/ / Новости PRAVO.BY
09.06.2016

Міністэрства замежных спраў Беларусі пашырае прысутнасць у сацыяльных сетках

Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык падчас брыфінгу для СМІ.

Ён зазначыў, што Міністэрства замежных спраў і дыпламатычныя місіі Рэспублікі Беларусь ужо больш за пяць гадоў досыць шырока прадстаўлены і актыўна ўзаемадзейнічаюць з грамадзянамі ў сацыяльных сетках. «Вы можаце атрымліваць інфармацю і наўпрост кантактаваць з беларускімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі з дапамогай больш як 40 твітэр-акаўнтаў, 30 старонак у Facebook, а таксама Instagram і каналаў YouTube і іншых сацыяльных сетках», – сказаў прэс-сакратар МЗС.

Напрыканцы мінулага месяца ў Міністэрства замежных спраў з’явіўся афіцыйны акаўнт у Facebook (194 падпісчыка на момант падрыхтоўкі інфармацыі), пакуль старонка працуе ў тэставым рэжыме. «Яна будзе развівацца і ўзбагачацца, як з пункту гледжання моў, на якіх вы зможаце атрымаць інфармацыю і кантактаваць з намі, так і з пункту гледжання зместу», – паабяцаў Дзмітрый Мірончык.

Таксама ён паведаміў, што на афіцыйным сайце МЗС адбудуцца пэўныя змены, дзякуючы якім з'явіцца магчымасць падрабязней пазнаёміцца з колькаснай і якаснай прадстаўленнасцю дыпламатычных місій Рэспублікі Беларусь у розных сацыяльных сетках. «Натуральна, гэта не адмяняе работу з традыцыйнымі зваротамі грамадзян. Дарэчы, для іх на сайтах МЗС і дыпламатычных устаноў нядаўна з’явіліся новыя, больш простыя і многафункцыянальныя электронныя формы», – падсумаваў Дзмітрый Мірончык.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!