/ / Общественно-политические и в области права
13.09.2011

Права на прывілеі <em>(«Гродзенская праўда» ад 10 верасня 2011 года № 107(15775), Мікалай ГАЙБА)</em>

 Ў Навагрудку праходзяць святочныя мерапрыемствы, прысвечаные 500-годдзю атрымання горадам Магдэбургскага права. 

Пачалося свята з навуковай канферэнцыі «Чалавек і ўлада». Сёння адкрываецца памятны знак, прысвечаны 500-годдзю атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права. Вечарам на плошчы Леніна пачнецца канцэртная праграма заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь» пад кіраўніцтвам пра-фесара Міхаіла Фінберга.

Магдэбургскае права 26 ліпеня 1511 года на брэсцкім сейме Наваградку было дадзена права на самакіраванне. Сёння гэты прывілей знаходзіцца ў Нацыянальным гістарычным музеі Літоўскай Рэспублікі ў Вільнюсе. Магдэбургскае права - гэта феадальнае гарадское права, якое склалася ў нямецкім горадзе Магдэбургу ў ХІІ-ХІІІ стагоддзях.

Тады ў пачатку XVI стагоддзя Наваградак лічыўся адным з асноўных гарадоў у Вялікім княстве Літоўскім, з 1507 года стаў ваяводскім цэнтрам з добра развітымі рамёствамі.

Згодна з прывілеем 1511 года, у Наваградку ўсталёўвалася структура самакіравання, якая была абумоўлена статутамі Магдэбургскага права. Уводзіліся пасады войта, бурмістраў, радцаў і лаўнікаў. Гараджане вызваляліся ад вялікакняжацкай улады і падсуднасці. Ім гарантавалася эканамічная дзейнасць і ўласнасць.

Былі ў іх і пэўныя абавязкі. Плацілі падаткі. Кожны год давалі ў гарадскую казну 50 залатых, срэбра, плату з карчмы, рамеснай дзейнасці, з лавак. Кожкую суботу пастаўлялі ў замак мяса, пры неабходнасці давалі падводы, выстаўлялі ахову.

3 атрыманнем прывілея на Магдэбургскае права не спынілася ўздзеянне на горад дзяржаўнай улады. Многія акты вялікага князя павялічвалі ролю Наваградка як эканамічнага цэнтра. Распа-раджэннямі (прывілеямі) вялікага князя мяшчане вызваляліся ад пэўных падаткаў, атрымлівалі дазвол на будаўніцтва прадпрыемстваў (напрыклад, цагельні, млына, васкабойні). 3 1597 года даз-валялася два разы ў год праводзіць кірмашы.

У другой палове XVIII ст. многія беларускія гарады страцілі гэтае права. Аднак Наваградку Канстытуцыя Варшаўскага сейма 1776 года яшчэ раз пацвердзіла Магдэбургскае права, бо горад «ва ўсіх адносінах задавальняў справу вырашэння публічных судоў... I гэТа патрэбна было для яго вартасці».

На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II. У заходняй Беларусі - у снежні 1795.

Па матэрыялах газеты «Гродзенская праўда»