/ / Новости PRAVO.BY
09.03.2017

Адбылося падвядзенне вынікаў Беларускай юрыдычнай алімпіяды – 2017

3–4 сакавіка 2017 года прайшла XIII Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда. Па інфармацыі юрыдычнага факультэта БДУ, сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел 12 каманд і 51 індывідуальны удзельнік – прадстаўнікі 14 вышэйшых навучальных устаноў і юрыдычнага каледжа БДУ. 

Падчас алімпіяды ўдзельнікі выконвалі такія заданні, як падрыхтоўка праектаў правапрымяняльнага акта, экспертнага заключэння нарматыўнага прававога акта, адказ на ліст грамадзяніна, а таксама прэзентацыя пазіцыі ў судзе першай інстанцыі па грамадзянскай справе (для індывідуалаў) і па крымінальнай справе (для каманд). Адначасова прадстаўнікі каманд прымалі ўдзел у спецыялізаваным конкурсе па юрыдычнай клінічнай адукацыі. 

Па выніках адборачнага тура ў фінальным туры алімпіяды атрымалі магчымасць праявіць сябе 8 каманд і 18 індывідуальных удзельнікаў.

Па рашэнні журы прызавыя месцы па выніках Беларускай юрыдычнай алімпіяды – 2017 размеркаваліся наступным чынам.

Індывідуальны залік:

  • I месца – Дзямідзік Ірына Віктараўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт); 
  • II месца – Таратынка Валерыя Валер’еўна (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь); 
  • III месца – Градоўкіна Дзіяна Хвічычна (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь), Несцяровіч Алеся Андрэеўна (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт) і Пятроўскі Сяргей Мікалаевіч (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыдычны факультэт). 

Камандны залік:

  • I месца – «Авангард Феміды» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт); 
  • II месца – «Дума» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт) і «VECTOR» (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь); 
  • III месца – «Lynces justae» (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны), «Асаблівы статус» (Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) і «Smart ideas» (Юрыдычны каледж БДУ).

Пераможцамі спецыялізаванага конкурсу па юрыдычнай клінічнай адукацыі сталі:

  • I месца – «Авангард Феміды» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт); 
  • II месца – «Lynces justae» (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны); 
  • III месца – «Дума» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт). 

Афіцыйным партнёрам Беларускай юрыдычнай алімпіяды традыцыйна з’яўляецца Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, інфармацыйнымі партнёрамі выступаюць Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, а таксама інфармацыйна-пошукавая сістэма «ЭТАЛОН».

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Теги: олимпиада