/ / Общественно-политические и в области права
20.08.2014

Не стаць «жывым таварам»<em> (На­дзея Юшкеві­ч, «Звязда» ад  20 жніўня 2014 г.)</em>

Дэ­пу­та­ты пра­цу­юць над рэ­дак­цы­яй пра­ек­та за­ко­на, пры­све­ча­на­га ба­раць­бе з ганд­лем людзь­мі.

«Раб­ства не ста­ла больш гу­ман­ным ні на ёту за апош­нія не­каль­кі ты­сяч га­доў». Гэ­ты сло­ган са­цы­яль­най рэ­кла­мы зна­ё­мы амаль усім. Ра­ней на на­шым тэ­ле­ба­чан­ні па­каз­ва­лі ін­шыя ро­лі­кі, якія за­клі­ка­лі лю­дзей пра­вя­раць свай­го за­меж­на­га пра­ца­даў­цу… Та­кая рэ­кла­ма — част­ка пра­цы ад­па­вед­ных спец­служ­баў і ар­га­ні­за­цый па ба­раць­бе з ганд­лем людзь­мі, якую мо­жа ба­чыць кож­ны, але, на­ту­раль­на, гэ­та да­лё­ка не ўсё. На­ша кра­і­на пер­шая на тэ­ры­то­рыі пост­са­вец­кай пра­сто­ры раз­гар­ну­ла шы­ро­ка­маш­таб­ную кам­па­нію па ба­раць­бе з гэ­тым злом. Больш за тое, сён­ня про­ці­дзе­ян­не ганд­лю людзь­мі — адзін з пры­яры­тэт­ных кі­рун­каў дзей­нас­ці на­шай кра­і­ны на між­на­род­най арэ­не.

Дэ­пу­тат Ва­сіль АЛЯК­СЕ­ЕН­КА, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы30 лі­пе­ня гэ­та­га го­да ў све­це ўпер­шы­ню ад­зна­чы­лі Су­свет­ны дзень ба­раць­бы з ганд­лем людзь­мі. Да­та бы­ла аб­ве­шча­на Ар­га­ні­за­цы­яй Аб’­яд­на­ных На­цый, а іні­цы­я­та­рам гэ­та­га ста­ла на­ша дзяр­жа­ва. Ме­на­ві­та 30 лі­пе­ня 2010 го­да быў пры­ня­ты Гла­баль­ны план дзе­ян­няў ААН па ба­раць­бе з ганд­лем людзь­мі, у вы­то­каў яко­га ста­я­ла Бе­ла­русь.

2За­раз у Па­ла­це прад­стаў­ні­коў пра­цу­юць над пра­ек­там За­ко­на «Аб уня­сен­ні змен і да­паў­нен­няў у За­кон Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб про­ці­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі». Дэ­пу­тат Ва­сіль АЛЯК­СЕ­ЕН­КА, член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы, рас­ка­заў «Звяз­дзе», ча­му ме­на­ві­та на­ша кра­і­на ста­ла ад­ным з су­свет­ных лі­да­раў у ба­раць­бе з ганд­лем «жы­вым та­ва­рам» і што но­ва­га ўно­сіц­ца ў за­ко­на­пра­ект.

— Ва­сіль Ана­толь­е­віч, як так атры­ма­ла­ся, што на­ша кра­і­на ста­ла ад­ным з су­свет­ных лі­да­раў у сфе­ры ба­раць­бы з ганд­лем людзь­мі?

— Ад нас зы­хо­дзіць шмат пра­па­ноў па про­ці­дзе­ян­ні та­кім зла­чын­ствам. Бе­ла­русь зна­хо­дзіц­ца ў цэнт­ры Еў­ро­пы. Праз на­шу тэ­ры­то­рыю пра­хо­дзяць не­ле­галь­ныя шля­хі пе­ра­праў­кі жы­во­га та­ва­ру з поўд­ня на за­хад і з ус­хо­ду на за­хад. Мы аба­вя­за­ны ра­біць усё маг­чы­мае ў гэ­тым кі­рун­ку, каб не стаць кра­і­най, праз якую мо­гуць без пе­ра­шкод пе­ра­во­зіць лю­дзей для да­лей­шай іх экс­плу­а­та­цыі.

У нас ёсць шмат ча­го, што мо­гуць аца­ніць і ўжо аца­ні­лі парт­нё­ры, ка­ле­гі па сфе­ры про­ці­дзе­ян­ня ганд­лем людзь­мі. На­прык­лад, пад­час па­ся­джэн­ня «круг­ла­га ста­ла», якое прай­шло на­пры­кан­цы мі­ну­ла­га ме­ся­ца ў Мін­ску, усе гос­ці аца­ні­лі дзей­насць на­шай дзяр­жа­вы ў про­ці­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі ста­ноў­ча.

— У чым сут­насць за­ко­на­пра­ек­та, над якім за­раз пра­цуе ва­ша ка­мі­сія?

— Гэ­ты за­ко­на­пра­ект рых­ту­ец­ца ў ад­па­вед­нас­ці з За­ко­нам «Аб да­лу­чэн­ні Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь да Кан­вен­цыі Са­ве­та Еў­ро­пы «Аб про­ці­дзе­ян­ні ганд­лю людзь­мі».

Што да са­мо­га за­ко­на­пра­ек­та, то там да­дзе­ны азна­чэн­ні па­няц­цяў «ган­даль людзь­мі», «экс­плу­а­та­цыя», «ідэн­ты­фі­ка­цыя ах­вя­ры ганд­лем людзь­мі».

Так, пад па­няц­цем «ган­даль людзь­мі» трэ­ба ра­зу­мець усе дзе­ян­ні, якія мо­гуць пры­мя­няц­ца ў да­чы­нен­ні да ча­ла­ве­ка з мэ­тай зра­біць яго аб’­ек­там ганд­лю. Та­му ўця­чы ад ад­каз­нас­ці, за­яў­ля­ю­чы, што пэў­на­га ча­ла­ве­ка не пра­да­ва­лі, ужо не атры­ма­ец­ца. Раз яго дзе­ян­ні па­па­лі пад ад­ну з вы­зна­ча­ных ка­тэ­го­рый — вяр­боў­ку, пе­ра­да­чу, укры­ва­льніц­тва, пе­ра­воз­ку ча­ла­ве­ка з мэ­тай да­лей­ша­га про­да­жу, зло­ўжы­ван­не яго да­ве­рам, пры­мя­нен­нем на­сіл­ля з пэў­ны­мі мэ­та­мі, то гэ­та ўсё бу­дзе ква­лі­фі­ка­вац­ца як «ган­даль людзь­мі».

У пра­ек­це за­ко­на вы­зна­ча­на па­няц­це «ідэн­ты­фі­ка­цыя ах­вя­ры ганд­лем людзь­мі». Яго трэ­ба ра­зу­мець як комп­лекс дзе­ян­няў, якія здзяйс­ня­юц­ца дзяр­жаў­ны­мі ор­га­на­мі і гра­мад­скі­мі і ін­шы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі з мэ­тай вы­зна­чэн­ня фак­та здзяйс­нен­ня ганд­лю людзь­мі або звя­за­ны­мі з гэ­тым зла­чын­ства­мі. У пра­ект за­ко­на ўво­дзіц­ца но­вы ар­ты­кул, дзе вы­зна­ча­ны дзяр­жаў­ныя ор­га­ны, якія бу­дуць зай­мац­ца ідэн­ты­фі­ка­цы­яй, а так­са­ма ад­зна­ча­на, хто мо­жа здзяйс­няць ідэн­ты­фі­ка­цыю ах­вяр ганд­лю людзь­мі. Акра­мя та­го, там жа вы­зна­ча­на, хто мо­жа іні­цы­я­ваць гэ­тую пра­цэ­ду­ру. Яна пра­во­дзіц­ца на пра­ця­гу 30 су­так, але мо­жа быць спы­не­на ра­ней — ка­лі дак­лад­на вы­яў­ле­на, з’яў­ля­ец­ца ча­ла­век ах­вя­рай ганд­лю людзь­мі або не.

Лі­чу, што гэ­тыя зме­ны ў пра­ек­це за­ко­на, які на во­сень­скай се­сіі бу­дзе пры­ня­ты ў дру­гім чы­тан­ні, па­спя­хо­ва ін­тэг­ру­юц­ца ў на­ша за­ка­на­даў­ства як да­стат­ко­ва су­час­ныя і перс­пек­тыў­ныя. І тое, што за­да­ча про­ці­дзе­ян­ня ганд­лю людзь­мі — пер­ша­рад­ная ў дзяр­жа­ве, з’яў­ля­ец­ца пры­чы­най лі­дар­ства Бе­ла­ру­сі ся­род ін­шых кра­ін-ба­раць­бі­тоў су­праць ганд­лю людзь­мі.

— Іс­нуе і та­кая з’я­ва, як ган­даль людзь­мі ўнут­ры на­шай кра­і­ны…

— Са­праў­ды, ах­вя­рай ганд­лю людзь­мі мож­на стаць і не па­кі­да­ю­чы ме­жаў кра­і­ны. У за­ко­не пра­пі­са­на па­няц­це экс­плу­а­та­цыі. Яна ра­зу­мее пад са­бой не­за­кон­нае пры­му­шэн­не ча­ла­ве­ка да пра­цы або ака­зан­ня па­слуг, у тым лі­ку сек­су­аль­на­га ха­рак­та­ру, су­ра­гат­на­га ма­ця­рын­ства, за­бо­ру ў ча­ла­ве­ка ор­га­наў або тка­нак у вы­пад­ку, ка­лі ён па пры­чы­нах што не за­ле­жаць ад яго, не мо­жа ад­мо­віц­ца ад вы­ка­нан­ня гэ­тых ра­бот або ака­зан­ня па­слуг.

— Але ка­лі ча­ла­век па ней­кіх пры­чы­нах не мо­жа ад­мо­віц­ца ад ака­зан­ня та­кіх па­слуг, ве­ра­год­на, што па гэ­тых жа пры­чы­нах ён не мо­жа звяр­нуц­ца ў ад­па­вед­ныя служ­бы. Ці рас­пра­ца­ва­ны комп­лекс ме­ра­пры­ем­стваў, на­кі­ра­ва­ных на вы­яў­лен­не та­кіх вы­пад­каў?

— У нас усё па­стаў­ле­на на пра­фе­сій­ную асно­ву. Ня­ма праб­ле­мы — ку­ды і да ка­го звяр­нуц­ца. На­ват ка­лі ча­ла­век не мо­жа прый­сці, па­тэ­ле­фа­на­ваць са­ма­стой­на, ён мо­жа зра­біць гэ­та праз ка­го-не­будзь. Так­са­ма ў нас ёсць гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі, якія аказ­ва­юць кан­суль­та­цый­ную да­па­мо­гу, ана­нім­ныя «га­ра­чыя лі­ніі», ку­ды мож­на па­ве­да­міць пра акт экс­плу­а­та­цыі, ганд­лю людзь­мі.

— Здараецца, бе­ла­ру­сы з не­вя­лі­кіх га­рад­скіх цэнт­раў або з вё­сак едуць на за­роб­кі ў Ра­сію ці іншыя краіны. Вель­мі час­та яны пра­цу­юць там не­ле­галь­на і зда­ра­юц­ца сі­ту­а­цыі, ка­лі за ра­бо­ту ім не за­пла­ці­лі. Бы­вае так, што ня­ма на­ват гро­шай, каб вяр­нуц­ца да­до­му. За­кон пра­ду­гледж­вае да­па­мо­гу та­кім лю­дзям?

— На­ту­раль­на, та­кім лю­дзям з бо­ку дзяр­жа­вы аказ­ва­ец­ца да­па­мо­га, ка­лі гэ­тая ін­фар­ма­цыя ста­но­віц­ца вя­до­ма ад­па­вед­ным служ­бам, па­соль­ству Бе­ла­ру­сі ў той кра­і­не, дзе ча­ла­век па­цяр­пеў. Па лі­ніі дып­ла­ма­тыі пры­ма­юц­ца ўсе ме­ры, каб ча­ла­век мог вяр­нуц­ца на ра­дзі­му: да­па­ма­га­юць з да­ку­мен­та­мі і гра­шы­ма, мо­гуць на­ват і да гра­ні­цы пад­вез­ці і да­па­маг­чы пе­рай­сці яе.

— У мі­ну­лым ме­ся­цы бы­ла на слы­ху гіс­то­рыя бе­ла­рус­кі, якая ў двух­га­до­вым уз­рос­це тра­пі­ла да цы­ган. А якія нор­мы ў за­ко­на­пра­ек­це ахоў­ва­юць дзя­цей ад па­гро­зы стаць ах­вя­рай ганд­лю людзь­мі?

— Вяр­боў­ка, пе­ра­воз­ка, пе­ра­да­ча, укры­ва­льніц­тва не­паў­на­лет­ніх з мэ­тай экс­плу­а­та­цыі лі­чыц­ца ганд­лем людзь­мі. Ка­лі да­рос­лы на пра­ця­гу 30 дзён яшчэ мо­жа ска­заць, што ён не з’яў­ля­ец­ца ах­вя­рай ганд­лю людзь­мі, то дзі­ця бу­дзе лі­чыц­ца ах­вя­рай у лю­бым вы­пад­ку.

На­дзея Юшкеві­ч, «Звязда» ад 20 жніўня 2014 г.
(фото - «Звязда»)