/ / Новости PRAVO.BY
24.12.2014

Рэспубліка Беларусь стане першай старшынствуючай краінай у ЕАЭС

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін па выніках пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое прайшло сёння ў Маскве, паведаміў, што Рэспубліка Беларусь будзе старшынстваваць у Еўразійскім эканамічным саюзе ў 2015 годзе.

Так як ЕАЭС пачне функцыянаваць з 1 студзеня 2015 года, Рэспубліка Беларусь стане першай старшынствуючай краінай у ЕАЭС.

Таксама Уладзімір Пуцін паведаміў, што па выніках пасяджэння падпісаны вялікі пакет дакументаў, накіраваны на развіццё інтэграцыйных сувязей і ўдасканальванне дзейнасці органаў Саюза. 

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Пры выкарыстанні матэрыяла спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!