ство­ра­ных з удзе­лам дзяр­жаў­ных кры­ніц. Та­кое вы­дан­не аба­вя­за­на пры­няць у кан­ды­да­таў іх пе­рад­вы­бар­ныя пра­гра­мы і на­дру­ка­ваць іх бяс­плат­на на роў­ных умо­вах. Ас­тат­нія СМІ мо­гуць ра­біць гэ­та за кошт кан­ды­да­та, але зноў-та­кі на роў­ных умо­вах. Гэ­та зна­чыць ца­на рэ­клам­най пло­шчы для іх ма­тэ­ры­я­лаў або, ска­жам, ін­тэр­в’ю па­він­на быць ад­ноль­ка­вай.

На тэ­ры­то­рыі кож­на­га на­се­ле­на­га пунк­та бу­дуць бяс­плат­на вы­дзе­ле­ны па­мяш­кан­ні для су­стрэч кан­ды­да­таў у прэ­зі­дэн­ты і іх да­ве­ра­ных асоб з вы­бар­шчы­ка­мі. Але ка­лі кан­ды­дат за­хо­ча ін­шае па­мяш­кан­не, то гэ­та зноў-та­кі за гро­шы. Ле­га­лі­за­цыя пры­ват­на­га фі­нан­са­ван­ня пры пра­вя­дзен­ні вы­ба­раў прэ­зі­дэн­та і з’яў­ля­ец­ца са­мым га­лоў­ным ад­роз­нен­нем ма­ю­чых ад­быц­ца вы­ба­раў ад тых, што пра­хо­дзі­лі ра­ней.

На жаль, кан­ды­да­ты ў нас час­та ад­да­юць пе­ра­ва­гу вы­ка­ры­стан­ню гро­шай це­ня­вым спо­са­бам, і гэ­та па­ка­за­лі вы­ба­ры ў мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў. Толь­кі 4 пра­цэн­ты прэ­тэн­дэн­таў на дэ­пу­тац­кія мес­цы па­спра­ба­ва­лі ства­рыць свае фон­ды. Ка­лі зга­даць прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры 2010 го­да, то там толь­кі 3 кан­ды­да­ты з 10 ства­ры­лі фон­ды, бліз­кія да мак­сі­маль­на да­пу­шчаль­ных па­ме­раў. Яшчэ двое-трое, па сут­нас­ці, уся­го толь­кі ад­кры­лі ра­хун­кі. Гро­шы ту­ды або не па­сту­па­лі, або пры­хо­дзі­лі ў ня­знач­ных су­мах. Ас­тат­нія кан­ды­да­ты ка­рыс­та­лі­ся не­ле­галь­ны­мі срод­ка­мі. Ха­чу ад­ра­зу па­пя­рэ­дзіць: мы спра­шча­ем па­ра­дак фі­нан­са­ван­ня вы­бар­чай кам­па­ніі, але ад­на­ча­со­ва бу­дзем больш стро­га пра­вя­раць, як яно вы­кон­ва­ец­ца.

— Лі­дзія Мі­хай­лаў­на, вы час­та су­стра­ка­е­це­ся з за­меж­ны­мі ка­ле­га­мі. Што ка­рыс­на­га, на ваш по­гляд, мы мо­жам пе­ра­няць з іх во­пы­ту? Або, маг­чы­ма, яны неш­та пе­рай­ма­юць у нас?

— Мы на­столь­кі цес­на су­пра­цоў­ні­ча­ем, на­столь­кі вы­ка­рыс­тоў­ва­ем пры не­аб­ход­нас­ці во­пыт адзін ад­на­го, што ад­ра­зу не ад­ка­жаш. Тут трэ­ба ра­зу­мець, што ні­што не пе­рай­ма­ец­ца цал­кам, усё пры­ста­соў­ва­ец­ца пад рэа­ліі кан­крэт­най дзяр­жа­вы. Ма­гу ска­заць, што ад­нос­на вы­ба­раў дэ­пу­та­таў нам сён­ня браць у су­се­дзяў ня­ма ча­го. У блі­жэй­шых кра­і­нах пе­рай­шлі на пра­пар­цы­я­наль­ную вы­бар­чую сіс­тэ­му, ка­лі га­ла­са­ван­не ідзе па пар­тый­ных спі­сах. У нас яна ма­жа­ры­тар­ная, што іс­тот­на ад­роз­ні­ва­ец­ца ад на­пра­цо­вак за­меж­ных ка­лег. І вось тут як­раз пе­рай­ма­юць наш во­пыт. На­прык­лад, у Ра­сіі і ва Укра­і­не вяр­ну­лі­ся да зме­ша­най вы­бар­чай сіс­тэ­мы, ка­лі ад­на част­ка дэ­пу­та­таў вы­бі­ра­ец­ца па пар­тый­ных спі­сах, дру­гая — па ма­жа­ры­тар­ных акру­гах. У Ра­сіі, на­прык­лад, ця­пер ідзе ба­раць­ба за вяр­тан­не ў вы­бар­чыя бю­ле­тэ­ні гра­фы «га­ла­сую су­праць усіх», якая ёсць у нас і ад якой мы ні­ко­лі не ад­маў­ля­лі­ся. Ар­га­ні­за­та­ры вы­ба­раў ад­зна­ча­юць гэ­ту ака­ліч­насць як па­зі­тыў­ную. А вось па­лі­ты­кам гэ­та гра­фа не вы­гад­на — яны не хо­чуць не­га­тыў­на­га га­ла­са­ван­ня. Ім па­трэб­ны лю­бы вы­нік, каб прай­сці ў пар­ла­мент. За­тое вы­бар­шчы­кі ў маг­чы­мас­ці пра­га­ла­са­ваць су­праць усіх за­ці­каў­ле­ных. Ду­маю, на­шы на­пра­цоў­кі ў пла­не раз­віц­ця ма­жа­ры­тар­най вы­бар­чай сіс­тэ­мы бу­дуць вы­ка­ры­ста­ны ка­ле­га­мі.

Перш чым уво­дзіць тыя ці ін­шыя на­ве­лы ў на­ша за­ка­на­даў­ства, мы вы­ву­ча­ем, як вы­ра­ша­юц­ца гэ­тыя пы­тан­ні на тэ­ры­то­рыі ін­шых дзяр­жаў. Перш за ўсё, бя­ром во­пыт Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі як най­больш бліз­кі нам. У Ра­сіі, на­прык­лад, за­ба­ро­не­на, каб ад­на і тая ж асо­ба маг­ла быць як кан­ды­да­там на вы­бар­ную па­са­ду, так і да­ве­ра­най асо­бай ін­ша­га кан­ды­да­та. У нас жа аб­ме­жа­ван­няў не бы­ло. Да ча­го гэ­та пры­во­дзі­ла? Кан­ды­да­ты зло­ўжы­ва­лі гэ­тым пра­вам. Ад­на і тая ж асо­ба, з’яў­ля­ю­чы­ся кан­ды­да­там у дэ­пу­та­ты і за­рэ­гіст­ра­ваў­шы­ся да­ве­ра­най асо­бай яшчэ не­каль­кіх кан­ды­да­таў, ме­ла маг­чы­масць па не­каль­кі ра­зоў вы­сту­піць у тэ­ле­дэ­ба­тах або атры­маць ін­шыя прэ­фе­рэн­цыі. Та­кім чы­нам, па­ру­ша­ла­ся пра­ва ін­шых на роў­ныя ўмо­вы пры вы­ступ­лен­нях у СМІ. Ця­пер гэ­та­га ня­ма. Да­лу­чыў­шы­ся да Кан­вен­цыі СНД аб стан­дар­тах дэ­ма­кра­тыч­ных вы­ба­раў, мы ўвя­лі ў на­ша за­ка­на­даў­ства за­ба­ро­ну на агі­та­цыю, на­кі­ра­ва­ную на бай­кот. Да 2013 го­да та­кое пра­ва іс­на­ва­ла ў на­шым за­ка­на­даў­стве і ак­тыў­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся. Са­мым под­лым бы­ло тое, што за дзяр­жаў­ныя срод­кі, на дзяр­жаў­ным тэ­ле­ба­чан­ні кан­ды­дат за­клі­каў вы­бар­шчы­каў на вы­ба­ры не пры­хо­дзіць. Гэ­та бы­ло та­кім здзе­кам над дзяр­жаў­ны­мі ін­сты­ту­та­мі, што, як га­во­рыц­ца, да­лей ня­ма ку­ды.

— Якія но­ва­ўвя­дзен­ні ў па­раў­на­нні з 2010 го­дам ча­ка­юц­ца ў па­рад­ку ар­га­ні­за­цыі вы­ба­раў? Ці зме­няц­ца коль­касць вы­бар­чых участ­каў, па­ра­дак фар­мі­ра­ван­ня вы­бар­чых ка­мі­сій, на­зі­ран­не за вы­ба­ра­мі? Маг­чы­ма, бу­дуць но­выя па­тра­ба­ван­ні да ма­тэ­ры­я­лу урнаў для га­ла­са­ван­ня?

— Змя­нен­не коль­кас­ці вы­бар­чых участ­каў за­ле­жыць ад дэ­ма­гра­фіч­ных пра­цэ­саў і міг­ра­цыі на­сель­ніц­тва. Ка­лі ў сель­скай мяс­цо­вас­ці ста­ла больш вё­сак, дзе пра­жы­вае ма­ла лю­дзей, то ўчаст­кі там лік­ві­ду­юць, хоць гэ­та, вя­до­ма, дрэн­на. Участ­кі ўзбуй­няць, бу­дзе ажыц­цяў­ляц­ца пад­воз вы­бар­шчы­каў або чле­ны вы­бар­чых ка­мі­сій пры­едуць да іх з вы­на­сной скры­няй для га­ла­са­ван­ня. Што ж да буй­ных га­ра­доў, то там па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці вы­бар­чых участ­каў ад­бы­ва­ец­ца па­ста­ян­на. З’яў­ля­юц­ца но­выя ра­ё­ны, ад­кры­ва­юц­ца шко­лы, а ў іх — участ­кі. Але ў цэ­лым, ка­лі звяр­нуц­ца да ста­тыс­ты­кі, коль­касць вы­бар­чых участ­каў у на­шай кра­і­не змян­ша­ец­ца ад вы­ба­раў да вы­ба­раў. Не­ка­лі бы­ло ка­ля 6,7 тыс., і на та­кую коль­касць мы пла­на­ва­лі срод­кі, а ця­пер на­бі­ра­ец­ца кры­ху больш як 6 тыс. На жаль, коль­касць вы­бар­шчы­каў у кра­і­не ска­ра­ча­ец­ца. На­сель­ніц­тва Бе­ла­ру­сі рас­це не вель­мі вя­лі­кі­мі тэм­па­мі, ды і тое толь­кі апош­нія га­ды. У 1990-я га­ды мы ме­лі «дэ­ма­гра­фіч­ную яму», вось гэ­та і ад­гу­ка­ец­ца.

Па­ра­дак фар­мі­ра­ван­ня вы­бар­чых ка­мі­сій у нас змя­ніў­ся да вы­ба­раў 2010 го­да. Уз­рас­ла га­лос­насць пры іх фар­мі­ра­ван­ні. На па­ся­джэн­нях мяс­цо­вых вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў ця­пер мо­гуць пры­сут­ні­чаць прад­стаў­ні­кі тых ар­га­ні­за­цый, якія дэ­ле­га­ва­лі сва­іх прад­стаў­ні­коў у ка­мі­сіі. З’я­ві­ла­ся пра­ва на су­до­вае аб­скар­джан­не ра­шэн­няў вы­ка­наў­чых ка­мі­тэ­таў аб не­ўклю­чэн­ні ў склад ка­мі­сій прад­стаў­ні­коў тых ці ін­шых па­лі­тыч­ных пар­тый, гра­мад­скіх аб’­яд­нан­няў і вы­бар­шчы­каў. Гэ­ты па­ра­дак пра­цуе. Дзя­ку­ю­чы ін­тэр­нэ­ту га­лос­насць, што на­зы­ва­ец­ца, пра­грэ­сі­руе. Што да­ты­чыц­ца на­зі­ран­ня за вы­ба­ра­мі, то змя­ніў­ся па­ра­дак пры­сут­нас­ці на ўчаст­ках на­цы­я­наль­ных на­гля­даль­ні­каў. З’я­ві­ла­ся іх акрэ­ды­та­цыя, якой ра­ней не бы­ло. Гэ­та вель­мі прос­тае дзе­ян­не: на­гля­даль­ні­ка ўпіс­ва­юць у жур­нал вы­бар­чай ка­мі­сіі на пад­ста­ве да­ку­мен­таў, якія ён прад­ста­віў. На­вош­та гэ­та зроб­ле­на? Быў не­га­тыў­ны во­пыт. У хо­дзе па­пя­рэд­ніх вы­бар­чых кам­па­ній асоб­ныя на­гля­даль­ні­кі па­во­дзі­лі ся­бе не­на­леж­ным чы­нам. Іх ад­хі­ля­лі, але яны вяр­та­лі­ся і зноў пе­ра­шка­джа­лі пра­ца­ваць. Та­кое маг­ло ад­бы­вац­ца не­ад­на­ра­зо­ва, па­коль­кі за­кон­ных пад­стаў не пус­ціць скан­да­ліс­та на ўчас­так не бы­ло. Ця­пер, ка­лі на­гля­даль­нік бу­дзе ся­бе так па­во­дзіць, яго па­зба­вяць акрэ­ды­та­цыі да кан­ца вы­ба­раў. А вось паў­на­моц­твы яго не змя­ня­юц­ца. На­гля­даль­нік мае пра­ва ажыц­цяў­ляць усе функ­цыі, якія за­ма­ца­ва­ны за ім за­ко­нам.

У мя­не час­та пы­та­юц­ца: ка­лі з’я­вяц­ца скры­ні для га­ла­са­ван­ня з праз­рыс­та­га плас­ты­ка? Ад­каз­ваю: дзяр­жа­ва не вы­дзя­ляе на гэ­та срод­кі. Аб­ста­ля­ван­не — кло­пат ар­га­ні­за­цый, якія ад­каз­ва­юць за ўчаст­кі для га­ла­са­ван­ня. За­кон не вы­зна­чае па­мер вы­бар­чых урнаў і ма­тэ­ры­ял, з яко­га яны вы­раб­ле­ны, ён мо­жа быць лю­бым. Ка­лі ў ар­га­ні­за­цыі ёсць гро­шы, яна мае пра­ва за­ка­заць хоць брон­зу. Ка­лі ж гро­шай ма­ла, ар­га­ні­за­цыя вы­ка­рыс­тоў­вае тыя скры­ні, якія ёсць: не­праз­рыс­тыя, збі­тыя з дрэ­ва або скле­е­ныя з кар­до­ну. Мне зра­зу­ме­ла ці­ка­васць да гэ­тай тэ­мы. Мы гля­дзім рэ­парт­ажы з вы­ба­раў у тых ці ін­шых дзяр­жа­вах. Там, дзе хо­чуць пад­крэс­ліць дэ­ма­кра­тыч­насць вы­бар­ча­га пра­цэ­су (ма­быць, та­му, што гэ­та вы­клі­кае су­мнен­не), ста­вяць праз­рыс­тыя урны. А вось у дзяр­жа­вах ста­рой дэ­ма­кра­тыі бю­ле­тэ­ні апус­ка­юць у кар­дон­ныя скры­ні, і ні­ко­га гэ­та не хва­люе. На­шы вы­ба­ры пра­хо­дзяць у шко­лах, ліш­ніх гро­шай у іх ня­ма. Там на скла­дах ня­рэд­ка за­хоў­ва­юц­ца скры­ні, вы­раб­ле­ныя яшчэ пры са­вец­кай ула­дзе: аба­бі­тыя чыр­во­ным ку­ма­чом або па­фар­ба­ва­ныя ў чыр­во­ны ко­лер. Не­ка­то­рыя ар­га­ні­за­цыі, на­прык­лад ВНУ, як най­больш пра­грэ­сіў­ныя, аб­за­вя­лі­ся праз­рыс­ты­мі вы­бар­чы­мі урна­мі. Я, да­рэ­чы, па­ста­ян­на пра­шу: ка­лі ёсць маг­чы­масць, вы­ка­рыс­тоў­вай­це та­кія. Хоць пы­тан­не аб­са­лют­на не­прын­цы­по­вае, на во­ле­вы­яў­лен­не вы­бар­шчы­каў ма­тэ­ры­ял скрынь для га­ла­са­ван­ня не ўплы­вае. Гэ­та прос­та мод­на.

— За ва­шы­мі пля­ча­мі не ад­на па­спя­хо­ва пра­ве­дзе­ная вы­бар­чая кам­па­нія. На­бы­ты бяс­цэн­ны во­пыт. Што б вы маг­лі па­ра­іць або па­жа­даць бу­ду­чым кан­ды­да­там у прэ­зі­дэн­ты?

— Не ду­маю, што яны ста­нуць слу­хаць мае па­ра­ды. Ча­ла­век, які вы­ра­шыў ба­ла­ці­ра­вац­ца ў прэ­зі­дэн­ты, час­та ўяў­ляе са­бой сме­лую і са­ма­да­стат­ко­вую асо­бу. Гэ­та нар­маль­на, па­коль­кі ме­на­ві­та з та­кіх і атрым­лі­ва­юц­ца са­праўд­ныя лі­да­ры. Дру­гая ка­тэ­го­рыя кан­ды­да­таў — пра­дукт, ство­ра­ны ка­ман­дай тэх­но­ла­гаў. Ка­лі ўспом­ніць вы­ба­ры 2010 го­да, то два аль­тэр­на­тыў­ныя кан­ды­да­ты, якіх на­зы­ва­лі са­мы­мі моц­ны­мі ў про­ці­ста­ян­ні дзе­ю­ча­му кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы, бы­лі пра­дук­та­мі па­літ­тэх­на­ло­гій. Ка­ман­да ад­на­го экс­плу­а­та­ва­ла якас­ці кан­ды­да­та як дып­ла­ма­та, між­на­род­на­га кі­раў­ні­ка, які, маў­ляў, па­спя­хо­ва на­ла­дзіць су­вя­зі з усім све­там. Дру­гі вы­ка­рыс­тоў­ваў пра­ект пад наз­вай «бе­ла­рус­касць», на­за­вём яго так, ро­бя­чы ўпор на ду­хоў­насць, па­шы­рэн­не сфе­ры вы­ка­ры­стан­ня бе­ла­рус­кай мо­вы, раз­віц­цё на­цы­я­наль­на­га мас­тац­тва і гэ­так да­лей. У ас­тат­ніх змя­ша­ла­ся ўся­го па­трош­ку: кры­ху тэх­на­ло­гіі, кры­ху аса­біс­тых якас­цей — і гэ­ты как­тэйль стаў най­менш па­спя­хо­вым у вы­бар­шчы­ка.

Кан­ды­дат, які з’яў­ля­ец­ца лі­да­рам па пры­зван­ні, не мае па­трэ­бы ў па­ра­дах. Ён ін­ту­і­тыў­на ад­чу­вае, што трэ­ба ка­заць, як ся­бе па­во­дзіць. Ка­лі раз­мо­ва аб ка­ман­дзе тэх­но­ла­гаў, то па­ра­ды тым больш да­рэм­ныя. Яны пра­фе­сі­я­на­лы і са­мі на­ву­чаць ка­го хо­ча­це. Гэ­та між­на­род­ныя ка­ман­ды, якія пе­ра­яз­джа­юць з дзяр­жа­вы ў дзяр­жа­ву на­пя­рэ­дад­ні вы­ба­раў. За­раб­ля­юць ва Укра­і­не, у Ра­сіі, у нас — усю­ды, дзе га­во­раць па-рус­ку.

— Не­га­тыў­най пры­ме­тай вы­бар­чых кам­па­ній у Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь з’яў­ля­ец­ца не­пра­ва­мер­нае ўвя­дзен­не за­ход­ні­мі кра­і­на­мі санк­цый у ад­но­сі­нах да чле­наў вы­бар­чых ка­мі­сій. На­коль­кі гэ­та ўплы­вае на вы­бар­чы пра­цэс? Як вы ацэнь­ва­е­це эфект санк­цый?

— Чле­ны на­шых вы­бар­чых ка­мі­сій, асноў­ны іх кас­цяк — лю­дзі, на­столь­кі цес­на звя­за­ныя з дзяр­жаў­най сіс­тэ­май у доб­рым сэн­се гэ­та­га сло­ва, што ме­на­ві­та гэ­та вы­зна­чае іх па­во­дзі­ны і ал­га­рытм дзе­ян­няў. Доб­ра, Ай­чы­на для іх боль­шая каш­тоў­насць, чым маг­чы­масць па­ехаць у Па­рыж. Та­му на вы­бар­чыя пра­цэ­сы ўвя­дзен­не за­ход­ні­мі кра­і­на­мі санк­цый ні­як не ўплы­вае. Вя­до­ма, гэ­та не­пры­ем­на. Санк­цыі рас­паў­сюдж­ва­юц­ца ў асноў­ным на чле­наў Цэнт­раль­най вы­бар­чай ка­мі­сіі і кі­раў­ні­коў аб­лас­ных. І дзя­куй бо­гу, што ў ад­но­сі­нах да бы­лых чле­наў ка­мі­сій, у тым лі­ку цэнт­раль­най, част­ка іх ад­ме­не­на. За­ха­ван­не санк­цый вы­гля­да­ла б аб­сурд­на. Да­рэ­чы, я не раз чу­ла ад ка­лег, што яны бы­лі б зня­ва­жа­ны, ка­лі б у ад­но­сі­нах да іх санк­цый не бы­ло. Як, маў­ляў, так: стар­шы­ня Цэнт­рвы­бар­ка­ма пад­па­ла, а яны не? Зна­чыць, дрэн­на пра­ца­ва­лі. Для ма­іх ка­лег санк­цыі — гэ­та та­кая дро­бязь! На­пэў­на, для лю­дзей праг­ма­тыч­ных, тых, у ка­го ўсё вы­зна­ча­ец­ца гра­шы­ма і льго­та­мі, па­збаў­лен­не маг­чы­мас­ці на­ве­даць кра­і­ны ЕС вы­гля­дае страш­на не­га­тыў­на. Але на на­шых вы­ба­рах пра­цу­юць тыя, хто вы­шэй­шы за та­кія ўяў­лен­ні. І га­лоў­ныя жыц­цё­выя каш­тоў­нас­ці ў нас ін­шыя.

Эфек­ту ад та­кіх санк­цый ня­ма і быць не мо­жа. Аб гэ­тым я не ад­ной­чы га­ва­ры­ла прад­стаў­ні­кам за­меж­ных ар­га­ні­за­цый. Іх ацэн­кі, якія паў­та­ра­юц­ца з ра­зу ў раз, прос­та пе­ра­ста­юць быць ці­ка­вы­мі.

— У роз­ны час пры Цэнт­рвы­бар­ка­ме пра­ца­ваў На­гля­даль­ны са­вет па кант­ро­лі за вы­ка­нан­нем па­рад­ку і пра­віл пра­вя­дзен­ня пе­рад­вы­бар­най агі­та­цыі ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Як вы ацэнь­ва­е­це эфект гэ­тай ра­бо­ты? Ці з’я­віц­ца ана­ла­гіч­ны ор­ган у пе­ры­яд прэ­зі­дэнц­кай вы­бар­чай кам­па­ніі 2015 го­да?

— На­гля­даль­ны са­вет — гэ­та ча­со­вы гра­мад­скі ор­ган, ён дзей­ні­чае толь­кі на пе­ры­яд кан­крэт­най вы­бар­чай кам­па­ніі. Ад­нос­на яго Цэнт­раль­ная вы­бар­чая ка­мі­сія мае пра­ва пры­няць лю­бое ра­шэн­не: лік­ві­да­ваць, ства­раць або не ства­раць, узяць яго функ­цыі на ся­бе і гэ­так да­лей. Іс­на­ван­не та­ко­га са­ве­та не пра­ду­гле­джа­на не­па­срэд­на за­ко­нам. Ёсць рас­плыў­ча­тая фар­му­лёў­ка: у пе­ры­яд вы­бар­чых кам­па­ній ЦВК мо­жа ства­раць тыя ці ін­шыя ор­га­ны, якія да­па­ма­га­юць ёй пра­ца­ваць. Як толь­кі вы­ба­ры за­вер­ша­ны, дзе­ян­не са­ве­та спы­ня­ец­ца.

Што ж да­ты­чыц­ца эфек­тыў­нас­ці, я вель­мі па­зі­тыў­на аца­ні­ла б яго ра­бо­ту. На­гля­даль­ны са­вет па кант­ро­лі за вы­ка­нан­нем па­рад­ку і пра­віл пра­вя­дзен­ня пе­рад­вы­бар­най агі­та­цыі ў СМІ ў мно­гім зды­мае гра­дус ма­раль­най на­пру­жа­нас­ці, ка­лі ва ўсіх бе­дах кан­ды­да­ты і па­лі­тыч­ныя пар­тыі ві­на­ва­цяць Цэнт­раль­ную вы­бар­чую ка­мі­сію. На­гля­даль­ны са­вет, у склад яко­га ўва­хо­дзяць вя­до­мыя прад­стаў­ні­кі СМІ, зай­мае ні­шу кан­суль­та­тыў­на­га ор­га­на, з пра­фе­сій­на­га пунк­ту гле­джан­ня ацэнь­ва­ю­ча­га асоб­ныя пе­рад­вы­бар­ныя вы­ступ­лен­ні і пра­гра­мы кан­ды­да­таў, пры­чым, га­лоў­ным чы­нам, з ма­раль­най, ча­ла­ве­чай па­зі­цыі. На­прык­лад, та­ды, ка­лі на­шым за­ка­на­даў­ствам не бы­ло ўрэ­гу­ля­ва­на пы­тан­не аб тым, ці ад­но­сяц­ца за­клі­кі, на­кі­ра­ва­ныя на зрыў вы­ба­раў, да зло­ўжы­ван­ня пра­вам на вя­дзен­не пе­рад­вы­бар­най агі­та­цыі, ме­на­ві­та На­гля­даль­ны са­вет змог даць пра­фе­сій­ны ад­каз.

Аб ро­лі гэ­та­га гра­мад­ска­га ор­га­на свед­чыць і та­кі факт. У пе­ры­яд ад­ной з вы­бар­чых кам­па­ній да нас звяр­ну­ла­ся дзе­ю­чая ў Бе­ла­ру­сі мі­сія АБ­СЕ з прось­бай раз­гле­дзець пы­тан­не аб уклю­чэн­ні ў склад На­гля­даль­на­га са­ве­та двух прад­стаў­ні­коў Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі жур­на­ліс­таў. Бы­лі на­зва­ны кан­ды­да­ту­ры. Рэ­пу­та­цыя гэ­тых асоб бы­ла та­кая, што ста­ла зра­зу­ме­ла: мы атры­ма­ем кры­ні­цу кан­флік­таў, не­за­гой­ную яз­ву на ўвесь пе­ры­яд вы­бар­чай кам­па­ніі. Цэнт­раль­ная ка­мі­сія маг­ла ра­за­брац­ца з гэ­тым са­ма, але мы вы­ра­шы­лі да­ве­дац­ца мер­ка­ван­не чле­наў На­гля­даль­на­га са­ве­та. Спы­та­лі­ся, ці бу­дуць яны пра­ца­ваць з гэ­ты­мі людзь­мі ў ад­ной ка­ман­дзе. Усе ад­на­душ­на ад­ка­за­лі: ка­лі гэ­тыя двое прый­дуць, то пой­дуць яны. На па­ся­джэн­не за­пра­сі­лі прад­стаў­ні­коў АБ­СЕ, яны маг­лі ба­чыць: ра­шэн­не пры­ня­тае дэ­ма­кра­тыч­ным шля­хам. У іх не бы­ло пы­тан­няў. Хоць у сва­ёй спра­ва­зда­чы мі­сія АБ­СЕ гэ­ты факт ад­зна­чы­ла. Ад­нак ні юры­дыч­ных, ні ма­раль­ных прэ­тэн­зій на­конт гэ­та­га прад’­явіць не атры­ма­ла­ся.

Нель­га, спе­ку­лю­ю­чы па­літ­ка­рэкт­нас­цю, пры­му­шаць да не­ча­га лю­дзей. Та­му я га­ла­сую за На­гля­даль­ны са­вет і ду­маю, што ён заў­сё­ды бу­дзе пра­ца­ваць у пе­ры­яд вы­ба­раў. Гэ­та пе­ра­нос рэ­гу­лю­ю­чых функ­цый дзяр­жа­вы на пле­чы прад­стаў­ні­коў гра­мад­скас­ці, дэ­ма­кра­тыя ў дзе­ян­ні.

На жаль, за­ход­няя псі­ха­ло­гія ін­шая. Там зы­хо­дзяць з па­лі­тыч­най мэ­та­згод­нас­ці: ка­лі што-не­будзь па­трэб­на, усе па­він­ны цяр­пець. У нас да гэ­та­га ін­шае стаў­лен­не. Мы пра­во­дзім вы­ба­ры не для та­го, каб за­слу­жыць чыё-не­будзь ад­аб­рэ­нне. Мы пра­во­дзім вы­ба­ры для сва­ёй кра­і­ны.

Ана­толь ДРАЗ­ДОЎ, БЕЛ­ТА
Пераклад «Звязда»