Праблемныя пытанні тэорыі і гісторыі беларускай дзяржаўнасці і права абмеркавалі на юрыдычным факультэце БДУ
Круглы стол «Праблемныя пытанні тэорыі і гісторыі беларускай дзяржаўнасці і права», арганізаваны кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта БДУ, адбыўся ў Мінску 17 кастрычніка.
Узначаліла пасяджэнне прафесар кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Таісія Доўнар. Прафесар выступіла з прамовай «Дасягненні і недахопы ў развіцці гісторыка-прававой навукі Беларусі». І рассказала пра ўласны досвед даследванняў гісторыі беларускага права.

Удзельнікі круглага стала абмеркавалі асаблівасці развіцця навукі гісторыі палітычнай і прававой думкі нашай краіны, розныя аспекты права на тэррыторыі Беларусі на розных гістарычных этапах (у часы ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі, СССР і постсавецкі перыяд) і ў сучасным міжнародным кантэксце, а таксама іншыя пытанні.

Дарэчы, мерапрыемства з’явілася нагодай, каб павіншаваць Таісію Доўнар з юбілеем, які яна адсвяткавала некалькі дзён таму. Прафесар атрымала віншаванні ад сваіх калег па факультэце і кіраўніцтва юрфака, прадстаўнікоў Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследванняў, калег-юрыстаў з іншых навучальных устаноў.
Таісія Доўнар – прафесар, доктар юрыдычных навук, даследуе асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнага права на розных гістарычных этапах. Яна аўтар звыш 240 навуковых і навукова-метадычных прац. У іх ліку 4 манаграфіі, падручнік, два курсы лекцый і звыш 10 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Асобныя навуковыя працы прысвяціла гісторыі канстытуцыйнага, крымінальнага і грамадзянскага права, палітыка-прававой думцы Беларусі. Уваходзіць у лік аўтараў і перакладчыкаў энцыклапедычнага выдання «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.» (1989).
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(фота - НЦПІ)