/ / Новости PRAVO.BY
10.03.2016

Археалагічныя даследаванні: вызначаны парадак атрымання дазволу на іх правядзенне

У мэтах рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485 «Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў» пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 5 сакавіка 2016 г. № 185 зацверджана Палажэнне аб парадку выдачы дазволу на права правядзення археалагічных даследаванняў, прыпынення, спынення яго дзеяння. Дакумент з’яўляецца абавязковым для ўсiх юрыдычных i фiзiчных асоб, якія праводзяць археалагічныя даследаванні.

Згодна з Палажэннем дазвол выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах па заяве навуковых арганiзацый або музеяў, у якiх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў фiзiчныя асобы, што адпавядаюць устаноўленым Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. № 485 крытэрыям. Выдача дазволу ажыццяўляецца бясплатна.

Даведачна.
Для атрымання дазволу названым фізічным асобам неабходна:

  • мець вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцi «Археалогiя», «Гiсторыя (Археалогiя)»;
  • валодаць навуковымi практычнымi ведамi, неабходнымi для правядзення археалагiчных даследаванняў i падрыхтоўкi навуковай справаздачы аб выкананых археалагiчных палявых работах;
  • мець практыку ўдзелу ў археалагiчных даследаваннях на працягу не менш чым два гады ў сукупнасцi незалежна ад тэрмiнаў перапынку.

Палажэннем таксама ўрэгуляваны пытанні, звязаныя з тэрмінам дзеяння дазволу, яго прыпыненнем і спыненнем.

Акрамя таго, пастановай зацверджаны Палажэнне аб парадку ўліку выяўленых археалагічных аб’ектаў і (або) археалагічных артэфактаў і Палажэнне аб абласных (Мінскай гарадской) камісіях па археалагічных аб’ектах і археалагічных артэфактах.

Дакумент уступае ў сілу з 18 сакавіка 2016 г.

Па iнфармацыi Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!