/ / Общественно-политические и в области права
04.02.2015

«Калі прымірэнне важнейшае за пакаранне» <em>(Вольга Мядзведзева, «Звязда» ад 4 лютага 2015 г.)</em>

У Па­ла­це прад­стаў­ні­коў рас­пра­цоў­ва­ец­ца за­ко­на­пра­ект аб ука­ра­нен­ні ме­ды­я­цыі ў Кры­мі­наль­ны ко­дэкс.

Ме­ды­я­цыя як аль­тэр­на­тыў­ны су­ду ме­тад вы­ра­шэн­ня кан­флік­таў раз­ві­ва­ец­ца ў на­шай кра­і­не з 2011 го­да. У 2013 го­дзе за­ка­на­даў­ча бы­ла вы­зна­ча­на сфе­ра яе дзей­нас­ці — гра­ма­дзян­скія пра­ва­ад­но­сі­ны, пра­цоў­ныя і ся­мей­ныя спрэч­кі. Ця­пер у ніж­няй па­ла­це Пар­ла­мен­та рас­пра­цоў­ва­ец­ца за­ко­на­пра­ект, які за­клі­ка­ны ўвес­ці ме­ды­я­цыю і ў кры­мі­наль­ны пра­цэс. «Звяз­да» рас­пы­та­ла на­мес­ні­ка стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па за­ка­на­даў­стве Ула­дзі­мі­ра ЧА­РА­ВА­ЧА пра асаб­лі­вас­ці вы­ра­шэн­ня кан­флік­таў праз пры­мі­рэн­не ў вы­пад­ку здзейс­не­на­га зла­чын­ства.

— Ула­дзі­мір Але­га­віч, чым ад­роз­ні­ва­ец­ца ме­ды­я­цыя ў гра­ма­дзян­скай і кры­мі­наль­най су­да­вы­твор­час­цях?

— Гэ­та роз­ныя рэ­чы па сут­нас­ці. Ка­лі ў пер­шым вы­пад­ку ме­ды­я­цыя вы­сту­пае як фор­ма вы­ра­шэн­ня гас­па­дар­чай ці гра­ма­дзян­ска-пра­ва­вой спрэч­кі, то ў дру­гім — як фор­ма кан­цэп­цыі ад­наў­лен­ча­га пра­ва­суд­дзя, звя­за­ная з вы­зва­лен­нем ад кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці ці змян­шэн­нем кры­мі­наль­на­га па­ка­ран­ня.

— Што та­кое ад­наў­лен­чае пра­ва­суд­дзе?

— Кан­цэп­цыя ад­наў­лен­чай юс­ты­цыі з’я­ві­ла­ся ў апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі. Гэ­та за­ка­на­мер­ная пра­ява су­час­ных тэн­дэн­цый раз­віц­ця кры­мі­наль­на­га пра­цэ­су. Са­цы­яль­на-эка­на­міч­ныя зме­ны, па­ска­рэн­не тэм­пу жыц­ця лю­дзей, раз­віц­цё но­вых тэх­на­ло­гій і ін­шыя фак­та­ры ўплы­ва­юць на тыя фор­мы, якія дзяр­жа­ва абі­рае для ба­раць­бы са зла­чын­нас­цю. Яе ўзро­вень ця­пер за­ста­ец­ца ад­нос­на вы­со­кім, ня­гле­дзя­чы на не­вя­лі­кія ва­ган­ні, якія рэ­гіст­ру­юц­ца ў той ці ін­шы спра­ва­здач­ны пе­ры­яд. У тэ­о­рыі пра­ва на­ват паў­ста­ла пы­тан­не пра «кры­зіс па­ка­ран­ня» і па­трэ­бу рас­пра­цоў­кі но­вых тэ­о­рый і аль­тэр­на­тыў­ных прак­тык рэ­ага­ван­ня на кры­мі­наль­ныя зла­чын­ствы.

Ад­нак не толь­кі вы­со­кі ўзро­вень зла­чын­нас­ці ўплы­вае на змя­нен­ні кры­мі­наль­на­га пра­цэ­су, але і пэў­ныя праб­ле­мы, з які­мі су­ты­ка­ец­ца прак­ты­ка. У пры­ват­нас­ці праб­ле­ма за­бес­пя­чэн­ня праў асо­бы ў пра­цэ­се, ніз­кая эфек­тыў­насць за­бес­пя­чэн­ня праў па­цяр­пе­лых і рэ­аль­най кам­пен­са­цыі шко­ды, пры­чы­не­най зла­чын­ствам, і г.д. Гэ­та і ін­шае пры­во­дзіць да па­трэ­бы по­шу­ку но­вых ра­шэн­няў, но­вых па­ды­хо­даў да ба­раць­бы са зла­чын­нас­цю, да зме­ны сіс­тэ­мы кры­мі­наль­на­га пра­цэ­су з тым, каб яна пра­ца­ва­ла эфек­тыў­на.

Ад­наў­лен­чая юс­ты­цыя па сва­ёй сут­нас­ці пра­па­нуе но­вы па­ды­ход да ра­зу­мен­ня пры­ро­ды зла­чын­ства, а так­са­ма да пра­ва­суд­дзя. У яе асно­ве ля­жаць ідэі пры­мі­рэн­ня і аль­тэр­на­тыў­ных спо­са­баў вы­ра­шэн­ня кан­флік­таў, за­сна­ва­ныя на по­шу­ку кан­сэн­су­су, у про­ці­ва­гу тра­ды­цый­най кан­фран­та­цыі ба­коў.

Са­мая па­шы­ра­ная фор­ма, якая вы­ця­кае з гэ­тай кан­цэп­цыі, — ме­ды­я­цыя. Гэ­та зна­чыць, доб­ра­ах­вот­нае да­сяг­нен­не па­гад­нен­ня пад­час вы­ра­шэн­ня кры­мі­наль­на-пра­ва­во­га кан­флік­ту па­між па­цяр­пе­лым і па­ру­шаль­ні­кам пра­ва праз пры­мі­рэн­не.

— Як пра­цэ­ду­ра пры­мі­рэн­ня ад­бы­ва­ец­ца ў вы­пад­ку здзейс­не­на­га зла­чын­ства?

— Пра­цэ­ду­ру пра­во­дзіць ад­мыс­ло­ва пад­рых­та­ва­ны ме­ды­я­тар. Для ўсіх ма­дэ­ляў ме­ды­я­цыі ха­рак­тэр­на, па-пер­шае, доб­ра­ах­вот­насць удзе­лу: ме­ды­я­цыя мае мес­ца, ка­лі абод­ва ба­кі кры­мі­наль­на-пра­ва­во­га кан­флік­ту вы­каз­ва­юць жа­дан­не ўдзель­ні­чаць у да­дзе­най пра­цэ­ду­ры.

Так­са­ма яна но­сіць не­фар­маль­ны ха­рак­тар: цал­кам ад­сут­ні­чае рэг­ла­мен­та­цыя дзе­ян­няў удзель­ні­каў. Ін­фар­ма­цыя, атры­ма­ная пад­час ме­ды­я­цыі, мае пры­ват­ны ха­рак­тар. А асноў­ная мэ­та ме­ды­я­цыі — вы­пра­цоў­ван­не ра­шэн­ня, якое за­да­во­ліць усіх удзель­ні­каў кан­флік­ту.

— Якую ро­лю тут вы­кон­вае ме­ды­я­тар?

— Ме­ды­я­тар да­па­ма­гае вы­ка­заць і па­чуць пунк­ты гле­джан­ня, дум­кі, па­чуц­ці ба­коў, што фар­мі­руе пра­сто­ру па­ра­зу­мен­ня. Са­мы важ­ны вы­нік ме­ды­я­цыі — ад­наў­лен­чыя дзе­ян­ні. Пад імі ма­юц­ца на ўва­зе вы­ба­чэн­не, пра­ба­чэн­не, імк­нен­не шчы­ра за­гла­дзіць пры­чы­не­ную шко­ду — та­кія дзе­ян­ні, якія да­па­ма­га­юць вы­пра­віць на­ступ­ствы кан­флікт­най сі­ту­а­цыі. Не менш важ­ным вы­ні­кам ме­ды­я­цыі мо­жа стаць пры­мі­рэн­чае па­гад­нен­не.

Та­кім чы­нам, увесь пра­цэс ме­ды­я­цыі на­кі­ра­ва­ны на вы­ра­шэн­не га­лоў­на­га пы­тан­ня пра тое, як мож­на ўрэ­гу­ля­ваць кры­мі­наль­на-пра­ва­вы кан­флікт у да­дзе­ны мо­мант і ў бу­ду­чым. Ува­га ж кры­мі­наль­най су­да­вы­твор­час­ці на­кі­ра­ва­на ў мі­ну­лае: здзейс­ніў аб­ві­на­ва­ча­ны зла­чын­ства ці не здзейс­ніў, ві­на­ва­ты ці не ві­на­ва­ты ў здзяйс­нен­ні. На пра­ця­гу ўся­го кры­мі­наль­на­га пра­цэ­су ба­кі су­праць­пас­таў­ля­юц­ца адзін ад­на­му, пры гэ­тым яны ня­суць пэў­ную пра­цэ­су­аль­ную функ­цыю (аб­ві­на­ва­чан­ня ці аба­ро­ны) і ад­стой­ва­юць сваю пра­ва­вую па­зі­цыю па спра­ве.

Апроч та­го, пад­час ме­ды­я­цыі ба­кі са­ма­стой­на пры­ма­юць якія-не­будзь ра­шэн­ні па кры­мі­наль­на-пра­ва­вым кан­флік­це з да­па­мо­гай ме­ды­я­та­ра. Але ён толь­кі пра­во­дзіць пра­цэ­ду­ру пры­мі­рэн­ня і не на­дзе­ле­ны пра­вам пры­няц­ця якіх-не­будзь ра­шэн­няў па кан­флік­це. Што да тра­ды­цый­на­га кры­мі­наль­на­га пра­цэ­су, то кры­мі­наль­на-пра­ва­вы кан­флікт вы­ра­ша­ец­ца су­дом, які пры­мае ўлад­ныя ра­шэн­ні.

— Якім чы­нам ме­ды­я­цыя ў кры­мі­наль­ным спра­ва­вод­стве бу­дзе ад­люст­ра­ва­на ў бе­ла­рус­кім за­ка­на­даў­стве?

— Дэ­пу­та­ты на­шай ка­мі­сіі рас­пра­цоў­ва­юць пра­ект за­ко­на аб ука­ра­нен­ні ін­сты­ту­та ме­ды­я­цыі ў Кры­мі­наль­на-пра­цэ­су­аль­ны ко­дэкс. Пад ме­ды­я­цы­яй тут ра­зу­ме­ец­ца вы­ка­ры­стан­не ін­сты­ту­та вы­зва­лен­ня ад кры­мі­наль­най ад­каз­нас­ці, які да­пус­ка­ец­ца ў вы­зна­ча­ных за­ка­на­даў­ствам ме­жах і звя­за­ны з кан­цэп­цы­яй ад­наў­лен­чай юс­ты­цыі. Не вар­та лі­чыць, што вы­ні­кі ўжы­ван­ня ме­ды­я­цыі ў гра­ма­дзян­скай ці гас­па­дар­чай су­да­вы­твор­час­цях ро­бяць не­мэ­та­згод­ным увя­дзен­не яе ў кры­мі­наль­нае су­да­вод­ства, бо, ма­ю­чы ад­ноль­ка­вую юры­дыч­ную фор­му, гэ­тыя два пра­ва­выя ін­сты­ту­ты на­кі­ра­ва­ны на да­сяг­нен­не роз­ных мэт і за­дач.

Вольга Мядзведзева,«Звязда» ад 4 лютага 2015 г.
(фота – «Звязда»)