УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 красавіка 2003 г. № 168

Аб зацвярджэнні апісанняў нацыянальных кваліфікацыйных дакументаў аб вучоных ступенях і вучоных званнях

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 1 декабря 2011 г. № 561 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 137, 1/13123) <P31100561>

 

1. Зацвердзіць прыкладзеныя апісанні нацыянальнага дыплома доктара навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, які выдаецца па выніках пераатэстацыі (на падставе настрыфікацыі), нацыянальнага дыплома доктара філасофіі (Doctor of Phіlosophy (Ph.D), нацыянальнага атэстата прафесара і нацыянальнага атэстата дацэнта.

11. Устанавіць, што дублікаты нацыянальнага дыплома доктара навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, якi выдаецца па вынiках пераатэстацыi (на падставе настрыфiкацыi), нацыянальнага дыплома доктара фiласофii (Doctor of Phіlosophy (Ph.D), нацыянальнага атэстата прафесара i нацыянальнага атэстата дацэнта выдаюцца ў выпадках страты адпаведных дакументаў. Дублікаты адрозніваюцца ад арыгіналаў дабаўленнем слова «дублікат» на беларускай, рускай або англійскай мове адпаведна. Пры гэтым у дублікаце нацыянальнага дыплома кандыдата навук у левым нiжнiм вугле замест слоў «Старшыня савета па абароне дысертацый» i «Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый» адпаведна надрукаваны словы «Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камiсii Рэспублiкi Беларусь» i «Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камiсii Рэспублiкi Беларусь».

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у двухмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Указам.

3. Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прыняць меры, накіраваныя на выкананне дадзенага Указа.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

23.04.2003 № 168

АПІСАННЕ
нацыянальнага дыплома доктара навук

Дыплом доктара навук уяўляе сабой ліст са спецыяльнай паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.

На вонкавым баку дыплома ўверсе ў цэнтры размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, ніжэй у два радкі надрукаваны словы «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», пасярэдзіне на фоне вянка з галінак лаўра ў два радкі – словы «ДЫПЛОМ ДОКТАРА НАВУК».

На левым унутраным баку дыплома ўверсе ў два радкі надрукаваны словы «ПАСТАНОВАЙ ПРЭЗІДЫУМА ВЫШЭЙШАЙ АТЭСТАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок даты і нумара пастановы Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, нумара пратакола, яшчэ ніжэй – месца для запісу ў два радкі прозвішча, імя, імя па бацьку ўладальніка дыплома.

У цэнтры на фоне вянка з галінак лаўра ў два радкі надрукаваны словы «ПРЫСУДЖАНА ВУЧОНАЯ СТУПЕНЬ ДОКТАРА», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок назвы галіны навукі, па якой прысуджана вучоная ступень доктара навук, пасля яго – месца для дадатковага запісу ў адзін радок слоў «па выніках пераатэстацыі» або «на падставе настрыфікацыі» ў тых выпадках, калі пастанова Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прымаецца па выніках пераатэстацыі або на падставе настрыфікацыі.

У левым ніжнім вугле ў два радкі надрукаваны словы «Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь», ніжэй у два радкі – словы «Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь», справа ад гэтых слоў знаходзіцца месца для адпаведных подпісаў і іх расшыфроўкі.

Ніжэй злева ўказаны серыя «ДН» і рэгістрацыйны нумар дыплома, сіметрычна справа надрукаваны словы «г. Мінск», унізе ў цэнтры ў адзін радок – словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ».

На правым унутраным баку дыплома размешчаны такім жа чынам, як і на левым баку, адпаведныя друкаваныя тэксты і запісы на рускай мове.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

23.04.2003 № 168

АПІСАННЕ
нацыянальнага дыплома кандыдата навук

Дыплом кандыдата навук уяўляе сабой ліст са спецыяльнай паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.

На вонкавым баку дыплома ўверсе ў цэнтры размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, ніжэй у два радкі надрукаваны словы «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», пасярэдзіне ў два радкі – словы «ДЫПЛОМ КАНДЫДАТА НАВУК».

На левым унутраным баку дыплома ўверсе ў адзін радок надрукаваны словы «РАШЭННЕМ САВЕТА ПА АБАРОНЕ ДЫСЕРТАЦЫЙ», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў чатыры радкі шыфру савета па абароне дысертацый, назвы навуковай арганізацыі або вышэйшай навучальнай установы, пры якой ён створаны, даты і нумара рашэння ўказанага савета, нумара пратакола, яшчэ ніжэй – месца для запісу ў два радкі прозвішча, імя, імя па бацьку ўладальніка дыплома.

У цэнтры на фоне віньеткі са словам «ВАК» у два радкі надрукаваны словы «ПРЫСУДЖАНА ВУЧОНАЯ СТУПЕНЬ КАНДЫДАТА», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок назвы галіны навукі, па якой прысуджана вучоная ступень кандыдата навук.

У левым ніжнім вугле ў два радкі надрукаваны словы «Старшыня савета па абароне дысертацый», ніжэй у два радкі – словы «Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый», справа ад гэтых слоў знаходзіцца месца для адпаведных подпісаў і іх расшыфроўкі.

Ніжэй злева ўказаны серыя «КН» і рэгістрацыйны нумар дыплома, сіметрычна справа надрукаваны словы «г. Мінск», унізе ў цэнтры ў адзін радок – словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ».

На правым унутраным баку дыплома размешчаны такім жа чынам, як і на левым баку, адпаведныя друкаваныя тэксты і запісы на рускай мове.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

23.04.2003 № 168

АПІСАННЕ
нацыянальнага дыплома кандыдата навук, які выдаецца па выніках пераатэстацыі (на падставе настрыфікацыі)

Дыплом кандыдата навук, які выдаецца па выніках пераатэстацыі (на падставе настрыфікацыі), уяўляе сабой ліст са спецыяльнай паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.

На вонкавым баку дыплома ўверсе ў цэнтры размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, ніжэй у два радкі надрукаваны словы «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», пасярэдзіне ў два радкі – словы «ДЫПЛОМ КАНДЫДАТА НАВУК».

На левым унутраным баку дыплома ўверсе ў два радкі надрукаваны словы «ПАСТАНОВАЙ ПРЭЗІДЫУМА ВЫШЭЙШАЙ АТЭСТАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок даты і нумара пастановы Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, нумара пратакола, яшчэ ніжэй – месца для запісу ў два радкі прозвішча, імя, імя па бацьку ўладальніка дыплома.

У цэнтры на фоне віньеткі са словам «ВАК» у два радкі надрукаваны словы «ПРЫСУДЖАНА ВУЧОНАЯ СТУПЕНЬ КАНДЫДАТА», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок назвы галіны навукі, па якой прысуджана вучоная ступень кандыдата навук, пасля яго – месца для дадатковага запісу ў адзін радок слоў «па выніках пераатэстацыі» або «на падставе настрыфікацыі».

У левым ніжнім вугле ў два радкі надрукаваны словы «Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь», ніжэй у два радкі – словы «Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь», справа ад гэтых слоў знаходзіцца месца для адпаведных подпісаў і іх расшыфроўкі.

Ніжэй злева ўказаны серыя «КНП» і рэгістрацыйны нумар дыплома, сіметрычна справа надрукаваны словы «г. Мінск», унізе ў цэнтры ў адзін радок – словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ».

На правым унутраным баку дыплома размешчаны такім жа чынам, як і на левым баку, адпаведныя друкаваныя тэксты і запісы на рускай мове.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

23.04.2003 № 168

АПІСАННЕ
нацыянальнага дыплома доктара філасофіі (Doctor of Phіlosophy (Ph.D)

Дыплом доктара філасофіі (Doctor of Phіlosophy (Ph.D) ўяўляе сабой ліст са спецыяльнай паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.

На вонкавым баку дыплома ўверсе ў цэнтры размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, ніжэй у два радкі надрукаваны словы «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», пасярэдзіне на фоне віньеткі са словам «ВАК» у два радкі – словы «ДЫПЛОМ ДОКТАРА ФІЛАСОФІІ (Рh.D)».

На левым унутраным баку дыплома ўверсе ў два радкі надрукаваны словы «REPUBLІC OF BELARUS SUPREME ACCREDІTATІON СОММІТТЕЕ», ніжэй у адзін радок – словы «Ву decіsіon of the Dіssertatіon Counсіl», яшчэ ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў чатыры радкі шыфру савета па абароне дысертацый, назвы (на англійскай мове) навуковай арганізацыі або вышэйшай навучальнай установы, пры якой ён створаны, даты і нумара рашэння ўказанага савета, нумара пратакола.

У цэнтры на фоне віньеткі са словам «ВАК» у адзін радок надрукаваны словы «Hereby confers on», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок поўнага прозвішча ўладальніка дыплома на англійскай мове.

Ніжэй у два радкі надрукаваны словы «the degree of DOCTOR OF PHІLOSOPHY (Ph.D)», пасля іх знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок назвы галіны навукі, яшчэ ніжэй – месца для дадатковага запісу ў два радкі (у выпадках неабходнасці такога запісу згодна з заявай уладальніка дыплома) назвы спецыяльнасці, па якой абаронена дысертацыя.

Ніжэй злева ўказаны серыя «РD» і рэгістрацыйны нумар дыплома, унізе ў цэнтры ў адзін радок надрукаваны словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ».

На правым унутраным баку дыплома ўверсе на фоне віньеткі са словам «ВАК» у шэсць радкоў надрукаваны словы «іn recognіtіon of hіs (her) profіcіency and qualіfіcatіon іn the general and specіal scіences and research defіned by the above stated іnstіtutіon for thіs type of degree. Awarded and sealed by the Commіttee at Mіnsk, Republіc of Belarus», ніжэй злева надрукавана слова «Chaіrman», яшчэ ніжэй – словы «Chіef Secretary», справа ад гэтых слоў знаходзіцца месца для подпісаў, ініцыялаў і прозвішчаў Старшыні і галоўнага вучонага сакратара Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок з левага боку серыі і нумара дыплома кандыдата навук, з правага – даты (месяц, дзень месяца і год пастановы Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні рашэння савета па абароне дысертацый аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата навук), унізе ў цэнтры ў адзін радок надрукаваны словы «РЕСПУБЛИКА БЕЛАРУСЬ».

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

23.04.2003 № 168

АПІСАННЕ
нацыянальнага атэстата прафесара

Атэстат прафесара ўяўляе сабой ліст са спецыяльнай паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.

На вонкавым баку атэстата ўверсе ў цэнтры размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, ніжэй у два радкі надрукаваны словы «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», пасярэдзіне на фоне галінкі лаўра ў два радкі – словы «АТЭСТАТ ПРАФЕСАРА».

На левым унутраным баку атэстата ўверсе ў два радкі надрукаваны словы «ПАСТАНОВАЙ ПРЭЗІДЫУМА ВЫШЭЙШАЙ АТЭСТАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок даты і нумара пастановы Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, нумара пратакола, яшчэ ніжэй – месца для запісу ў два радкі прозвішча, імя, імя па бацьку ўладальніка атэстата.

У цэнтры на фоне галінкі лаўра надрукаваны ў два радкі словы «ПРЫСВОЕНА ВУЧОНАЕ ЗВАННЕ ПРАФЕСАРА», ніжэй у адзін радок – словы «па спецыяльнасці», яшчэ ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок назвы спецыяльнасці, па якой прысвоена вучонае званне прафесара, пасля яго – месца для дадатковага запісу ў адзін радок слоў «па выніках пераатэстацыі» або «на падставе настрыфікацыі» ў тых выпадках, калі пастанова Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прымаецца па выніках пераатэстацыі або на падставе настрыфікацыі.

У левым ніжнім вугле ў два радкі надрукаваны словы «Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь», ніжэй у два радкі – словы «Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь», справа ад гэтых слоў знаходзіцца месца для адпаведных подпісаў і іх расшыфроўкі.

Ніжэй злева ўказаны серыя «АП» і рэгістрацыйны нумар атэстата, сіметрычна справа надрукаваны словы «г. Мінск», унізе ў цэнтры ў адзін радок – словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ».

На правым унутраным баку атэстата размешчаны такім жа чынам, як і на левым баку, адпаведныя друкаваныя тэксты і запісы на рускай мове.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

23.04.2003 № 168

АПІСАННЕ
нацыянальнага атэстата дацэнта

Атэстат дацэнта ўяўляе сабой ліст са спецыяльнай паперы памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе.

На вонкавым баку атэстата ўверсе ў цэнтры размешчаны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, ніжэй у два радкі надрукаваны словы «ВЫШЭЙШАЯ АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМІСІЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», пасярэдзіне на фоне віньеткі са словам «ВАК» і вянка з галінак лаўра ў два радкі – словы «АТЭСТАТ ДАЦЭНТА».

На левым унутраным баку атэстата ўверсе ў два радкі надрукаваны словы «ПАСТАНОВАЙ ПРЭЗІДЫУМА ВЫШЭЙШАЙ АТЭСТАЦЫЙНАЙ КАМІСІІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок даты і нумара пастановы Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, нумара пратакола, яшчэ ніжэй – месца для запісу ў два радкі прозвішча, імя, імя па бацьку ўладальніка атэстата.

У цэнтры паміж віньеткамі са словам «ВАК» у два радкі надрукаваны словы «ПРЫСВОЕНА ВУЧОНАЕ ЗВАННЕ ДАЦЭНТА», ніжэй у адзін радок – словы «па спецыяльнасці», яшчэ ніжэй знаходзіцца месца для запісу ў адзін радок назвы спецыяльнасці, па якой прысвоена вучонае званне дацэнта, пасля яго – месца для дадатковага запісу ў адзін радок слоў «па выніках пераатэстацыі» або «на падставе настрыфікацыі» ў тых выпадках, калі пастанова Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прымаецца па выніках пераатэстацыі або на падставе настрыфікацыі.

У левым ніжнім вугле ў два радкі надрукаваны словы «Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь», ніжэй у два радкі – словы «Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь», справа ад гэтых слоў знаходзіцца месца для адпаведных подпісаў і іх расшыфроўкі.

Ніжэй злева ўказаны серыя «АД» і рэгістрацыйны нумар атэстата, сіметрычна справа надрукаваны словы «г. Мінск», унізе ў цэнтры ў адзін радок – словы «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ».

На правым унутраным баку атэстата размешчаны такім жа чынам, як і на левым баку, адпаведныя друкаваныя тэксты і запісы на рускай мове.