/ / Новости PRAVO.BY
28.03.2018

Для навучання ў класе павышанага ўзроўню вучням неабходна мець сярэдні бал атэстата не ніжэй за 6 балаў

Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 сакавіка 2018 г. № 10 унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2011 г. № 283).

Школа


Дакументам прадугледжана, што вучні, якія жадаюць вучыцца ў класах (групах) з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні, павінны мець па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені (V–IX класы) агульнай сярэдняй адукацыі па вызначаных прадметах адзнакі не ніжэй за 7 балаў і сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў.

Адпаведныя класы (групы) могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Вызначыць вучэбныя прадметы для вывучэння на павышаным узроўні мае права кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі па ўзгадненні з заснавальнікам азначанай установы ў адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду.

Што тычыцца атрымання базавай адукацыі ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах і гімназіях – каледжах мастацтваў, то прыём асоб у гэтыя ўстановы будзе ажыццяўляцца без уступных іспытаў. Вучні, , якія атрымалі пачатковую адукацыю (4 класы) у азначаных установах змогуць далей працягваюць тут сваё навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Для жадаючых атрымаць базавую адукацыю ў гімназіях – каледжах мастацтваў, як і раней, будзе праводзіцца конкурс для праверкі іх здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва. Навучэнцы, якія скончылі 9 класаў у гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях – каледжах мастацтваў, могуць далей вучыцца ў гэтых установах у X–XI класах без уступных іспытаў і праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Пастанова ўступае ў сілу 29 сакавіка.

По информации Национального центра правовой информации Республики Беларусь
При использовании материала ссылка на Национальный центр правовой информации Республики Беларусь обязательна!