/ / Общественно-политические и в области права
29.08.2012

Мінюсты Беларусі і Азербайджана выйшлі на новы ўзровень супрацоўніцтва

У ходзе афіцыйнага візіту Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Ільхама Аліева ў Рэспубліку Беларусь 28 жніўня 2012 года было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі ў галіне судовай экспертызы. У адпаведнасці з прадугледжаным Пагадненнем парадкам, яно ўступіла ў сілу са дня падпісання.

Сустрэча міністраў юстыцыі Беларусі і Азребайджана, а таксама падпісанне Пагаднення стала чарговым этапам плённага ўзаемадзеяння нашых краін ў прававой сферы. Пагадненне дазваляе міністэрствам юстыцыі нашых дзяржаў абменьвацца вопытам і ведамі па пытаннях судовай экспертызы, супрацоўнічаць у мэтах удасканальвання нацыянальных заканадаўстваў Беларусі і Азербайджана ў адзначанай сферы, а таксама прадстаўляць адзін аднаму інфармацыю аб навуковых, метадычных і даведачных выданнях па тэарытычных і практычных пытаннях правядзення судовых экспертыз.

Акрамя таго, на сённяшні дзень у прававой сферы паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай дзейнічае Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне архіўнай справы паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным архіўным упраўленнем Азербайджанскай Рэспублікі ад 12 лістапада 2009 года.

Яшчэ ў 1999 годзе было падпісана і эфектыўна рэалізуецца Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі.

Асновай аказання прававой дапамогі паміж нашымі краінамі з’яўляецца Канвенцыя аб правовой дапамозе і прававых зносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 7 кастрычніка 2002 года.