/ / Новости PRAVO.BY
12.07.2014

Аб удасканальванні маладзёжнай кадравай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2014 г. № 661 зацверджана Палажэнне аб рэспубліканскім каардынацыйным савеце па рэалізацыі і ўдасканальванні маладзёжнай кадравай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь (рэспубліканскі каардынацыйны савет).

У адпаведнасці з пастановай рэспубліканскі каардынацыйны савет ствараецца ў мэтах забеспячэння ўзгодненай работы на міжведамасным узроўні ў вобласці маладзёжнай кадравай палітыкі. Пры гэтым пад маладзёжнай кадравай палітыкай маецца на ўвазе дзейнасць рэспубліканскіх і месных органаў дзяржаўнага кіравання, рэспубліканскіх маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў па стварэнні і забеспячэнні функцыянавання цэласнай сістэмы выяўлення, падтрымкі і службовага прасоўвання таленавітай і адоранай моладзі на кіруючыя пасады ў арганізацыях галін эканомікі і органах дзяржаўнага кіравання.

Рэспубліканскі каардынацыйны савет выконвае наступныя функцыі:

  • аналізуе эфектыўнасць рэалізацыі маладзёжнай кадравай палітыкі і прымае меры па яе ўдасканальванні;
  • фарміруе прапановы і рэкамендацыі, накіраваныя на рэалізацыю мерапрыемстваў у вобласці маладзёжнай кадравай палітыкі, вызначэнне мер яе дзяржаўнай падтрымкі;
  • арганізуе сістэму ўзаемадзеяння рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых зацікаўленых ў частцы прытрымлівання парадку вядзення і кантролю выкарыстання банкаў даных адоранай і таленавітай моладзі;
  • аналізуе міжнародны вопыт, выяўляе эфектыўныя мадэлі і метады развіцця маладзёжнай кадравай палітыкі, ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па іх укараненні ў Рэспубліцы Беларусь.

Рашэнні рэспубліканскага каардынацыйнага савета па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, падлягаюць абавязковаму разгляду адпаведнымі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

Пастанова ўступае ў сілу з 14 ліпеня 2014 г.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!