/ / Общественно-политические и в области права
05.03.2013

Адбылася Беларуская студэнцкая юрыдычная Алімпіяда-2013. Віншуем пераможцаў!

На працягу двух дзён, 1 -2 сакавіка 2013 года, у корпусе юрыдычнага факультэта БДУ праходзілі вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013.

2 сакавіка, па выніках вочнага адборачнага тура, у фінальным туры Алімпіяды прынялі ўдзел 6 каманд і 18 індывідуалаў.
У індывідуальным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месцаКапачова Алена (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

2 месцаВаньковіч Яўген (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) i Ілюковіч Глеб (юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта)

3 месцаПіскунова Ірына (юрыдычны факультэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны), Ранько Яўген (юрыдычны факультэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны) i Аўсяйкова Кацярына (факультэт эканомікі і права, Магілёўскі джяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова).

У камандным заліку пераможцамі сталі:

1 месца«Just Cause» (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

2 месца«Прававы аспект» (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) i «Lynces Justae» (юрыдычны факультэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны);

3 месца«Smart ideas» (юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта), «Vector» (факультэт кіравання, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь) i «Купалаўцы» (юрыдычны факультэт, Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).

Пераможцамі спецыялізаванага абавязковага каманднага конкурсу па юрыдычнай клінічнай адукацыі, які праводзіўся спонсарам Алімпіяды – 2013 адукацыйна-асветніцкай установай «Новая Еўразія» за кошт сродкаў, прадстаўленых United States Agency for International Development (USAID) i Eurasia Foundation, сталі наступныя каманды:

1 месца«Just Cause» (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

2 месца«Прававы аспект» (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);

3 месца «Vector» (факультэт кіравання, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь).

Спецыяльныя сертыфікаты ад інфармацыйнага партнёра Беларускай студэнцкай юрыдычнай Алімпіяды – 2013 – Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на электронную версію часопіса «Права.by» атрымалі:

  • Капачова Алена (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
  • Ваньковіч Яўген (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт);
  • Ілюковіч Глеб (юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта);
  • Піскунова Ірына (юрыдычны факультэт, Гомельскі джяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны).

Спецыяльныя прызы ад фінансавага партнёра юрыдычнай алімпіяды 2013 аналітычнай прававой сістэмы «Бізнэс-Інфо», дыскі з АПС «Бізнэс-Інфо», атрымалі ўсе пераможцы індывідуальнага і каманднага заліка.

А кожны член каманды «Just Cause» (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), заняўшай першае месца, і Капачова Алена (юрыдычны факультэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), заняўшая першае месца ў індывідуальным заліку, атрымалі ад «Бізнэс-Інфо» планшэты і аднаўляемую флэш-версію АПС «Бізнэс-Інфо».

Традыцыйны прыз ад інфармацыйнага партнёра Алімпіяды – 2013 часопіса «Юрыст» – за тонкае пачуццё права – атрымала Кіжанцава Ядзвіга (юрыдычны факультэт, Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы).

Спецыяльны прыз ад фінансавага партнёра Юрыдычнай Алімпіяды – 2013 замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сорайнен і партнёры» атрымаў Ранько Яўген (юрыдычны факультэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны) - за добрае разуменне і прадстаўленне не столькі інтарэсаў права, колькі інтарэсаў кліента.

Персанальны прыз ад члена журы – Ігнатоўскай Таццяны Вітальеўны, партнёра таварыства з абмежаванай адказнасцю «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» – атрымала Аўсяйкова Кацярына (факультэт эканомікі і права, Магілёўскі джяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова).

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь шчыра віншуе пераможцаў Алімпіяды – 2013 i жадае і надалей удасканальваць і развіваць свае веды – расці ў прафесійным сэнсе.