/ / Общественно-политические и в области права
05.06.2014

«Біб­лі­я­тэ­кі зой­муц­ца пра­ва­вым лік­бе­зам» <em>(На­дзея Юшкевіч, «Звязда» ад 5 чэрвеня 2014 г.)</em>

Сён­ня ў дру­гім чы­тан­ні дэ­пу­та­ты ніж­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га Пар­ла­мен­та раз­гле­дзяць пра­ект За­ко­на «Аб біб­лі­я­тэч­най спра­ве ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь». На­тал­ля Ку­чын­ская, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі па аду­ка­цыі, куль­ту­ры і на­ву­цы, рас­ка­за­ла «Звяз­дзе» пра асноў­ныя но­ва­ўвя­дзен­ні за­ко­на­пра­ек­та.

На­га­да­ем, у пер­шым чы­тан­ні яго пры­ня­лі ў ліс­та­па­дзе 2013 го­да. Да сён­няш­няй се­сіі пра­ект за­ко­на дай­шоў з да­дат­ко­вы­мі 40 па­праў­ка­мі, мно­гія з якіх, лі­чыць пар­ла­мен­та­рый, ма­юць змяс­тоў­ны ха­рак­тар.

Увя­дзен­не тэр­мі­ну «кніж­ныя пом­ні­кі» і рэ­гу­ля­ван­не звя­за­ных з гэ­тым пы­тан­няў ад­па­вя­дае па­тра­ба­ван­ням гар­ма­ні­за­цыі за­ка­на­даў­ства Са­друж­нас­ці Не­за­леж­ных Дзяр­жаў аб біб­лі­я­тэч­най спра­ве, — па­ве­да­мі­ла На­тал­ля Ку­чын­ская.

На прак­ты­цы пра­ду­гледж­ва­ец­ца ства­рэн­не дзяр­жаў­на­га рэ­ест­ра кніж­ных пом­ні­каў кра­і­ны, які бу­дзе ўяў­ляць са­бой су­куп­насць звес­так аб каш­тоў­ных кні­гах. Біб­лі­я­тэ­кі аба­вяз­ва­юц­ца не толь­кі за­бяс­пе­чыць іх якас­нае за­ха­ван­не, але і ўклю­чыць вы­дан­ні ў вы­шэй­зга­да­ны рэ­естр, ін­шыя звод­ныя ка­та­ло­гі і ба­зы да­ных. Усё гэ­та да­зво­ліць мець дак­лад­ную ін­фар­ма­цыю аб коль­кас­ці кніж­ных пом­ні­каў, кла­па­ціц­ца аб тым, каб фа­лі­ян­ты зна­хо­дзі­лі­ся ў доб­рых умо­вах.

Яшчэ ад­но но­ва­ўвя­дзен­не за­кра­нае су­пра­цоў­ніц­тва па­між біб­лі­я­тэ­ка­мі.

У ад­па­вед­нас­ці з за­ко­на­пра­ек­там біб­лі­я­тэ­кі бу­дуць ка­а­пе­ры­ра­ваць і ка­ар­ды­на­ваць сваю дзей­насць па на­быц­ці, ства­рэн­ні і вы­ка­ры­стан­ні ін­фар­ма­цый­ных рэ­сур­саў, ака­зан­ні элект­рон­ных па­слуг, — рас­ка­за­ла дэ­пу­тат.

Ка­ар­ды­на­цый­ным і ме­та­дыч­ным цэнт­рам су­куп­най сет­кі біб­лі­я­тэк вы­зна­ча­на На­цы­я­наль­ная біб­лі­я­тэ­ка Бе­ла­ру­сі.

За­ко­на­пра­ект пра­ду­гледж­вае ства­рэн­не спе­цы­яль­на­га ор­га­на — Рэс­пуб­лі­кан­ска­га біб­лі­я­тэч­на­га са­ве­та, — які за­клі­ка­ны са­дзей­ні­чаць па­вы­шэн­ню эфек­тыў­нас­ці пра­цы біб­лі­я­тэк. Са­вет бу­дзе ство­ра­ны пры Мі­ніс­тэр­стве куль­ту­ры. Асноў­ная функ­цыя но­ва­га ор­га­на — вы­пра­цоў­ка рэ­ка­мен­да­цый па пы­тан­нях біб­лі­я­тэч­най спра­вы.

За­кла­дзе­на ас­но­ва для па­шы­рэн­ня між­на­род­ных кан­так­таў дзяр­жаў­ных біб­лі­я­тэк. Яны атры­ма­юць маг­чы­масць пра­во­дзіць між­на­род­ныя вы­ста­вы да­ку­мен­таў з фон­даў за­меж­ных біб­лі­я­тэк і му­зе­яў.

Яшчэ ад­но но­ва­ўвя­дзен­не на­кі­ра­ва­на на па­вы­шэн­не пра­ва­вой куль­ту­ры гра­ма­дзян.

— У якас­ці асноў­на­га прын­цы­пу дзей­нас­ці біб­лі­я­тэк за­ма­цоў­ва­ец­ца рас­паў­сюдж­ван­не пра­ва­вых ве­даў, пла­ну­ец­ца ства­рэн­не і функ­цы­я­на­ван­не на ба­зе дзяр­жаў­ных біб­лі­я­тэк пуб­ліч­ных цэн­таў пра­ва­вой ін­фар­ма­цыі, — да­да­ла пар­ла­мен­та­рый. — Для біб­лі­я­тэк уста­наў­лі­ва­ец­ца аба­вя­зак за­бяс­печ­ваць маг­чы­масць до­сту­пу да эта­лон­най пра­ва­вой ін­фар­ма­цыі.

Бу­дуць ска­рэк­та­ва­ны пра­вы не­ка­то­рых груп ка­рыс­таль­ні­каў біб­лі­я­тэк.

— Для не­паў­на­лет­ніх асоб вы­клю­ча­на аб­ме­жа­ван­не на біб­лі­я­тэч­нае, ін­фар­ма­цый­нае і да­ве­дач­на-біб­лі­яг­ра­фіч­нае аб­слу­гоў­ван­не. Для лю­дзей з аслаб­ле­ным зро­кам і тых, хто зу­сім не ба­чыць, зроб­ле­ны ак­цэнт на пе­ра­важ­нас­ці іх пра­ва на аб­слу­гоў­ван­не ў пуб­ліч­ных і спе­цы­яль­ных дзяр­жаў­ных біб­лі­я­тэ­ках. Пры гэ­тым не­за­кон­ныя дзе­ян­ні або бяз­дзей­насць ра­бот­ні­каў біб­лі­я­тэк, якія аб­мя­жоў­ва­юць пра­вы ка­рыс­таль­ні­каў, мо­гуць быць аб­скар­джа­ны ў ад­па­вед­нас­ці з за­ка­на­даў­чы­мі ак­та­мі.

На­дзея Юшкевіч, «Звязда» ад 5 чэрвеня 2014 г.