Мiнiстэрствам адукацыі ўдакладнены пытанні вядзення сiстэмы ўлiку «Электронная адукацыя»
26 верасня Міністэрставам адукацыі прынята пастанова № 341, якой прадугледжана выкладанне ў новай рэдакцыі Iнструкцыі аб парадку фарміравання, вядзення і выкарыстання аўтаматызаванай сiстэмы ўлiку ў сферы адукацыi «Электронная адукацыя».
Інструкцыя распаўсюджвае сваё дзеянне на мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, а таксама ўстановы адукацыі (іншыя арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, якім у адпаведнасці з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць незалежна ад формаў уласнасці і падпарадкаванасці).
У структуру сістэмы «Электронная адукацыя» ўваходзяць:
- рэспубліканская інфармацыйна-аналітычная сістэма «1-ДУ» – забяспечвае збор і апрацоўку ў электронным выглядзе інфармацыі аб установах дашкольнай адукацыі, іншых установах адукацыі, іншых арганізацыях і індывідуальных прадпрымальніках, якім згодна з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць пры рэалізацыі імі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі;
- рэспубліканская аўтаматызаваная сістэма «Электронная адукацыя» – прызначана для скразной тэхналогіі збора, апрацоўкі, накаплення і фарміравання адзінай сістэмы звестак аб дзейнасці ўстаноў адукацыі, колькасці і складзе педагагічных работнікаў устаноў адукацыі, аб размеркаванні, накіраванні на работу і працаўладкаванні выпускнікоў, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную або вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у дзённай форме атрымання адукацыі.
Фарміруе і вядзе сістэму «Электронная адукацыя» Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі.
Сістэма фарміруецца на падставе інфармацыі, якая прадстаўляецца ўстановамі адукацыі.
Пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Па інфармацыі Нацыянальнага прававога Iнтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на крыніцу абавязковая!
Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».