/ / Новости PRAVO.BY
12.12.2014

Адбылося вынiковае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА

11 снежня 2014 г. у будынку Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося вынiковае пасяджэнне Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, склад якой зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2006 г. № 25.

Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам Міністра замежных спраў Беларусі, Старшыні Нацыянальнай камісіі Уладзіміра Макея.

У рамках пасяджэння члены Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА прааналізавалi работу пяці тэматычных камітэтаў Нацыянальнай камісіі (па пытаннях культуры, адукацыі, навукі і прыродазнаўчай адукацыі, інфармацыі, па моладзі і клубах ЮНЕСКА).

На пасяджэннi з кароткімi дакладамi выступiлi кіраўнікi названых камітэтаў: Міністр інфармацыі Лілія Ананіч, намеснік Міністра культуры Васіль Чэрнік, намеснік Міністра адукацыі Віктар Якжык, намеснiк старшынi беларускага камiтэта па праграме ЮНЕСКА «Чалавек i бiясфера» Наталля Рыбянец, старшыня камітэта Нацыянальнай камісіі па моладзі і дзейнасці клубаў ЮНЕСКА Дзмітрый Субцэльны.

Удзельнiкi пасяджэння абмеркавалi асноўныя напрамкі дзейнасці Нацыянальнай камісіі ў 2015 годзе з асаблівай увагай на перспектывы пашырэння беларускай частцы ў Спісах сусветнай культурнай і прыроднай, а таксама нематэрыяльнай спадчыны.

Па выніках пасяджэння Уладзімір Макей зацвердзіў План работы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА на 2015 год.

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!
(Фота – МЗС)