/ / Новости PRAVO.BY
04.07.2019

Прэзідэнтам Беларусі падпісаны Указ аб устанаўленні юбілейнага медаля да 25-годдзя стварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

1 ліпеня 2019 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 253 аб устанаўленні юбілейнага медаля ў гонар азнаменавання 25-годдзя стварэння Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дадзеным юбілейным медалём узнагароджваюцца:

  • ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Служба бяспекі) за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;
  •  ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі.

Асобам, якія ўзнагароджаны юбілейным медалём, выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

Юбілейны медаль носіцца на левым баку грудзей форменнага або цывiльнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «20 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

По информации Национального правового Интернет-портала Республики Беларусь
При использовании материала гиперссылка на источник обязательна!

Нашли ошибку? Выделите текст с ошибкой и нажмите «Ctrl+Enter».