/ / Новости PRAVO.BY
25.01.2017

Створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Распараджэннем Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 24 студзеня 2017 г. № 27р створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

На пасаду старшыні камітэта прызначаны адразу дзве асобы – Міністр інфармацыі Лілія Ананіч і Міністр культуры Барыс Святлоў. У склад камітэта ўвайшлі намеснікі міністраў адукацыі і замежных спраў, намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама намеснікі старшынь аблвыканкамаў.

Рэспубліканскаму арганізацыйнаму камітэту даручана зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і забяспечыць яго рэалізацыю.

Фінансаванне арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама за кошт іншых крыніц.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!

Теги: культура