/ / Общественно-политические и в области права
05.03.2012

Падведзены вынікі Юрыдычнай алімпіяды—2012

2–3 сакавіка ў сценах юрыдычнага факультэта БДУ прайшлі вочныя туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды–2012. На працягу двух дзён 20 каманд і 49 індывідуальных удзельнікаў з 16 ВНУ нашай краіны змагаліся за тытул лепшых з лепшых – пераможцаў Юрыдычнай алімпіяды.

2 сакавіка, у першы дзень спаборніцтваў, адбыўся вочны адборачны тур Алімпіяды, у якім прынялі ўдзел 20 каманд і 49 індывідуальных удзельнікаў.

Каманды рыхтавалі наступныя заданні: экспертнае заключэнне праекта нарматыўнага акта, праект правапрымяняльнага акта, перакалад юрыдычнага тэксту з рускай мовы на беларускую, праца з інфармацыйна-прававой базай, аналіз казуса і падрыхтоўка прэзентацыі пазіцыі па грамадзянскай (гаспадарчай) справе ў судзе другой інстанцыі, конкурс па клінічным навучанні (першы этап клінічнага каманднага конкурса), які праводзіўся пры падтрымцы спонсара Юрыдычнай алімпіяды – установы «Новая Еўразія» за кошт сродкаў, прадстаўленных United States Agency for International Development (USAID) і Netherlands Embassy in Warsaw Poland.

Індывідуальным удзельнікам было прапанавана выканаць наступныя заданні: экспертнае заключэнне нарматыўнага прававога акта, праект правапрымяняльнага акта, праца з інфармацыйна-прававой базай, юрыдычны пераклад з рускай мовы на беларускую, тэставыя заданні.Таксама індывідуальным удзельнікам быў прапанаваны факультатыўны конкурс на веданне англійскай прафесійнай лексікі, які праводзіўся пры падтрымцы спонсара Алімпіяды–2012 – юрыдычнай кампаніі «Ernst&Young».

3 сакавіка адбыўся фінальны тур, у якім прынялі ўдзел 20 індывідуальных удзельнікаў і 6 каманд, якія апынуліся першымі па выніках адборачнага туру.

Індывідуальным удзельнікам трэба было прааналізаваць казус, падрыхтаваць неабходныя працэсуальныя дакументы і прэзентаваць перед паважаным журы сваю пазіцыю па грамадзянскай справе ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні.

Камандам было прапанавана прааналізаваць казус і падрыхтаваць прэзентацыю пазіцыі па крымінальнай справе ў судзе першай інстанцыі, а таксама выбраць сваіх праўстаўнікоў, якія выступалі ў інсцэнаваным судовым пасяджэнні па дадзенай крымінальнай справе ад імя каманды ў якасці пракурора і адваката.

Прызавыя месцы па выніках двух дзён Юрыдычнай алімпіяды–2012 размеркаваліся наступным чынам:

Індывідуальны залік

1 месца Ваньковіч Яўгеній (юрыдычны факультэт БДУ);

2 месцаКапачова Алена (юрыдычны факультэт БДУ) і Шаўчанок Ганна (юрыдычны факультэт БДУ);

3 месцаПахучая Вольга (юрыдычны факультэт БДУ) і Чарнова Маргарыта (Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут, сыцаяльна-эканамічны факультэт).

Факультатыўны конкурс на веданне англійскай прафесійнай лексікі

1 месцаКазлова Анастасія (юрыдычны факультэт БДУ);

2 месцаКаралёва Надзея (юрыдычны факультэт БДУ);

3 месцаСалманава Аліса (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў, факультэт кіравання).

Камандны залік

1 месца«JustCause» (юрыдычны факультэт БДУ);

2 месца«Прававы аспект» (юрыдычны факультэт БДУ) і “ResPublica” (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна, юрыдычны факультэт);

3 месца – «Lyncesjustae» (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф.Скарыны, юрыдычны факультэт) і «N-stein» (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Інстытут кіруючых кадраў, факультэт кіравання).

Камандны конкурс па праверцы клінічных навыкаў

1 месца«JustCause» (юрыдычны факультэт БДУ);

2 месца«Прававы аспект» (юрыдычны факультэт БДУ);

3 месца«ResPublica» (Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С.Пушкіна, юрыдычны факультэт).

Спецыяльны прыз ад спонсара Юрыдычнай алімпіяды–2012 – Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь – у намінацыі «Праца з інфармацыйнымі базамі дадзеных» атрымалі Капачова Алена, Тумінская Марына, Пахучая Вольга.

Спецыяльны прыз ад спонсара Юрыдычнай алімпіяды–2012 – часопіса «Юрыст» – у намінацыі «Лепшы знаўца беларускай юрыдычнай лексікі» атрымала Салагубік Кацярына.

Яшчэ адзін спецыяльны прыз ад часопіса «Юрыст» за смеласць і крэатыўнасць мыслення атрымала Шаўчанок Ганна.

Пераможцы
Шчыра віншуем пераможцаў!