/ / Общественно-политические и в области права
09.06.2014

«Аб тых, ка­го мы пры­ру­чы­лі»<em> (Воль­га Мядзведзева, «Звязда» ад 6 чэрвеня 2014 г.)</em>

раз­мо­ва з чле­нам Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі па за­ка­на­даў­стве На­тал­ляй ГУЙ­ВІКЗа­ко­на­пра­ек­ту аб абы­хо­джан­ні з жы­вё­ла­мі па­трэб­ны ме­ды­я­тар

За­кон «Аб абы­хо­джан­ні з жы­вё­ла­мі» бе­ла­рус­кі пар­ла­мент спра­ба­ваў пры­няць ужо трой­чы на пра­ця­гу апош­ніх 13 га­доў, і кож­ны раз пра­ект быў ад­клі­ка­ны. Дэ­пу­та­ты мі­ну­ла­га, чац­вёр­та­га, склі­кан­ня, на­рэш­це, пры­ня­лі за­ко­на­пра­ект у пер­шым чы­тан­ні, але так і не змаг­лі яго да­пра­ца­ваць да дру­го­га. Тым не менш у важ­нас­ці і тэр­мі­но­вас­ці вы­зна­чэн­ня пра­ва­вых асноў абы­хо­джан­ня з жы­вё­ла­мі ў на­шай кра­і­не не су­мня­ва­ец­ца, зда­ец­ца, ні­хто: ні ўла­даль­ні­кі ча­ты­рох­но­гіх іс­тот, ні іх су­се­дзі, ні су­пра­цоў­ні­кі жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных служ­баў, ні аба­рон­цы жы­вёл, ні ме­ды­кі, ні кры­мі­на­ліс­ты, ні на­ват па­лі­ты­кі. Пра тое, якія за­ха­ды для лік­ві­да­цыі за­ка­на­даў­ча­га пра­бе­лу ро­біць пар­ла­мент пя­та­га склі­кан­ня, на­ша раз­мо­ва з чле­нам Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі па за­ка­на­даў­стве На­тал­ляй ГУЙ­ВІК (По­лац­кая га­рад­ская акру­га), якая пра­па­на­ва­ла ў план ра­бо­ты пар­ла­мен­та пра­ект за­ко­на «Аб абы­хо­джан­ні з жы­вё­ла­мі».

— На­тал­ля Ва­сіль­еў­на, рас­ка­жы­це, якая ад­каз­насць за жорст­кае абы­хо­джан­не з жы­вё­ла­мі пра­ду­гле­джа­на ў іс­ну­ю­чым за­ка­на­даў­стве?

— У на­шай кра­і­не за гэ­та пра­ду­гле­джа­на ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць, але, як па­каз­вае прак­ты­ка, гэ­тая нор­ма не пра­цуе, бо не па­пя­рэдж­вае та­кія не­бяс­печ­ныя для гра­мад­ства дзе­ян­ні, як жорст­кае абы­хо­джан­не з жы­вё­ла­мі. Ар­ты­кул 15.45 Ко­дэк­са аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях пра­ду­гледж­вае па­ка­ран­не за гі­бель, ка­лец­тва і ка­та­ван­не жы­вёл у вы­гля­дзе штра­фу ў па­ме­ры ад 10 да 30 ба­за­вых ве­лі­чынь (сён­ня гэ­та ад 1,5 да 4,5 млн руб­лёў. — «Зв.») аль­бо ад­мі­ніст­ра­цый­ны арышт.

Пра­та­кол аб ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­ва­па­ру­шэн­ні за жорст­кае абы­хо­джан­не з жы­вё­ла­мі скла­да­юць вы­ка­наў­чыя ка­мі­тэ­ты роз­ных уз­роў­няў. На­ту­раль­на, што звяр­тац­ца ту­ды, ка­лі лю­дзі ба­чаць факт жорст­ка­га абы­хо­джан­ня з жы­вё­лай, ня­зруч­на, ды і са­мі су­пра­цоў­ні­кі вы­кан­ка­маў не вель­мі ах­вот­на скла­да­юць та­кія пра­та­ко­лы. Як пра­ві­ла, яны вы­клі­ка­юць гра­ма­дзя­ні­на, які ўтрым­лі­вае жы­вё­лі­ну, а той ад­маў­ляе факт жорст­ка­га абы­хо­джан­ня.

Пас­ля шмат­лі­кіх зва­ро­таў вы­бар­шчы­каў дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў пя­та­га склі­кан­ня рых­ту­юць змя­нен­ні і да­паў­нен­ні ў Кры­мі­наль­ны ко­дэкс, Ко­дэкс аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях і Пра­цэ­су­аль­на-вы­ка­наў­чы ко­дэкс аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях аб уз­мац­нен­ні ад­каз­нас­ці за жорст­кае абы­хо­джан­не з жы­вё­ла­мі і аб на­дан­ні служ­бо­вым асо­бам Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў пра­ва скла­даць пра­та­ко­лы аб ад­мі­ніст­ра­цый­ным пра­ва­па­ру­шэн­ні за здзяйс­нен­не та­кіх дзе­ян­няў. У мі­лі­цыі больш паў­на­моц­тваў. Яны на мес­цы мо­гуць уста­на­віць усе аб­ста­ві­ны.

— Ка­лі я ад­ной­чы ў спё­ку ўба­чы­ла у пры­пар­ка­ва­най за­чы­не­най ма­шы­не са­ба­ку, то па­зва­ні­ла ў мі­лі­цыю. Мне на­ват у га­ла­ву не прый­шло зва­ніць у вы­кан­кам або ЖЭС.

— Гэ­та на­ту­раль­ная рэ­ак­цыя. На­ша пар­ла­менц­кая ка­мі­сія імк­нец­ца ўпэў­ніць Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў, што ма­тыў жорст­ка­га абы­хо­джан­ня з жы­вё­ла­мі — ху­лі­ган­ства. У пер­шую чар­гу, па­ру­ша­ец­ца гра­мад­скі па­ра­дак, зне­ва­жа­ец­ца ма­раль, бо час­цей гэ­та ад­бы­ва­ец­ца на ва­чах ін­шых лю­дзей. Та­му мы пра­па­ну­ем даць мі­лі­цыі паў­на­моц­твы на скла­дан­не пра­та­ко­лаў па ар­ты­ку­ле 15.45 Ко­дэк­са аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях. На­ват ка­лі гэ­та ад­бы­ва­ец­ца не на­ві­да­во­ку, мі­лі­цыі ляг­чэй пры­няць ме­ры су­праць­дзе­ян­ня. А вы­кан­ка­мы час­та пе­ра­вод­зяць стрэл­кі на до­ма­ўпраў­лен­ні. Вось ча­му за мі­ну­лы год па гэ­тым ар­ты­ку­ле бы­лі пры­цяг­ну­ты да ад­каз­нас­ці толь­кі 33 ча­ла­ве­кі з усёй Бе­ла­ру­сі.

На мой по­гляд, рас­пра­ца­ва­ны дэ­пу­та­та­мі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў чац­вёр­та­га склі­кан­ня за­ко­на­пра­ект «Аб абы­хо­джан­ні з жы­вё­ла­мі» быў цал­кам дак­лад­ны, зра­зу­ме­лы і ад­па­вя­даў па­тра­ба­ван­ням ча­су. Яго трэ­ба бы­ло толь­кі да­пра­ца­ваць да дру­го­га чы­тан­ня і по­тым, з улі­кам прак­ты­кі пры­мя­нен­ня, удас­ка­на­ліць.

— Але гэ­та­га не зда­ры­ла­ся. Ча­му за­ко­на­пра­ект быў зноў ад­клі­ка­ны?

— На жаль, яго ад­клі­ка­лі з-за не­маг­чы­мас­ці ўзгад­нен­ня па­зі­цый зо­а­а­ба­рон­цаў і рас­пра­цоў­шчы­каў да­ку­мен­та. На той мо­мант так­са­ма не знай­шла пад­трым­ку ў Генп­ра­ку­ра­ту­ры іні­цы­я­ты­ва дэ­пу­та­таў аб увя­дзен­ні нор­мы, якая пра­ду­гледж­вае кры­мі­наль­ную ад­каз­насць за жорст­кае абы­хо­джан­не з жы­вё­ла­мі. Яна бы­ла ўклю­ча­на пад­час пад­рых­тоў­кі пра­ек­та да дру­го­га чы­тан­ня.

— Якія нор­мы ака­за­лі­ся най­больш спрэч­ны­мі?

— Пер­шая — па коль­кас­ці жы­вёл, якіх да­зво­ле­на ўтрым­лі­ваць у ква­тэ­ры шмат­ква­тэр­на­га до­ма. Рас­пра­цоў­шчы­кі пра­па­ноў­ва­лі не больш за двух. Мяр­кую, гэ­та ла­гіч­на і ра­зум­на, бо та­кая коль­касць не бу­дзе за­мі­наць су­се­дзям. Сён­ня ў не­вя­лі­кіх га­рад­скіх ква­тэ­рах ста­вяць клет­кі і раз­вод­зяць ка­тоў і са­бак на про­даж, і ня­ма на гэ­та ні­я­кай упра­вы.

З гэ­тай нор­май, у пер­шую чар­гу, не згод­ны тыя, хто ро­біць на раз­вя­дзен­ні жы­вёл біз­нес. Але спе­цы­я­ліс­ты пры­зна­юць, што больш за двух жы­вёл, як і прад­стаў­ні­коў не­ка­то­рых па­род, лепш утрым­лі­ваць у пры­ват­ным до­ме, ва ўмо­вах сва­бод­на­га вы­гу­лу аль­бо валь­е­ра. Ва ўлас­ным до­ме з пад­вор­кам мож­на тры­маць лю­бую коль­касць хат­ніх лю­бім­цаў.

Дру­гая спрэч­ная нор­ма да­ты­чы­ла­ся чы­па­ван­ня. Я згод­на з тым пунк­там гле­джан­ня, што ні­вод­ны за­кон не бу­дзе пра­ца­ваць, ка­лі не бу­дзе пра­ве­дзе­на ра­бо­та па ўлі­ку жы­вёл. У нас кож­ны ча­ла­век мае ідэн­ты­фі­ка­цый­ны ну­мар. А коль­кі жы­вёл, ка­му яны на­ле­жа­лі ці на­ле­жаць, — ні­хто не ве­дае.

Ка­лі ўсе ча­ты­рох­но­гія кам­пань­ё­ны ча­ла­ве­ка бу­дуць улі­ча­ны, та­ды ў нас не бу­дзе бяз­до­мных са­бак і ко­шак, бо за­кон пра­ду­гле­дзіць ад­каз­насць ула­даль­ні­каў за іх утры­ман­не. Су­праць гэ­тай нор­мы так­са­ма вы­сту­пі­лі за­вод­чы­кі хат­ніх га­да­ван­цаў, бо па-пер­шае, гэ­та — ад­каз­насць, па-дру­гое — гро­шы, якія не­аб­ход­на бу­дзе за­пла­ціць за чы­па­ван­не.

— Што, на ваш по­гляд, трэ­ба зра­біць, каб за­ко­на­пра­ект быў, на­рэш­це, пры­ня­ты?

— Ужо праз год пас­ля ад­клі­кан­ня з пар­ла­мен­та за­ко­на­пра­ек­та «Аб абы­хо­джан­ні з жы­вё­ла­мі» бе­ла­рус­кае гра­мад­ства за­га­ва­ры­ла аб не­аб­ход­нас­ці яго пры­няц­ця. Для яго да­пра­цоў­кі не­аб­ход­на знай­сці за­ла­тую ся­рэ­дзі­ну, уклю­чыць асно­вы ме­ды­я­тар­ства. Уз­на­ча­ліць пра­цоў­ную гру­пу па яго да­пра­цоў­цы па­ві­нен ча­ла­век, які бу­дзе ва­ло­даць якас­ця­мі пры­мі­ры­це­ля. У 2012 го­дзе рас­пра­цоў­шчы­кі за­ко­на­пра­ек­та прос­та не вы­тры­ма­лі на­ціс­ку аба­рон­цаў жы­вёл. У пры­чы­нах ад­клі­кан­ня та­кая фар­му­лёў­ка: гра­мад­ства не пад­рых­та­ва­на да пры­няц­ця пра­пі­са­ных у за­ко­на­пра­ек­це нор­маў. Але ў чым гра­мад­ства не пад­рых­та­ва­на? Фі­нан­са­ван­не пры­тул­каў для жы­вёл не з’я­віц­ца да та­го ча­су, па­куль у за­ко­не не бу­дзе пра­пі­са­на ства­рэн­не та­кіх пры­тул­каў…

У Ві­цеб­ску, да­рэ­чы, пры га­рад­ской жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­цы ства­ры­лі пры­ту­лак для бяз­до­мных жы­вёл, які ўтрым­лі­ва­ец­ца, у асноў­ным, за спон­сар­скія гро­шы. Але ўжо тое, што го­рад знай­шоў па­мяш­кан­не, ства­рыў умо­вы, — вель­мі доб­ры прык­лад.

У На­ва­по­лац­ку і По­лац­ку ўла­ды так­са­ма ідуць на­су­страч аба­рон­цам жы­вёл. Гра­мад­ска­му аб’­яд­нан­ню «Шанц» да­лі па­мяш­кан­не ў арэн­ду, а гра­мад­ска­му аб’­яд­нан­ню «Ся­бар» да­лі па­мяш­кан­ні пад ства­рэн­не пра­цоў­ных мес­цаў. На жаль, больш дзяр­жа­ва та­кім ар­га­ні­за­цы­ям да­па­маг­чы ні­чым не мо­жа. А яны ро­бяць вель­мі шмат: кор­мяць, пры­шчэп­лі­ва­юць, стэ­ры­лі­зу­юць, ле­чаць, шу­ка­юць но­вых гас­па­да­роў. Быў бы ад­па­вед­ны за­кон, ляг­чэй бы­ло б па­вы­сіць уз­ро­вень та­кой ра­бо­ты ў на­шай кра­і­не, пад­тры­маць яе.

Я згод­на з дум­кай ін­дый­ска­га фі­ло­са­фа Ма­хат­мы Ган­дзі пра тое, што вя­лі­касць і ма­раль­ны пра­грэс на­цыі мож­на вы­ме­раць тым, як гэ­та на­цыя ста­віц­ца да жы­вёл.

— Да та­го ж даў­но за­ўва­жа­на ўза­е­­ма­су­вязь па­між жорст­кі­мі зла­чын­ства­мі су­праць лю­дзей і са­дыз­мам у да­чы­нен­ні да жы­вёл…

— Су­час­ныя псі­ха­ло­гія і кры­мі­на­ло­гія пе­ра­ка­наў­ча па­каз­ва­юць гэ­тую ўза­е­ма­су­вязь. Жорст­касць у да­чы­нен­ні да жы­вёл са­дзей­ні­чае фар­мі­ра­ван­ню па­чуц­ця абы­яка­вас­ці да па­кут жы­вых іс­тот, на­ра­джае агрэ­сіў­насць і гвал­тоў­насць да на­ва­коль­ных. Гэ­та ўплы­вае на свя­до­масць тых, хто не­па­срэд­на здзяйс­няе жорст­кія дзе­ян­ні, і тых, хто аказ­ва­ец­ца іх ві­да­воч­ца­мі.

— Тое, што «мінск­ага ску­ра­лу­па», які па­ка­ле­чыў і за­біў дзя­ся­так жы­вёл во­сен­ню мі­ну­ла­га го­да, так і не знай­шлі, — то­іць па­тэн­цый­ную не­бяс­пе­ку для лю­дзей?

— Без­умоў­на. І са­мае страш­нае — ёсць свед­чан­ні, што та­кі не­людзь у Бе­ла­ру­сі не адзін. На па­чат­ку гэ­та­га го­да ў па­сёл­ку Лу­жас­на пад Ві­цеб­скам нех­та над­зеў на па­шчу са­ба­кі мас­ку з дро­ту, якая на­нес­ла ёй жу­дас­ныя ра­ны, не да­ва­ла маг­чы­мас­ці ес­ці і піць…

— Маг­чы­ма, пас­ля гэ­тых вы­пад­каў на іні­цы­я­ты­ву ўвес­ці кры­мі­наль­ную ад­каз­насць за жорст­кае абы­хо­джан­не з жы­вё­ла­мі гра­мад­ства па­гля­дзіць інакш.

— Не­апраў­да­на вы­со­кая ца­на. Ка­лі б за­ко­на­пра­ект быў пры­ня­ты, маг­чы­ма, гэ­тых вы­пад­каў не бы­ло б. Ця­пер дэ­пу­та­ты пра­па­ну­юць да­поў­ніць Кры­мі­наль­ны ко­дэкс Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ар­ты­ку­лам 339-1, які скла­да­ец­ца з дзвюх час­так. Пер­шая пра­ду­гледж­вае па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе гра­мад­скіх ра­бот, штра­фу, па­праў­чых ра­бот, арыш­ту за жорст­кае абы­хо­джан­не з жы­вё­ла­мі, якое вы­клі­ка­ла гі­бель або ка­лец­тва і бы­ло здзейс­не­на з-за ху­лі­ган­скіх, ка­рыс­лі­вых або ін­шых ніз­кіх па­мкнен­няў аль­бо ў пры­сут­нас­ці ма­ла­лет­ня­га. Ка­лі гэ­тыя ж дзе­ян­ні здзейс­не­ны паў­тор­на аль­бо гру­пай асоб, то санк­цыя част­кі дру­гой гэ­та­га ар­ты­ку­ла бу­дзе пра­ду­гледж­ваць па­ка­ран­не ў вы­гля­дзе арыш­ту, аб­ме­жа­ван­ня во­лі на тэр­мін да ад­на­го го­да або па­збаў­лен­ня во­лі на той жа тэр­мін.

— Чым ху­лі­ган­ства ад­роз­ні­ва­ец­ца ад ніз­кіх па­мкнен­няў?

— Ху­лі­ган­ства — гэ­та ад­кры­тае вы­каз­ван­не не­па­ва­гі да ўста­ля­ва­ных нор­маў, па­ру­шэн­не гра­мад­ска­га па­рад­ку, вы­клік ма­ра­лі. А ніз­кія па­мкнен­ні, як пра­ві­ла, не дэ­ман­стру­юць.

Аб­на­дзей­вае тое, што ця­пер боль­шасць дзяр­жаў­ных ор­га­наў, мер­ка­ван­не якіх вы­свят­ля­лі, вы­ка­за­лі­ся за не­аб­ход­насць пры­няц­ця асоб­на­га за­ка­на­даў­ча­га ак­та, які рэ­гу­люе пы­тан­ні абы­хо­джан­ня з жы­вё­ла­мі. Ад­мі­ніст­ра­цыя Прэ­зі­дэн­та так­са­ма пад­трым­лі­вае гэ­тую па­зі­цыю. Так што цал­кам маг­чы­ма, што дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў 5-га склі­кан­ня па­спе­юць пры­няць гэ­ты вель­мі важ­ны для на­ша­га гра­мад­ства за­кон.

Воль­га Мядзведзева, «Звязда» ад 6 чэрвеня 2014 г.
(фота - «Звязда»)