/ / Общественно-политические и в области права
18.08.2014

Прамая лінія: Ёсць пытанне па зарплаце? Тэлефануйце!

Першы намеснік Міністра працы і саціяльнай абароны Беларусі П.П.ГрушнікЯк будуць налічвацца зарплаты згодна з новай пастановай «Аб аплаце працы работнікаў»? Ці значна змянілася аплата за раз’язны характар працы? Ці прагназуецца павелічэнне колькасці беспрацоўных у нашай краіне? Калі традыцыйна пачынаецца «навучальны год» для тых беспрацоўных, хто жадае атрымаць новую, больш запатрабаваную спецыяльнасць?

На гэтыя і іншыя пытанні вам адкажа першы намеснік Міністра працы і саціяльнай абароны Беларусі Пётр Пятровіч Грушнік падчас прамой лініі «Пытанні аплаты працы і занятасці насельніцтва», якая пройдзе ў рамках сумеснай акцыі Мінпрацы і сацабароны з газетай «Звязда» ў чацвер 21 жніўня.

Задавайце свае пытанні з 11.00 да 12.00 па тэлефоне (017) 306-37-95.

Папярэднія пытанні можна задаць па тэлефоне (017) 287-18-29.